Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Нагляднасць у навучанш псторыі 7 страница



Гістарычны гурток ствараецца з вучняў прыкладана аднаго тг ўзросту, на добраахвотнай аснове. Колькасна найбольш аптымаль- в; ным з'яўляецца гурток ад 10 да 20 вучняў. Перад стварэннем гуртка ў, ў працэсе арганізацыі эпізадычных форм працы (экскурсій, конкур-саў, гістарычных вечароў) выяўляюцца найбольш зацікаўленыя ў ві вывучэнні гісторыі вучні, якім настаўнік прапануе стварыць гурток. ц Зельмі важным момантам у працы гуртка з'яўляецца самадзей- н шсць вучняў. Пры мінімальным педагагічным кіраўніцтве з боку настаўніка вучні вызначаюць тэму і змест працы гуртка, выпра-цоўваюць план работы, абіраюць старасту і актыў гуртка.

Вельмі важным момантам у працы гуртка з'яўляецца галос-насць, таму справаздачы па выніках пасяджэнняў, сустрэч, экс-курсій і паходаў павінны быць вядомымі ўсёй школе. Гістарычны гурток можа мець свае традыцыі, сімволіку, статут, значкі і пэўныя рьпуалы, якія дапамагаюць выхоўваць у вучняў сяброўскія адносіны, калектывізм і ўзаем адапамогу,

Праца шэрага гістарычных гурткоў можа перарасці ў стварэнне навуковых таварыстваў і клубаў, якія самастойна ці па заданні на- вуковых устаноў займаюцца навуковымі археалагічнымі, этнагра-фічнымі і краязнаўчымі даследаваннямі.

Гістарычныя вечары — адна з распаўсюджаных форм арганіза-іц.іі пазакласанай працы. Яны абавязкова ўтрымліваюць элементы ульні, тэатралізаваных пастановак, драматызацыі. Гістарычныя ве-юры адносяцца да масавых форм пазакласнай працы. У іх падрых-гоўцы можа ўдзельнічаць вялікая група вучняў, якія распрацоўва-оць сцэнарый вечара, афармляюць залу, арганізуюць віктарыны, ульні, конкурсы, рыхтуюць прызы. Удзельнікамі вечара могуць >ыць вучні адной або двух паралелей, ці ўсе старшакласнйа. Вельмі іажна, каб школьны гістарычны вечар спалучаў пазнавальныя і абаўляльныя элементы, што дазваляе засвойваць глыбокі навуко-ы змест праз займальныя формы арганізацыі яго прадстаўлення. эматыка школьных гістарычных вечароў можа быць самай разнас-айнай: юбілейныя даты гістарычных падзей, тэатралізаваныя пас-аноўкі, сустрэчы з удзельнікамі гістарычных падзей, ветэранамі айны і працы, конкурсы і віктарыны, гістарычныя інтэлектуальныя ульні «Поле цудаў», «Што? Дзе? Калі?» і г. д. Арганізацыя 1-2-х гіс-арычных вечароў за навучальны год дазволіць істотна абудзіць у учняў цікавасць да гісторыі і імкненне самім прыняць актыўны даел у арганізацыі вечара.

Алімпіяды - гэта форма пазакласнай работы, накіраваная на іыяўленне найбольш здольных і таленавітых у галіне гісторыі цкольнікаў. Яны арганізуюццаў пазаўрочны час і, як правіла, звяза-,ы з ажыццяўляемай органамі адукацыі працай гіа выяўленню тале-іаВі«й моладзі. Алімшяды праводзяцца ў некалькі тураў: школныя, раённыя, гарадскія (абласныя) і рэспубл іканскія. А пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд атрымліваюць права пазаконку рснага пас-туплення ў ВНУ.

Школьны тур алімпіяды праводзіцца па паралелях. Заданні для яго распрацоўваюцца ў школе. Яны непасрэдна звязаны са школьная праграмай і арыентаваны на прымяненне гістарычных ведаў для ра-шэння праблемных заданняў і заданняў павышанай складанасці.

Пераможцы школьных алімпіяд, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, якая арганізуецца настаўнікам у пазаўрочны час, прымаюць удзел у раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіядах. Да ўдзелу у школьным туры алімпіяды трэба імкнуцца прыцягнуць як мага больш удзельнікаў, што дазваляе выявіць вучняў, якія валодаюць глыбокімі і трывалымі ведамі і могуць творча падыходзіць да ра-шэння задач павышанай складанасці, а таксама валодаюць споса-бамі дзейнасці, неабходнымі для самастойнага аналізу і абагульнен-ня гістарычных ведаў, уменнямі працаваць з разнастайнымі гіста-рычнымі крыніцамі.

Да алімпіяды як формы пазакласнай працы прымыкаюць школь-ныя, раённыя, гарадскія і рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі і конкурсы вучнёускіх навуковых работ, якія атрымалі ў апошнія гады шырокае распаўсюджванне ў нашай краіне. У іх ар-ганізацыі і правядзенні прымаюць удзел вышэйшыя навучальныя і навукова-даследчыя ўстановы краіны. Падрыхтоўка да ўдзелу ў такіх канферэнцыях звязана з індывідуальнай пазакласнай працай па гісторыі. Менавіта настаўнік аказвае метадычную дапамогу школьніку ў пошуку і адборы навуковай літаратуры, дакументаў і матэрыялаў, яе вывучэнні і абагульненні, напісанні і афармленні на-вуковых дакладаў і выступленняў.

Экскурсіі, паходы іэкспедыцыі па вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю з' яўляюцца цікавымі і пазнавальнымі для вучняў фор-мамі пазакласнай працы. Іх выкарыстанне звязана з вялікай падрых-тоўчай працай. Плануючы экску рсію ці паход, настаўнік абавязкова знаёміць вучняў з іх пазнавальнымі мэтамі. Разам з вучнямі ён рас-працоўвае план і маршрут, вызначае пазнавальныя задан н і, якія бу-дуць вырашацца падчас экскурсіі, тлумачыць, як аформіць і за-фіксаваць у дзённіку ўбачанае, як зрабіць справаздачу па выніках экскурсіі, ці паходу. Пры арганізацыі паходу трэба вырашыць шмат арганізацыйна-бытавых пытанняў па арганізацыі пераходу, адпа-чынку, харчавання, начлегу і г. д. Разам з тым мепавіта гэтыя формы працы выклікаюць у вучняў энтузіязм і цікавасць. Іх выкарыстанне ў пазакласнай працы, безумоўна, будзе спрыяць росту цікавасці да гісторыі, фарміраванню пазнавальнага інтарэсу да яе вывучэння, аўтарытэту настаўніка ў вачах школьнікаў.

Стварэнне і праца школьных музеяў. Стварэнне школьных му-зеяў праходзіць некалькі этапаў: 1) падрыхтоўчы, на якім ствараец-ца Савет музея, абмяркоўваецца тэматыка, план, паслядоўнасць збору і размяшчэння экспанатаў; 2) збор рэчавага і дакументальнага матэрыялаў, камплектаванне фондаў, улік і захоўванне экспанатаў і дакументаў; 3) арганізацыя працы ў самім музеі: падрыхтоўка гру-пыэкскурсаводаў, правядзенне экскурсій, выкарыстанне экспазіцыі музея на ўроках і ў пазакласнай працы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, папаўненне фондаў.

Школьныя музеі могуць быць: мемарыяльнымі - прысвечанымі г жыццю і дзейнасці знакамітых людзей, вучоных, пісьменнікаў, вы-пускнікоў школы, вядомых дзяржаўных дзеячаў; ваенна-патрыя-тычнымі - прысвечанымі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вядо-мым военачальнікам і героям вайны, партызанскім і вайсковым злу-чэнням, якія дзейнічалі ў дадзенай мясцовасці, ці вызвалялі яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; гісторыка-краязнаўчыя, прысве-чаныя археалогіі, этнаграфіі і гісторыі роднага краю.

У нашай краіне дзейнічае звыш тысячы школьных музеяў. Аднак не ўсе з іх сталі сапраўднымі цэнтрамі ўрочнай і пазакласнай працы па гісторьццШкольны музей можа эфектыўна рэалізаваць свае вялікія адукацыйныя і выхаваўчыя магчымасці пры выкананні шэрага абавязковых^оў; пошук вучняў, якія ствараюць музей, паві-нен насіць самастойны характар і мець практычныя вынікі; абавязко-ва галоснасць на розных этапах стварэння і функцыянавання музея; ператварэнне музея ў цэнтр усёй выхаваўчай працы ў школе; наданне дзейнасці музея грамадскай значнасці (аб'яднанне праз музей ветэ-ранаў працы і вайны, арганізацыя сустрэч з ветэранамі, знакамітымі землякамі, выпускнікамішколы і г. д.); праца музея павінна дапама-гаідь станаўленню і развіццю агульнашкольных традыцый.

Ва ўсіх разгледжаных намі формах пазакласнай працы выра-шальная роля належыць настаўніку. Яго энергія, намаганні, энту-зіязм могуць зрабіць так, што пазакласная праца стане магутным фактарам паглыблення ведаў па гісторыі, абуджэння пазнавальнай цікавасці, развіцця і выхавання школьнікаў гісторыяй.

Кантрольныя пытанні і заданні

Назавіце асноўныя метадычныя дапаможнікі, у якіх раскрываецца методыка ар-

ганіэацыі пазакласнай лрацы па гісторыі.

Выэначце асноўныя мэты і задачы паэакласнай працы па гісторыі.

На якіх педагагічных прынцыпах будуецца пазакпасная праца па гісторыі?

Вызкачце асноўны змест пазакпаснай працы па гісторыі.

Дайце класіфікацыі асноўных форм пазакпаснай працы.

Назавіце сістэматычныя формы пазакласнай працы і вызначце, у чым іх перавага

перад эпізадычнымі.

Вызначце месца пазакласнага чытання па гісторыі і методыку яго арганізацыі. Растлумачце, як арганізаваць працу школьнага гістарычнага гуртка. Назавіцеэпізадычныяформы арганізацыі пазакласнай працы. Вызначце методыку іх правядзення.

12.2. Роля настаўніка гісторыі ў вучэбна-выхаваўчым праідэсе школы

1. Асоба настаўніка гісторыі ў шкопе.

2. Структура дзейнасц і прафесійная кампетэнтнасць настаўніка гісторыі.

3. Вькладанне гісторыіяк гторчая дзейнасць.

Настаўнік гісторыі — ключавая фігура школьнага педагагічнага I1—'Ікалектыву ў справе навучання і выхавання падрастаючага пака-лення. Ён выкладае асноўную гуманітарную навуку, у змесце якой за-кладзены самыя шырокія магчымасці для фарміравання ў вучняў сістэ-мы поглядаў на развіццё грамадства, арыенціровачнай асновы жыц-цядзейнасці і месца чалавека ў ім, выхавання маральных якасцей, грамадзянскіх, патрыятычных і эстэтычных пачуццяў і перакананняў.

Педагагічная праца настаўніка гісторыі — спецыфічны від сацы-яльна-пераўтваральнай і духоўнай дзейнасці, вынікам якой з'яўля-ецца вучань, які авалодаў веданнем асноў гісторыі развіцця грамад-ства, пэўным узроўнем сацыяльнай, палітычнай і эстэтычнай куль-

туры. Пры гэтым асноўным «інструментам» гэтай дзейнасці выступае сам настаўнік гісторыі.

Аб значэнні асобы настаўніка і яе ролі ў навучанні і выхаванні школьнікаў пісалі многія вядомыя дзеячы і педагогі. Напрыклад, К.Д. Ушынскі лічыў, што «...без асабістага непасрэднага ўплыву сапраўднае выхаванне, якое пранікае ў характар, немагчыма. Толькі асоба можа ўздзейнічаць на развіццё і самавызначэнне асобы, толькі характарам можна стварыць характар» [11, с. 63-64].

Настаўнік гісторыі не можа не ўяўляць сабой узору маральнасці, справядлівасці і добразычлівасці. На яго прыкладзе зносін з вуч-нямі, адносін да грамадства, да працы, да людзей і да самога сябе фарміруюцца рысы характару вучняў, іх думкі і пачуцці, іх міжасо-басныя адносіны. Настаўнік не толькі фарміруе ў вучняў веды. Ён уздзейнічае на іх сваімі паводзінамі, ладам жыцця і знешнім выгля-дам. Яго інтэлект і культура, справядлівасць і чалавечнасць, яго духоўныя якасці ўспрымаюцца многімі вучнямі ў пэўным сэнсе як эталон.

Высокі прафесіяналізм, здольнасць арыентавацца ў новых з'явах грамадска-палітычнага жыцця, у новых навуковых канцэпцыях, уменне педагагічна інтэрпрэтаваць масавую інфармацыю—важней-шыя якасці асобы сучаснага настаўніка гісторыі.

Фарміраванне асобы настаўніка - працэс працяглы і беспера-пынны. Ён пачынаецца ў сценах ВНУ і працягваецца ўсю яго пра-Цоўную дзейнасць.

) Пераход да інфармацыйнага грамадства, складанейшыя працэ-3 сы якія адбываюцца ў зканамічным, сацыяльным, палітычным, грамадскім і культурным жыцці чалавецтва на сучасным этапе яго раз-віцця, уносяць значныя змены ў разуменне сутнасці прафесіяналізму настаўніка гісторыі.

Праца настаўніка гісторыі — гэта сукупнасць шэрага ўзаемазвя-заных відаў дзейнасці: 1) выкладанне гісторыі і грамадазнаўства; 2) правядзенне класных і пазакласных вучэбных заняткаў, у тым ліку і факультатываў; 3) выхаваўчая праца з вучнямі; 4) павышэнне кваЛіфікацыі; 5) праца з бацькамі і грамадская праца. Кожны від дзейнасці мае свой слецыфічны змест, які вызначае яго абавязкі і наменклатуру неабходных яму ведаў і ўменняў.

Напрыклад, правядзенне вучэбных заняткаў уключае ў сябе па-пярэднюю падрыхтоўку настаўніка да выкладання пэўнага курса гісторыі: а) вывучэнне школьных праграм па адпаведным курсе падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, спецыяльнай і метадычнай літаратуры, а таксама літаратуры па сумежных дысцыплінах; б) на-запашванне і сістэматызацыю матэрыялу, неабходнага для выкла-дання пэўнага курса; в) знаё'мства з нагляднымі, мультымедыйнымі і электроннымі сродкамі навучання, якія могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе; г) знаё'мства з класам, узроўнем яго навуч-насці, асаблівасцямі інтарэсаў і схільнасцямі вучняў, а для пачына-ючага выкладчыка-з асаблівасцямі навучальнай установы (школы, гімназіі, ПТВ, тэхнікума, каледжа, ліцэя), здзяйсненне перспек-тыўна-тэматычнага планавання.

Пасля такой падрыхтоўчай працы напярэдадні навучальнага года выкладчык непасрэдна рыхтуецца да кожных вучэбных занят-каў: аналізуе вынікі папярэдняга ўрока, удакладняе мэты ўрока і канчаткова вызначае яго тып і структуру, ажыццяўляе адбор вучэб-нага матэрыялу на ўрок, метадаў і прыёмаў навучання, а таксама дыдактычныя матэрыялы, дапаможнікі, электронныя сродкі наву-чання; вызначае змест франтальнай і індывідуальнай працы вучняў на ўроку і складае план вучэбных заняткаў.

Правядзенне вучзбных і факультатыўных заняткаў суправаджа-ецца праверкай сшыткаў і пісьмовых работ вучняў. Яна ўключае праверку правільнасці выканання пісьмовых работ, арфаграфіі і пунктуацыі, ацэнку выканання працы і аналіз вынікаў праверкі сшыткаў, улік вынікаў праверкі ў далейшым выкладанні.

У змест дзейнасці настаўніка гісторыі ўваходзіць арганізацыя залікаў і экзаменаў, якая ўключае ў сябе арганізацыю абагульняль-нага і перадэкзаменацыйнага паўтарэння, распрацоўку роз-наўзроўневых заданняў; ацэнку адказаў; вызначэнне форм і метадаў правядзення залікаў; распрацоўку дадатковых пытанняў і заданняў, а таксама праца ў кабінеце гісторыі: афармленне кабінета, збор, сістэматызацыя і захаванне дыдактычных матэрыялаў, наглядных даламожнікаў, тэхнічных і электронных сродкаў навучання, выкарыстанне кабінета і яго матэрыялаў на ўроках і пазакласных мера-прыемствах па гісторыі.

Грунтоўнай па сваім змесце з'яўляецца праца па павышэнні кваліфікацыі. Яна складаецца: з сістэматычнага знаёмства з дасяг-неннямі гістарычнай, псіхолага-педагагічнай і метадычнай навукі і вызначэння магчымасцей іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці; удзелу ў працы школьнага і раённых метадычных аб'яднанняў на-стаўнікаў гісторыі; апісання і абагульнення ўласнага педагагічнага вопыту; падрыхтоўкі выступленняў, дакладаў, метадычных матэ-рыялаў і распрацовак урокаў, у тым ліку і адкрытых; напісання ар-тыкулаў, удзелу ў стварэнні метадычных дапаможнікаў. Сюды ж адносіцца вызначэнне індывідуальнай метадычнай тэмы, задач і пытанняў яе распрацоўкі, аналіз тэарэтычнай і практычнай значнасці вынікаў, апісанне ходу і вынікаў эксперыментальнай працы.

Адзін раз у пяць гадоў кожны настаўнік павінен прайсці курса-вую перападрыхтоўку ва ўстановах дзяржаўнай сістэмы павышэння кваліфікацыі. Вынікам працы па павышэнні кваліфікацыі з'яўляец-Ца здача экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай (другой, першай, або вышэйшай) катэгорыі. Валоданне ёй - гэта не толькі сведчанне кваліфікацыі настаўніка, але і стымул для павышэння яе ўзроўню. Наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі істотна ўплывае на яго зара-ботную плату.

К.Д. Ушынскі характарызаваў дзейнасць настаўніка як ^|«.,. адзін з відаў практычнага мастацтва». Творчы характар пра-фесіі настаўніка вызначаецца прыродай яго працы, якая па сваім змес-це дынамічная, пастаянна мяняецца і развіваецца з гістарычнай наву-кай, змест якой мяняецца. Таму ўдасканальваюцца і з'яўляюцца новыя педагагічныя ідэі і метады навучання, арганізацыйныя формы і тэхна-логіі. Мяняецца і развіваецца ў працэсе навучання і сам вучань, што патрабуе няспынных змен зместу і характару дзейнасці настаўніка, прымушае яго вырашаць новыя педагагічныя задачы. Усё гэта патра-буе ад настаўніка не толькі сістэматычнага ўдасканальвання сваіх ведаў у галіне гісторыі, методыкі яе выкладання, педагогікі і псіха-логіі, але і гатоўнасці да выканання сваёй місіі на ўзроўні творчага пошуку.

Наваттады, калі настаўнік карыстаецца гатовымі метадычнымі рэкамендацыямі і планамі правядзення ўрока, дзе раскрыты мэты і змест навучання і выхавання, спосабы арганізацыі дзейнасці вуч-няў, яму прыходзіцца па-новаму пераасэнсоўваць і адаптаваць іх да праблем кожнага канкрэтнага класа. А гэта ўжо творчы пошук. Пе-дагагічная творчасць - гэта неад'емная рыса прафесіі настаўніка гісторыі, якая вызначаецца неабходнасцю вырашаць адукацый-на-вьгхаваўчыя задачы ў зменлівых сітуацыях рэальнага вучэбнага працэсу.

Для пачаткоўца-настаўніка гісторыі працэс творчага пошуку бывае складаным. Гэта абумоўлена тым, што яму прыходзіцца ў асноўным самастойна дасягаць вызначаных мэт у канкрэтных педа-гагічных сітуацыях. Таму спачатку яму неабходна ўважліва выву-чыць асаблівасці вучняў, іх узровень валодання гістарычнымі ве-дамі, уменнямі і навыкамі, іх адносіны да гісторыі як вучэбнага прадмета.

Аднак важнейшым момантам у працы настаўніка з'яўляецца са-маацэнка і аналіз уласнай дзейнасці, што дазваляе, напрыклад, вы-значыць прычыны ўзнікнення супярэчнасці паміж педагагічнымі мэтамі і сродкамі, магчымасцямі іх дасягнення. Можна вылучыць пяць груп пытанняў, на якія было б карысна адказаць любому на-стаўніку ў працэсе самааналізу і самаацэнкі ўласнай практыкі [12, с. 87-91].

Першая група пытанняў тычыцца выніковасці ўласнай дзей-насці: а) якіх поспехаў дасягнулі вучні ў засваенні ведаў, уменняў і навыкаў? б) што не задавальняе ў гэтых дасягненнях (не засвойва-юць пэўныя тэмы праграмы, недастаткова поўныя і глыбокія гіста-рычныя веды, вучні праяўляюць недастатковую самастойнасць)?

Другая группа - гэта пытанні па высвятленні прычын недастат-ковай выніковасці навучання. Іх умоўна можна падзяліць на дзве групы: чаму вучні не хочуць вучыцца, не бачаць сэнсу вывучэння гісторыі; у настаўніка ёсць канфлікты са школьнікамі, г. зн. трэба высветліць, чаму яны не хочуць вывучаць гісторыю і ў якой ступені можна паўплываць на іх адносіны да вучэбнай дзейнасці? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць настаўніку выявіць дадатковыя педа-гагічныя рэзервы.

Трэцяя группа пытанняў звязана з вызначэннем рэзерваў для па-вышэння эфектыўнасці ўрока. Калі ў настаўніка ёсць якія-небудзь рэзервы ўрока і ён зможа вызначыць, што канкрэтна ў яго не атрым-ліваецца, то гэта звязана з узроўнем яго прафесійных ведаў і ўмен-няў. Сапраўды, любы настаўнік гісторыі пры любым стажы працы можа штосьці не ведаць і нешта не ўмець, хаця б таму, што з'яўля-юцца нейкія новыя педагагічныя задачы, новыя сітуацыі.

Чацвёртая група пытанняў накіравана на аналіз узроўню кампе-тэнтнасці настаўніка - ацэнку яго гістарычных і метадычных ведаў і ўменняў.

Пятая група звязана з ацэнкай і аналізам паводзін настаўніка ў прафесійнай сферы. Было б важна, калі б настаўнік здолеў ацаніць тыя са сваіх асобасных якасцей, якія маюць прафесійнае значэнне і найбольш важныя для выкладання гісторыі: здольнасць разумець унутраны свет іншага чалавека, пранікаць у яго пачуцці, адгукацца на іх, суперажываць. Многае тутзалежыць ад ведання настаўнікам вучняў, ад яго ўмення назіраць і аналізаваць іх паводзіны.

Настаўніку гісторыі важна таксама ўмець эмацыянальнарасказ-ваць, валодаць прасторавымі ўяўленнямі і творчай фантазіяй.

Самааналіз асобасных якасцей дазваляе настаўніку карэкціра-ваць сваю педагагічную дзейнасць, уносіць у яе творчы элемент, да-памагае правільна вызначыць напрамкі самаадукацыі і павышэння кваліфікацыі, забяспечыць няспынны прафесійны рост у адпавед-насці з патрабаваннямі грамадства і сучасным узроўнем гістарыч-най і педагагічнай навук.

Кантрольвыя пытанні і заданні

1. Якімі якасцямі асобы павінен вагюдаць настаўнік гісторыі, каб дабіцца поспеху ў на-вучанні і выхаванні падрастаючага пакалення?

2. Вызначце асноўныя элементы структуры дзейнасці настаўніка гісторыі.

3. Прасачыце ўзаемасувязь паміж асноўнымі відамі дзейнасці настаўніка гісторыі.

4. Якую ролю выюнвае самааналіз і самаацэнка сваёй педагагічнай дзейнасці для развіцця творчых магчымасцей настаўніка?

Літаратура

1. Андреевская Н.В., Бернадскнй В.Н. Методмка преподаванмя нсторніі в семплетней школе. - М.: Учпедгнз, 1047.

2. Вагмн АА Методмка обученмя нстормн в школе. - М.: Просвеіценме, 1972.

3. Методмка обученпя нсторйн в средней школе. Ч. 2 / под ред. Н. Г. Дайрн - М.: Про-свеценме, 1978.

4. Озерскнй 11.3. Руководство внеклассным чтеннем по нстормн. - М.: Просвешенме, 1979.

5. Родпн А.Ф., Соколовскнй Ю.В. Экскурснонная праца по лсторші. - М.: Просвеіце-нме, 1974.

6. Методнка нсторнко-краеведческой працы в школе / под ред. М.С. Борнсова. - М.: Просвешенііе, 1982.

7. Гончарова Т.Й. Мстормческне вечера в школе. - М.: Просвеіценне, 1987.

8. Кулагнна Г.А. 100 мгр по мстормн. - М.: Просвеіценііе, 1988

9. Гусаков В.П. Что? Где? Когда? // Внеклассная работа по нсторнн н обцествоведе-нню: сборніік. - М.: Просвеценме, 1981.

10. Мерзлова В.С. Внкторііны по мстормм древнего мнра н средннх веков. - Мйнск: Нар. асвета, 1969.

11. Хрестоматня по внеклассной работе. Школьные нсторнчесюіе вечера / сост. М.М. Терехова. - М.: Просвешенне, 1970.

12. Вучэбныя прафамы для агульнаадукацыйных устаноў. Псторыя V - X класы база-вы і павышаны ўзроўні. - Мн.: Нацыянальны Інстытут адукацыі, 2007.

13. Методока преподавання мстормн в средней школе: учеб. пособііе для студ. пед. нн-тов. / С. А. Ежова, Н.М. Лебедева, А.В. Дружкова н др. - М.: Просвеіценне, 1986,

14. Ммнмцкмй Н.П. Методы юнструмровання научного н образовательного знанмя: мо-нографня. - Мн.: БГПУ, 2006.

15. Уішнскнй К.Д. Собр. соч. в 8 т. - М.; Л.: Учпедпіз, 1948. Т. 2.

16. Профессігюнальная деятельность молодого учнтеля (соцмально-педагогмческнй аспект) / под ред. С. Г. Веріімловского, Л.Н. Лесохнной. - М.: Просвеіценме, 1982.

Змест

Уводзіны....................................3

Глава 1. Прадмегг, мэты і задачы методыкі выкладання гісторыі......5

Гпава 2. Станаўленне і развіццё гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі ў дарэвалюцыйны час.................17

Глава 3. Асноўныя этапы развіцця школьнай гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі ў СССР...................32

Гпава 4* Станаўленне і разпіццё гістарычнай адукацыі ў Беларусі.... ^7

Гпава 5. Задачы, структура і змест школьнай гістарычнай адукацыі... 66

Гпава 6. Выхаванне вучняў у працэсе навучання гісторыі........92

Гпава 7. Працэс фарміравання гістарычных ведаў............ 104

1'.1. Структура гістарычных ведаў школьнікаў........... 104

7.2. Методыка фарміравання гістарычных уяўленняў........ 107

7.3. Штодыка фарміравання гістарычных паняццяў

ізаканамернасцей..............................119

7.4. Міжнрадметныя іўнутрыкурсавыя сувязі............131

7.5. Фарміраванне спосабаў дзейнасці з гістарычным матэрыялам 136

Глава 8. Метады навучання гісторыі.................... 150

8.1. Агулыіая характарыстыка сродкаў навучання гісторыі.... 250

8.2. Праблемаметадаў і прыёмаў навучаннн гІсторыі....... 153

8.3. Прыёмы вуснага навучання гісторыі............... 164

8.4. Прыёмы працы з друкаванымі сродкамі навучання гісторыі.. / 78

8.5. Нагляднасць у навучанні гісторыі................ 189

Гпава 9. Формы арганізацыі праірсу навучання гісторыІ........203

Глава 10. Выкарыстанне сучасных тэхналогій у навучанні гісторыі,. 222

Гпава 11. Паўтарэнне і праверка ведаў у навучанні гісторыі.......239

11.1. Методыка арганізацыі паўтарэння...............239

11.2. Методыка арганізацыі праверкі ведаў.............248

Гпава 12. Пазакласная праца па гісторыі. Настаўнік гісторыі......267

12.1. Змест і формы пазакласнай працы па гісторыі........267

12.2. Роля настаўніка гісторыіў вучэбна-выхаваўчым працэсе юкалы.....................................





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 480 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.016 с)...