Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя



На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Першай тайнай арганізацыяй стала “ Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўная мэта – аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г.

У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі, больш радыкальнай філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні. М эты філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай, адмена прыгоннага права, лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, вывучэнне беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, беларускай мовы. Лозунг філарэтаў – “за нашу і вашу свабоду”. У 1823г. таварыствы філаматаў і філарэтаў выкрыты.У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў. Дзекабрыстамі С.І Мураўевым-Апосталам і М.П. Бястужавым-Руміным ў 1823г. быў распрацаваны.

Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання). Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім (старшыня польскага нацыянальнага ўрада) і шляхецка-рэвалюцыйная (клуб «левіца»), кіраваў якім I. Лялевель.

«Левіца» – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі, галоўнай сілай яны лічылі польскі народ, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. «Левіца» падкрэслівала змаганне накіравана супраць расійскага абсалютызму. У снежні 1830 г. у Заходняй Беларусі і Літве Расійскія ўлады аб’яўляюць ваеннае становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. У снежні 1830 г. з’явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру. На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Большасць членаў камітэта прытрымлівалася памяркоўна-кансерватыўных поглядаў. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада. Сярод яго спраў быў збор грашовых сродкаў на мэты паўстання, арганізацыя майстэрні па вырабу зброі, спробы каардынацыі дзейнасці павятовых камітэтаў.

3 красавіка 1831 г. з’явіўся расійскі ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыяй іх маёмасці. Адначасова сялянам абяцалася амністыя, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву былі ўводзены дадатковыя вайсковыя кантынгенты, фарміравалася спецыяльная рэзервовая армія. Значная роля ў падаўленні належыць генерал-паліцмайстару рэзервовай арміі М.М. Мураўеву. У канцы мая паўстанцкі рух на Віленшчыне і Міншчыне быў падаўлены.”Паўстанне 1830-1831 гг. было шляхецкім па сваім мэтам, шляхта была галоўнай рухаючай сілай. На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынуліся рэпрэсіі. Ствараліся спецыяльныя губернскія следчыя камісіі. Рэзка актывізаваліся дзеянні па «разбору шляхты» з мэтай выключыць з прывіляванага дваранскага саслоўя мелкапамесную і беззямельную шляхту – галоўных удзельнікаў паўстання. Тэрмін “шляхта” быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове. Адначасова расійскія ўлады абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. Агульная амністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новага імператара Аляксандра II (26 жніўня 1856 г.).

Вынікі паўстання: паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах, адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г,курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г., уведзена расійкае заканадаўства – “Установа аб губернях”(усе дзярж. установы і пасады атрымалі рускія назвы);у 1832г. створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, польская мова ў судовай справе замянялася рускай. Прызначаліся рускія чыноўнікі;Скасавана ўніяцкая царква;Указам ад 18 ліпеня 1840г. выкарыстоўваліся назвы Віцебская, Магілеўская, Віленская, Гродзенская. Замест Беларускіх і Літоўскіх губерняў,Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры,абмяжоўваліся магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і Беларусі,

У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільна, Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. «Саюз свабодных братоў» ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, свабоду Польшчы і Расіі.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 492 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...