Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Акупацыйны рэжым і антыфашысцкая барацьба



У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Згодна новаму адміністрацыйнаму падзелу частка Беларусі разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе. Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нор­мы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі. Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай вобласці акупанты ўтварылі так званую Вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

У склад Генеральнай акругі Беларусь былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны). Плошча Генеральнай акругі Беларусь складала не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. да апошняга дня свайго жыцця (22 верасня 1943 г.) узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) В. Кубэ. Пасля яго забойства партызанамі генеральны камісарыят узначаліў генерал паліцыі К. Готберг. Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзелена на 10 акруг (гебітскамісарыятаў). Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, аку­панты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Бела­русь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых кааператываў. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады распачалі палітыку генацыду: лагеры смерці і гета. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.

7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні".

Калабарацыяністы (ад франц. слова соііаЬогаііоп-супрацоўніцтва). калабаранты - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да кала-барацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Беларуская народная самапомач (БНС) была створана ў кастрычніку 194І г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Кіруючым органам з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Але паступова Беларуская народная самапомач ператвараецца ў палітычны рух. У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Гэта не спадабалася нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС I. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іва-ноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Дзеля ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі на Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны "Саюз беларускай моладзі". Центральны штаб СБМ на чале М. Ганько і Н. Абрамавай знаходзіўся да ліпеня 1944 г. Мінску, а потым перабраўся Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работы ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь" і інш. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь акупацыйнымі ўладамі было аб'яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі - Беларускай цэнтральнай Рады. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў у гісторыі БЦР быў II Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове прэзідэнта БЦР Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга.

26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік", першым з бела-рускіх партызан 6 жніўня 1941 г. было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

У ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты". Карнікі прайшліся з захаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай абласцях.

У верасні 1942 г., быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. Галоўнай задачай Рэйкавай вайны было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся у ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі - садзейнічаць контрнаступлению Чырвонай Арміі пад Курскам. Другі этап"рэйкавай вайны"пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войс-камі Чырвонай Арміі. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ і савецкія вайскоўцы-акружэнцы. Істотныя складанасці і цяжкасці савецкаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі польскае падполле і дзейнасць Арміі Краёвай (АК). Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі эміграцыйнага ўрада Польшчы, у тым ліку і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ужо восенню 1939 г. Галоўнай мэтай АК, утворанай у лютым 1942 г., было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы у межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў, так і супраць савецкіх партызан і падполыпчыкаў, асабліва пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 701 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...