Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Змены ў міжнароднай дзейнасці БССР пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай ССР ва утварэнні ААН



1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон «Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб ператварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзнарэспубліканскі народны камісарыят». Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У адпаведнасці з гэтым Законам 24 сакавіка 1944 г. быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР. 26 сакавіка 1946 г. ён быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў. Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік дзяржаў-заснавальніц ААН было прынята адзінагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркамам замеж-ных спраў К.В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцыі Арганізацыі Аб'ядна-ных Нацый. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Рэспубліка вяла знач-ную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце роз-ных міжнародных канферэнцый, была членам многіх між-урадавых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказ-вала дапамогу краінам, якія сталі на шлях самастойнага развіцця. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі. БССР мела пастаянных прадстаўнікоў у еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржа-■вамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР. Так, восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанню змянення лініі дзяржаўнай граніцы. У 1940—80-я гг. рэспубліка ўдзельнічала больш іым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх рэба адзначыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., кліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балга-іыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй — бы-ымі саюзнікамі Германіі. БССР заў-ёды брала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) кан-)ерэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асоб-ых галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацы-мі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. — у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыях па кадыфікацыі важнейшых норм дыпламатычнага права, у 1963 г. — у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэн-цыях па паветранаму праву ў Гаазе (1970), па праву міжна-родных дагавороў у Вене (1968—1969) і г. д. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Немалаважным з'яўлялася членства Беларускай ССР у спецыялізаваных установах ААН, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, — Сусветнай метэаралагічнай ар-ганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Сусветным паш-товым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пы-таннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш. Такім чынам, пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка не была сама-стойнай у міжнародных зносінах і ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурнага і навуковага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі толькі фармальна. Беларуская ІССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэа-дагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___35____




Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1166 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...