Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст



Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у XIX ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Па-першае, назіралася вельмі маруднае станаўленне буржуазнага грамадства, адсутнасць дэмакратычных свабод, наяўнасць феадальных перажыткаў. Гэта абумовіла ўзнікненне ў першую чаргу нелегальных партый і груповак радыкальнага накірунку. Па-другое, на фарміраванне і дзейнасць палітычных партый на Беларусі паўплывала канкурэнтная барацьба паміж рускім, польскім і яўрэйскім капіталам, палітычнымі элітамі Расіі і Польшчы.

Палітычныя партыі і групоўкі Беларусі ў канцы XIX -пачатку XX стст. можна класіфікаваць наступным чынам: 1) кансерватыўна-манархічныя; 2) ліберальна-апазіцыйныя; 3) сацыял-дэмакратычныя; 4) неанародніцкія.

3 80-х гг. XIX ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму.

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.

Прыкметны рост рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, утварэнне на гэтай аснове буй­ных агульнагарадскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый паставілі на чаргу пытанне аб аб'яднанні іх у партыю. У 1903 г. адбыўся II з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага фамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту.

З'езд раскалоўся на дзве фракцыі – бальшавікоў і меншавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі.

У студзені 1902 г. была утворана партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў), у склад якой увайшлі неанародніцкія арганізацыі Беларусі.

Праграма эсэраў мела таксама сацыялістычную накіраванасць. Эсэры бачылі сацыялізм як згуртаванне самакіруючых вытворчых асацыяцый у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнанародны набытак без выкупу на правах параўнальнага землекарыстання для сялянства. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў.

Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палітычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асветніцкія, прапагандысцкія мэты. У ей вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася вылучыцца ад польскага уплыву. У 1903 г. імі была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, I. Луцкевіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка і іншыя.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 856 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...