Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне СНД. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы



У канцы 1980-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае на-растанне руху народаў за выхад з СССР і набыццё рэспублі-камі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы пер-шым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суве-рэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэн-тра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае ператварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакра-тычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР пры-няў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая ад-значала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэнду-ме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваход-жанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Паста-нову «Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора», праду-гледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Белару-скай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабход-насць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон-«Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай Савецкай Сацы-ялістычнай Рэспубліцы», артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяр-жаўнай улады ўрэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, штовыключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Белару-скай ССР», якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму пераш-каджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. 3 аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога — кірую-чая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаван-не Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. 3 адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звяз-валі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспубліках.

3 мэтай не дапусціць набыцця рэспублікамі незалеж-насці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і гра-мадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі загавор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакратызацыі і вяртання да аднапартыйнай сі-стэмы і камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўленне загавору адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай незалежнасці. Менавіта спроба дзяр-жаўнага перавароту ў Маскве выклікала неабходнасць увя-дзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Са-вета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацы-ялістычнай Рэспублікі».

Для практычнага замацабання суверэнітэту рэспублікі і ператварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблівае значэн-не мела абарона эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пытанне было вырашана 26 жніўня 1991 г., калі сесія Вяр-хоўнага Савета прыняла Закон «Аб забеспячэнні палітычнайі эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацы-ялістычнай Рэспублікі». Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Белару-скай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспа-дарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі ператвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяс-пекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мыт-ны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання ўласных узброе-ных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай ней-тральнай дзяржавы («Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе», «Аб абароне», «Аб Узброеных Сілах Рэс-публікі Беларусь», «Аб статусе ваеннаслужачага» і інш.).

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называц-ца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным найменні — «Бе-ларусь». Новым Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь з'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а Дзяр-жаўным гербам — герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным ад-раджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго род-най мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася пры-няцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб мовах», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца бела-руская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстац-ца ёю ў якасці афіцыйнага сродку зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права сва-боднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыя-нальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндуму рускай мове нададзены роўны статус з бела-рускай, а герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг замене-ны цяперашнімі гербам Рэспублікі Беларусь і сцягам чыр-вона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арна-ментам на белым полі.

Заключным этапам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага су-верэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднен-ня, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэра-цыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяр-жаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжна-роднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступінь у Садружнасць і іншым краінам былога СССР.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў ра-шэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпавед-насці з якім на раўнапраўнай аснове ўтваралася Садруж-насць 11 незалежных дзяржаў.

Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку най-больш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакумен-таў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбур-гу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Беларусь па стану на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветна-га банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сва-ёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваеідца нейтралітэту і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаван-не эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу раз-віццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1142 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...