Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Змены ў крымінальным заканадаўстве БССР другой паловы 60-х – 90-х гадах ХХ стагоддзя



У развіцці крымінальнага права на Беларусі вялікая роля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і да-паўненні крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР грунтаваліся на агульнасаюзных актах.

У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаўства раз-вівалася падвух асноўных напрамках: значнае ўзмацненне барацьбы з найбольш цяжкімі і распаўсюджанымі злачын-ствамі, павышэнне крымінальнай адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некаторае звужэнне сферы крымінальных рэпрэсій за ўчыненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патрабавалі прымянення пакарання.

Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі быў прыняты Вяр-Іхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уведзены ўдзе-рнне з 1 красавіка 1961 г.). У Агульную частку ўваходзіла іріава, у якой змяшчаліся новыя палажэнні аб прымусовых Імерах медыцынскага і выхаваўчага характару. КК БССР Іпрадугледжваў магчымасць вызвалення ад крымінальнай Іадказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе [ўчыненае дзеянне страціла характар грамадска небяспеч-|нага або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным.;Вінаваты вызваляўся ад крымінальнай адказнасці таксама ў івыпадку, калідзякуючы сваім бездакорным паводзінам і сум-| ленным адносінам да працы не мог быць прызнаны грамад-Іска небяспечным да часу разгляду справы ў судзе.

Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстытуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як сканчэнне тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай іадказнасці ці прыгавору, умоўна-датэрміновае вызвален-не, амністыя ці памілаванне, атаксама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварыскі суд або перадача ;вінаватага на парукі.

КК БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў пакарання: пазбаўленне волі; ссылка; высылка; папраўчыя работы без пазбаўлення волі; пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю; штраф; зваль-ненне з пасады; грамадскае ганьбаванне; накіраванне ў дыс-цыплінарны батальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіскацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяль-нага звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. 3 25 да 15 га-доў скарачаўся тэрмін пазбаўлення волі і з 10 да 5 гадоў — максімальны тэрмін ссылкі. Памер утрымання з заработку пры I назначэнні папраўчых работ памяншаўся з 25 да 20 %.

Крымінальным кодэксам быў канкрэтызаваны інстытут ўмоўнага асуджэння з выпрабавальным тэрмінам у 5 гадоў (замест 10 паводле КК БССР 1928 г.). Упершыню давалася паняцце асабліва небяспечнага рэцыдывіста і агаворвала-ся, што да яго не маглі быць прыменены ўмоўна-датэрмі-новае вызваленне, амністыя і інш.

Асаблівая частка змяшчала главы аб відах злачынстваў:

1) дзяржаўныя злачынствы;

2) злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці;

3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і год-насці асобы;

4) злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыл-лёвых і іншых правоў грамадзян;

5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян;

6) гаспадарчыя злачынствы;

7) службовыя злачынствы;

8) злачынствы супраць правасуддзя;

9) злачынствы супраць парадку кіравання;

10)злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамад-скага парадку і здароўя насельніцтва;

11)воінскія злачынствы.

У параўнанні з КК БССР 1928 г. у новым Кодэксе была істотна перабудавана структура Асаблівай часткі. Так, маё-масныя злачынствы дзяліліся на злачынныя дзеянні суп-раць сацыялістычнай і асабістай уласнасці, з'явіліся но-выя главы аб крымінальна каральных дзеяннях супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў гра-мадзян, супраць правасуддзя і інш. Шэраг злачынстваў выключаліся (дыскрэдытаванне ўлады, правакацыя хаба-ру, прымушэнне да аборту, парушэнне правілаў гандлю), і, наадварот, прызнаваліся злачынствамі (напрыклад, са-магонаварэнне) у выпадку іх учынення пасля прымянен-ня мер грамадскага ці адміністрацыйнага ўздзеяння; зву-жаўся шэраг саставаў (напрыклад, выпуск недабраякаснай прадукцыі прызнаваўся злачынствам толькі ў выпадку не-аднаразовасці ці буйных памераў).

Пазней у КК БССР 1960 г. былі ўнесены істотныя змя-ненні і дапаўненні. Так, у 1965 г. у КК быў уведзены арты-кул, які прадугледжваў адказнасць за ўгон аўтатранспарт-ных сродкаў без мэты іх выкрадання. Большая частка да-паўненняў была звязана з устанаўленнем крымінальнайідказнасці за дзеянні, што раней не ўтваралі складу зла-кынства: учыненае ўпершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва; атрыманне хабару пры абцяж-ваючых акалічнасцях; нядбайнае выкарыстанне сельска-гаспаларчай тэхнікі; супраціўленне работніку міліцыі ці на-эоднаму дружынніку, не спалучанае з насіллем ці пагро-іай яго прымянення; скормліванне жывёле і птушцы хле-бапрадуктаў; самавольнае без патрэбы спыненне цягніка; /цягненне непаўналетніх у п'янства і г. д.

У 1973—1975 гг. была ўстаноўлена крымінальная адказ-насць: за давядзенне непаўналетняга да стану ап'янення; іа угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі нар-каманіі, а таксама ўдакладнена і павышана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інш. Былі ўнесены значныя змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем іакарання за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашы-Зана прымяненне смяротнага пакарання), а таксама па-праўкі, якія змякчалі пакаранне за ўчыненне асобных крымінальна каральных дзеянняў.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства да-цзенага перыяду ішло ў напрамку ўстаранення ўсіх тых не-гатыўных з'яў у дзейнасці органаў расследавання, праку-ратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. 3 ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцый-нага органа быў адноўлены прынцып ажыццяўлення пра-васуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага наглядуда пашырэння правоў пракурорскага нагляду, адменены працэсуальныя нормы, што абмяжоўвалі права абвінавачанага на абаро-ну, і інш.

3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку вытворчасці па Ісправах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных аргані-Ізацыях, шкодніцтве і дыверсіях устанаўліваўся адзіны па-ірадак судаводства па крымінальных справах.

Пасля прыняцця 25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам ІСССР Асноў крымінальнага судаводства Саюза СССР і [саюзных рэспублік быў распрацаваны новы Крымінальна-шпрацэсуальны кодэкс Беларускай ССР. Ён быў зацверджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўступіў у Ідзеянне з 1 красавіка 1961 г.

Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны пара-дак вядзення крымінальных спраў, выключалася спрош-чанасць пры іх расследаванні, разглядзе і вырашэнні, удзя-лялася ўвага прыцягненню грамадскасці да работы па ба-рацьбе са злачыннасцю. У новым КПК гаварылася не толькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неаб-ходнасці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафілактыцы.

Пазней КПК БССР быў дапоўнены новымі палажэн-нямі. Павялічылася колькасць артыкулаў, з'явіліся новыя главы і два раздзелы. Напрыклад, у 1966 г. у КПК быў ук-лючаны раздзел «Вядзенне спраў аб хуліганстве».

Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прынЦыпаў савецкага крымінальнаі а працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кожнай крымінальнай справе). Упершыню заканадаўча быў замацаваны прынцып ажыц-цяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі су-дамі. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства і пакараны інакш, як па прыгавору суда.

КПК замацаваў і такія важныя прынцыпы, як ажыц-цяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы на-родных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалеж-насць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; за-беспячэнне абвінавачанаму права на абарону і інш.

У 1966 г. у КПК былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзе-лу ў справе, умовы і парадак прымянення гуказапісу, кіна-здымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні след-чыхдзеянняў; у 1970 г. КПК быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб аба-вязковым удзеле абаронцы на папярэднім следстве з мо-манту аб'яўлення абвінавачанаму аб заканчэнні папярэд-няга следства і па справах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, а таксама абвінавачаных у злачынствах, за якія магла быць назначана смяротная кара.

У наступныя гады ўносіліся новыя папраўкі ў КПК. 3 мо-манту прыняцця КПК па 1992 г. колькасць артыкулаў у ім павялічылася з 399 да 411.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пача-лася падрыхтоўка праэкта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусьухваліў праэкту першым чытанні. Пасля гэтага большасць змяненняў у дзеючы Крымінальны кодэкс запазычвалася з праекта, таму што ён у цэлым адпавя-даў абранаму кірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.

У змесце крымінальнага заканадаўства знаходзілі адлю-страванне сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены, якія адбываліся ў краіне. 15 чэрвеня 1993 г. Законам Рэс-публікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у Крымінальны кодэкс былі ўключаны нормы аб крыміналь-най адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (артыкул), лжэпрадпрымальніцтва (артыкул), вы-маньванне крэдыту або датаный (артыкул) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адаптавацца да рыначных адносін у грамадстве, якія паступова пашы-раліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры Крымінальнага кодэкса Беларусі адбыліся пасля прыняц-ця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым Законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства вызначалася абаро-на жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадавец ад-мовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужы-вання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У Крымінальным кодэксе была зменена назва раздзела VII: замест «Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці» — «Злачынствы супраць уласнасці». Адпаведна была дадзена новая рэдакцыя артыкулаў гэтага раздзела. Тым самым Крымінальны кодэкс быў узгоднены з артыкулам 13 Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе роўную абаро-ну і роўныя ўмовы развіцця для ўсіх форм уласнасці. Іншы загаловак атрымаў раздзел XI: замест «Гаспадарчыя зла-чынствы» — «Злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці». Другі змест атрымалі шмат якія артыкулы Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса.

Такім чынам, у 90-я гг. мінулага стагоддзя у крыміналь-ным праве Беларусі адбываліся змены, накіраваныя на пераадоленне ідэалагічнай прадузятасці і кансерватыўных падыходаўда крымінальнай палітыкі. Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняц-цем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 1999 г. новага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 г. 3 1 студзеня 2001 г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсу-альны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Акрамя вышэйназваных заканадаўчых актаў былі прыня-ты Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Жыллё'вы кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Кодэкс Рэспублікі Беларусь абзямлі (1999), Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000) і інш. Усяго было прынята 20 кодэксаў.

«Правядзенне такой важнай работы, — адзначае пра-фесар А. М. Абрамовіч, — гаворыць аб тым, што ў дзяржаве закладзены моцны прававы фундамент для яе далейшага развіцця. Ні ў адной з дзяржаў СНД за такі кароткі тэрмін не прымалася такая колькасць кодэксаў».

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___39____

1. Кампетэнцыя і дзейнасць копнага суда ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Копны суд (капа) дзейнічаў на аснове норм звычаёвага права. Ён разглядаў справы простых людзей: сялян, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Суд збіраўся ў капавішчах. Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб. Разглядаліся цывільныя справы, межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але часцей за ўсё на капу збіраліся 10 – 20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой з ліку аўтарытэтных сялян-домаўладальнікаў, і старцаў – выбарных асоб сялянскага самакіравання. Пастанова суда была канчатковай і не абскарджавалася. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек “падымаў гвалт” – крычаў, і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па “гарачаму следу” і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала “гарачы след” суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў другой палове 18 ст. феадальна-залежных сялян судзілі іх уладальнікі.   Билет 39. 2. Рэфармаванне і дэмакратызацыя грамадскіх адносін у СССР і БССР. Змены ў Канстытуцыі БССР 1978 г.Выбары ў Вярхоўны Савет ХІІ склікання. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя БССР. Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел, прысвечаны асновам грамадскага ладу і палітыкі БССР, уключаў палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме. Другі раздзел “Дзяржава і асоба” прысвячаўся грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Трэці раздзе утрымліваў палажэнні аб нацыянальна-дзяржаўнай і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будове БССР – уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах БССР. У чацвёртым раздзеле “Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання” замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты змяшчаў нормы, якія вызначалі сістэму вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР. У шостым раздзеле прыводзілася сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР. Сёмы раздзел Канстытуцыі прысвячаўся дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. У восьмым раздзеле “Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд” усталёўваўся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР. У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з’яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі. У перыяд канца 1980 – пачатку 90-х гг. у Канстытуцыю БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі РБ.   40.1. 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) – найвышэйшы суд ВКЛ. Узмацняўся суверэнітэт ВКЛ. Трыбунал ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў. Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда. Билет 40 2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэта Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь (прычыны прыняцця і агульная характарыстыка). 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз. У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Пастанову “Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора”, прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік, быў прыняты Закон “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР”, артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. 20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў БССР”. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. З аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другой – кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве выклікала неабходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і ператварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблівае значэнне мела абарона эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пытанне было вырашана 26 жніўня 1991 г. Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі ператвораны ў рэспубліканскія. Утвараюцца Мін-ва абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”. Новым Дзяржаўным сцягам РБ з’явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а Дзяржаўным гербам – герб “Пагоня”. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве РБ”. Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндуму рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам РБ і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі. Заключным этапам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з’явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, РФ і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. РБ па стану на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў.  
 

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___41____

1. Люблінская унія (1569 г.) і яе гісторыка-прававыя характарыстыкі.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Ён быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: “З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву”.

Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Тытул князя вялікага захоўваўся.

Да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Дазвалялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы.

Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, назва дзяржавы “Вялікае княства Літоўскае” і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1259 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...