Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Дзяржаўна-прававыя адносіны БССР і РСФСР (1919 - 1922 гг.)



1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР прыняў Дэкрэт аб стварэнні ваеннага саюза рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб’яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камандавання, саветаў народнай гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы Расіі, Украіны, Латвіі, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэтымі галінамі было сканцэнтравана ў руках адзіных калегій.

Пасля другога абвяшчэння БССР актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з’езда Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А. Р. Чарвякоў. СНК прымаў меры па аднаўленню прамысловасці і сельскай гаспадаркі, удзяляў увагу народнай асвеце, умацаванне савецкай улады і г. д.

У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю краіны. Не задавальняючыся становішчам “малодшага брата” ў адносінах да РСФСР, рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.

Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., у ім прызнаваліся “незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў”, падкрэслівалася, што “з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі БССР да былой Расійскай імперыі для БССР не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было”, з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюза ўрады абедзвюх рэспублік аб’яўляюць аб аб’яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў. Пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, звязаных з дзейнасцю аб’яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Дэкрэт ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб’яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.

14 снежня 1922 г. Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб’яднання з РСФСР на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей рэспублік.

30 снежня першы з’езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праекты Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. У студзені 1924 г. пяты Усебеларускі з’езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджанам 31 студзеня 1924 г. на другім Усесаюзным з’ездзе Саветаў.

У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй БССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР.

Згодна з Асноўным Законам суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР; пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___24____

1. Абласныя і валасныя граматы (прывілеі) як крыніцы права феадальнай Беларусі.

Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэння аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва.

Выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар.

Валасныя прывілеі выдаваліся па хадайніцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Выдаючы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скарбу.

Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае права.

Билет 24





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 2509 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...