Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рэформы патрыятычнай партыі ў РП (60-70-е г.г. 18 ст.)



У сярэдзіне 18 ст. у РП разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста. На канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на выкарыстанне права “ліберум вета”.

У 1764 г., а затым у 1775 г. у РП уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духавенства, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін.

Такім чынам, РП, якая з 60-х гг. 18 ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс.

У кастрычніку 1788 году ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм (пазьней атрымаў назву 4гадовага — з-за сваёй працягласьці). Расейская імпэрыя ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў 2 вайны — з Турцыяй іШвэцыяй. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформаў правесьці пераўтварэньні ў краіне, пакуль галоўная «апякунка» РП занятая іншымі справамі. Няспадзявана для самой сябе Кацярына ІІ згуляла на карысьць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфэдэрацыю, што аўтаматычна ліквідоўвала права «liberum veto». Да ўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль Фрыдрых Вільгельм II, у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___3____

1. Гісторыяграфія, крыніца і асноўныя проблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. 18 ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца беларускага Падляшша Тэадора Астроўскага “Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і законаў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаяннай рады растлумачаны: прымножана і дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размешчаны ў парадку рымскага права”.

Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў 19 ст. у гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.

Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польшчы. Была напісана кніга Чацкага “Пра літоўскае і польскае права”.

Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60-70-я гады 19 ст. большасць гісторыкаў вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гісторыяй. Яны крытыкавалі рэакцыйную сутнасць поглядаў польскіх гісторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Літвы польскім правам.

Да першай паловы 19 ст. адносіцца і афармленне патрыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі. Піянерамі тут былі І. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч. З іх дапамогаю паказалі гістарычную неабгрунтаванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі. Выдатныя гісторыкі ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, станаўленне беларускага гістарычнага самапазнання і нацыянальнага самавызначэння.

Іх традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі канца 19 – пач. 20 ст., як М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, якія адмоўна ацэньвалі вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст.

Савецкая гістарыяграфія ўспрыняла ў асноўным славянафільскую канцэпцыю расійскай імперскай гістарыяграфіі і некалькі “мадэрнізавала” яе, спалучыўшы з класавай марксісцка-ленінска-сталінскай метадалогіяй і фразеалогіяй.

Значнай падзеяй у развіцці гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца выданне двухтомнай працы “Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР” (1970, 1976). Савецкую гісторыю дзяржавы і права ў 60-80-я гг. Аналізавалі такія навукоўцы, як С. Маргунскі, В. Круталевіч, І. Марціновіч. У 80-я гг. З’явілася праца Я. Юхо “Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў 16 ст.”, дзе даследаваліся крыніцы феадальнага права.

Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту РБ. У 90-я гг. 20 ст. і ў пачатку 21 ст. з’яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі – Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо, дзяржавы і права савецкай Беларусі – В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, І. Марціновіч і інш. Падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” (1999, 2-е выд. - 2003). Выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. (1988), Статут ВКЛ 1566 г. (2003).

Билет 3.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1244 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...