Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы



Існуе шэраг разнастайных прычын правядзення рэформы, аднак можна выдзеліць дзве асноўныя прычыны:

Па-першае, з другой тэці XVI ст. пачауся актыўны працэс рэфармавання заканадаўства. Дзяржава мела неабходнасць у адзіным кадыфікаваным акце. Акце, які павінен быу стаць асновай уласнага права і заканадаўства ВКЛ. Такім актам стаў Статут 1529 г. І канешне не выпадкова, што прыняцце такога базіснага дакумента, з замацаванымі ў ім прагрэсіунымі нормамі і прынцыпамі закранула і судовую сістэму. Але з прыняццем Статута пачаўся працэс яго ўдасканалення і прывядзення ў адпаведнасць з грамадскім і палітычным становшчам краіны. Гэты працыс працягваўся да 1588 г. і пакінуў нашчадкам яшчэ два статута і адну з самых прагрэсіуных на той час сістэму заканадаўства і канешне ж судовую сістэму.

Па-другое, вельмі значным штуршком да рэфармавання судовай сістэмы стала падпісанне Люблінскай уніі, а значыць аб’яднанне дзвюх краін, культур і звычаяў. Але умовы гэтага аб’яднання не задавольвалі шляхту ВКЛ, якая была найбольш уплывовай часткай насельніцтва княства і імкнулася пакінуць такое ж становішча і ў новай дзяржаве. А для гэтага патрэбны былі змены і перебудовы, лібералізацыя і развіццё дзеючага заканадаўства і канешне судовай сістэмы, як адной з яго асноўных частак.

Менавіты дзве гэтыя прычыны і абумовілі неабходнасць правядзення судовай рэформы і вызначылі яе асноўныя напрамкі і этапы.

Большасць навукоўцаў вядзяляюць пяць этапаў судовай рэформы, падзел на якія абумоўлены прыняццем наступных актаў заканадаўства:

1 этап: Статут ВКЛ 1529 г. асноунымі дасягненнямі якога можна лічыць рэфармаванне гроцкіх судоў і ўвядзенне адвакатуры.

2 этап: Бельскі прывілей 1564 г., які прадугледжваў утварэнне земскіх павятовых шляхецкіх судоў і абвясціў адзіную падсуднасць шляхты гэтым судам.

3 этап: Статут ВКЛ 1566 г. рэгламентаваў дзейнасць і парадак фарміравання земскіх павятовых судоў, абвясціў утварэнне возных. Быў уведзены шэраг працэсуальных норм и тэорыя ацэнкі доказаў, заснаваная на навуковай логіцы

4 этап: Закон “Аб утварэнні Галоўнага Суда (Трыбунала)” 1581 г.

Кожны з гэтых этапаў мае свае асаблівасці і заслугоўвае больш дасканалага разгляду.

Так дзейнасць гроцкіх судоў удакладнялася на працягу XV – XVI стст., на што асабліва паўплывалі цэнтралізацыйныя падзеі ў дзяржаве. Прынятыя ў працэссе рэформы заканадаўчыя акты ужо больш дакладна рэгламентавалі дзейнасць гроцкіх судоў. Перш за ўсё дастаткова дэталёва акрэслівалася іх падсуднасць. Гроцкім судам пачалі прыпісваць і шэраг натарыяльных функцый. Менавіта акты, пынятыя ў часы рэформы надзялілі гроцкія суды функцыяй выканання рашэнняў і прыгавораў іншых судоў. Такім чынам адносна гроцкіх судоў рэфармаванне мела шэраг наступных вынікаў: вызначаецца тэндэнцыя ператварэння гроцкага суда з адміністрацыйнай установы ў судвую, шэраг спраў разглядаўся з уделам грамадскасці, павялічваецца прафесіяналізм суда шляхам увядзення суддзі і пісара. Не менш цікавым з’яўляецца пытанне аб дзейнасці адвакатуры і яе ўвядзенні ў судовых установах ВКЛ. Статуты адлюстроўвалі паслядоўнае развіццё палажэнняў і норм права адносна адвакатуры і яе спецыфікі. Пасля выдання Статут 1529 г. узнікае мноства пытанняў адносна тлумачэння закона аб падсуднасці спраў, іскавай даўнасці і інш. Менавіта гэтыя пытанні разам з клопатамі аб абароне абвінавачанага паўставалі перад тагачаснымі адвакатамі. Нягледзячы на пэўныя недахопы (павышэнне платы за паслугі, часам невысокі адукацыйны ўзровень і нізкія маральныя якасці адвакатаў), інстытут адвакатуры сведчыў аб самых прагрэсіўных тэндэнцыях у судаводстве – развіццё прынцыпу спаборнасці судовага працэсу, вядзенне працэсу на зразумелай большасці насельніцтва беларускай мове, наданні ўсё большай увагі абароне правоў і законных інтарэсаў прыватнай асобы і г.д., як вынік – павышэнне правасвядомасці і прававой культуры грамадства.

Самай важнай падзеяй судовай рэформы, яе пікам стала ўтварэнне земскіх судоў. У 1564 г. на Бельскім сойме ўсе ваяводы, старасты і іншыя земскія ўраднікі адмовіліся ад сваіх выключных судовых правоў і даходаў. Такім чынам, у дзяржаве былі створаны рэальныя перадумовы для новай арганізацыі суда, з’явіліся магчымасці пакласці ў аснову яго дзейнасці больш прагрэсіўныя прынцыпы. Склад і кампетэнцыя земскіх судоў змяняліся на працягу стагоддзяў. Тым не менш з цягам часу земскі суд пачынае выконваць сваю самую значную функцыю – нагляд за законнасцю функцыяніравання гроцкага суда. Да кампетэнцыі суда адносіліся галоўным чынам справы шляхты, якія падзяляліся на дзве катыгорыі: адны толькі запісваліся ў судовыя кнігі, другія патрабавалі разгляду справы па сутнасці. Справы маглі быць як грамадзянскага, так і крымінальнага характару. Такім чынам, заснаванне ў ВКЛ земскіх судоў стала значным дасягненнем судовай рэформы. З’явіліся аддзеленыя ад выканаўчай улады суды і прафесійныя суддзі. Фарміраване і функцыяніраванне судовай улады пачало грунтавацца на прынцыпах законнасці, выбарнасці і калегіяльнасці.

Увядзенне падкаморскіх судоў было звязана з зямельнай рэформай і атрыманнем шляхтай права прыватнай уласнасці на зямлю. Падкаморскі суд стаў другім судом, які быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання. Падкаморый вырашаў справу асабіста. Можна адзначыць, што пдкаморскія суды абаранялі ўжо не столькі дзяржаўныя інтарэсы, а галоўным чынам законныя правы і інтарэсы прыватных асоб. Наяўнасць гэтай тэндэнцыі ў функцыяніраванні судовай сістэмы стала важнай прагрэсіўнай з’явай.

У сувязі з судовай рэформай не толькі канчаткова заканадаўча быў аформлены інстытут возных, але і значэнне яго пастаянна павялічвалася. Возныя, у асноўны абавязак якіх уваходзіла расследванне цжкіх злачынстваў, прыйшлі на змену старажытных віжаў. Як правіла, прызначаўся возны ваяводам па прадстаўленні земскага суда і павятовай шляхты. Нягледзячы не тое, што большасць злачынстваў у феадальны перыяд былі справамі прыватнага абвінавачвання, узнікненне і развіцё інстытута возных сведчыла аб прагрэсіўных тэндэнцыях у працэсуальных адносінах і з’яўлялася адным з фактараў, якія садзейнічалі замацаванню законнасці і правасвядомасці грамадства.

Далейшае рэфармаванне судовай сістэмы княства і абмежаванне судовай улады Вялікага князя і паноў радных адбылося ў сувязі з утварэннем вышэйага апеляцыйнага суда дзяржавы – Галоўнага Суда (Трыбунала). Увядзенне ў дзеянне Трыбунала ўдакладніла судовую ўладу гаспадара. З гэтага часу Вялікі князь займаўся разглядам па першай інстанцыі толькі найбольш важных спраў. Асноўнай катэгорыяй спраў, аднесеных да кампетэнцыі Трыбунала, былі апеляцыйныя скаргі на рашэні гроцкіх, земскіх і падкаморскіх судоў. Асаблівую катэгорыю спаў Галоўнага Суда складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжывані суддзяў і службовых асоб. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда, аддзленне ад выканаўчай улады, стала істотным завяршэннем рэформы.

У цэлым жа судовая рэформа XVI ст. значна ўдасканаліла судовую сістэму дзяржавы. Заканадаўчае замацаванне новых важных прававых прынцыпаў і палажэнняў сведчыла аб імкненнні заканадаўца мець практычную рэалізацыю. Пад час рэформы былі тэарытычна азначаны, развітыя ў той ці іншай ступені адлюстраваны ў заканадаўстве прагрэсіўныя прынцыпы судовага ладу і судаводства, якія садзейнічалі павышэнню правасвядомасці і прававой культуры грамадства. Тым самым ствараліся перадумовы для дальнейшага паступальнага развіцця дзяржаўнасці.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1344 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...