Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Нагляднасць у навучанш псторыі 6 страница



Менавіта таму выкарыстанне тэсціравання будзе эфектьгўным толькі тады, калі яно будзе спалучацца з выкарыстаннем заданняў з «адкрытымі адказамі». У адрозненне ад тэстаў, іх форма, а таксама змест і аб'ём не рэгламентуюцца ніякімі ўмоўнасцямі. Заданні для праверкі нефармаяізаваных ведаў і слосабаў вучэбна-лазнавальнай дзейнасці вучняў носіць пераважна пераўтваральны і творча-по-шукавы характар.

Паняцце «заданні з адкрытымі адказамі» адносна нядаўна вы-карыстоўваецца ў педагагічнай літаратуры, хаця практычна ўжыва-юцца ўжо даўно. Да іх ліку адносяцца: I) вобразныя заданні (апішы-це егіпецкі храм ці складзіце расказ «Падарожжа па Англіі XVI ст.»); 2) творчыя вобразныя заданні (складзіце алавяданне па карціне «Суду часы "Рускай праўды"»); 3) лагічныя заданні на асэн-саванне гістарычных падзей (абгрунтуйце заканамернасць узнік-нення гаралоў у сярэдневяковай Еўропе); 4) праблемныя заданні (ці можна сялянскія паўстанні XVIII ст. у Беларусі назваць безвыніко-вымі?); 5) напісанне эсэ (Ці згодныя Вы са сцвярджэннем амерыкан-скага прэзідэнта Буша, што «халодная вайна» закончылася ў 1991 г. і перамогу ў ёй атрымалі ЗІЛА?).

Такім чынам, тзсціраванне можна разглядаць як адзін з эфек-тыўных спосабаў арганізацыі мраверкі фармалізаваных гістарыч-ных ведаў. Нават адкрытыя тэсты са свабодным адказам не даюць магчымасці грунтоўна праверыць нефармалізаваныя веды. Таму падчас праверкі адукацыйных вынікаў навучання, тэсціраванне павінна спалучацца з заданнямі, скіраванымі на разуменне сутнасці істарычных паняццяў, прасочванне прычынна-выніковых сувязей і аканамернасцей, выказванне ацэначных меркаванняў, валодання посабамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Толькі такое спалучэн-«забяспечвае эфектыўную іякасную праверку вынікаў навучання.

^ТІ Ацэнка вынікаў навучання гісторыі матэрыялізуецца ў вы-'Зстаўленні вучням адзнакі ў балах. Ацэньванне і выстаўленне цзнакі з'яўляецца важным сродкам уліку ведаў і стымулявання вучэб-

іай дзейнасці школьнікаў.

У адлаведнасці з правіламі атэстацыі, ва ўстановах, якія забяс-іечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі [11, с. 2], уво-ізіцца бягучая, прамежкавая і выніковая атэстацыя вучняў, якая южа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай форме. Чтэстацыя па кожным лрадмеце праводзіцца ў адпаведнасці з нор-«амі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Вынікі вучэбнай оейнасці ацэньваюцца ў балах па ІО-бальнай шкалеадзнак: I (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), > (дзевяць), Ю (дзесяць). Колькасным паказчыкам ацэнкі вынікаў зучэбнай дзейнасш' з'яўляецца адзнака.

Лдзпака - гэта вынік працэсу ацэньвання, яго ўмоўна-фармаль-яае выражэнне ў балах.

Для ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры ажыц-дяўленні кантрольна-ацэначнай дзейнасці вылучаецца пяць узроўняў засваення вучэбнага матэрыялу.

I узровень (нізкі)- дзсянні на распазнаванне і адрознсннс паняц-цяў (аб'ектаў вывучэння), якія ацэньваюцца ад 1 да 2 балаў.

П узровень (здавальняючы) - дзеянні на ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу (аб'ектаў вывучэння) на ўзроўні памяці, якія ацэньваюц-ца ад 3 да 4 балаў.

III узровень(сярэдні)-дзеянні па ўзнаўленні вучэбнага матэры-ялу (аб'ектаў вывучэння) на ўзроўні разумення, апісання і аналізу дзеянняў з аб'ектамі вывучэння, якія ацэньваюцца ад 5 да 6 балаў.

IV узровень (дастатковы) - дзеянні па прымяненні ведаў у знаёмай сіт>адыі па ўзоры; тлумачэнне сутнасці аб'ектаў вывучэн-ня, выкананне дэсяннжў з выразна вызначанымі правіламі. прымяненне ведаў на аснове абагульненага алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы, якія ацэньваюцца ад 7 да 8 балаў.

V узровень (высокі) - дзеянні па прымяненні ведаў у незнаёмых, нестандартных сітуацыях, для рашэння якасна новых задач, сама-стойныя дзеянні па апісанні, тлумачэнні і ператварэнні аб'ектаў вы-вучэння, якая ацэньваецца ад 9 да 10 балаў [12, с. 13].

У маі 2009 г. Міністэрствам адукацыі зацверджана новая шкала ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці, у тым ліку і па гісторыі, якая ўтрымлівае крытэрыі адзнак ад 1 да 10 балаў [13, с. 16.]

Дзесяцібальная шкала ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў

Балы

Балы Паказчыкі ацэню'
  Распаэнаванне асобных аб'ектаў вывучэння (паняццяў, гістарычных падзей, з'яў, працэсаў, асоб), праграмнага вучэбнага матэрыялу па прад'яўленых у гатовым выглядзе апісаннях. Ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнаваль-най дзейнасці пад кіраўніцтвам настаўніка э выкарыстаннем падручніка ці іншых сродкаў навучання
  Распазнаванне адрозненняў аб'ектаў вывучэння (паняццяў, гістарычных па-дзей, э'яў, працэсаў, асоб) праграмнага вучэбнага матэрыялу, па прад'яўленых ў гатовым выглядзе апісаннях. Ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнавапьнай дзейнасці пад кіраўніцтвам настаўніка з выкарьютаннем падручніка або іншых сродкаў навучання
  Узнаўленне часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці: фрагмен-тарны пераказ і перапік асобных паняццяў, гістарычных падзей, з'яў, працэ-саў без тлумачэння; аб'ектаў вывучэння, ажыццяўленне разумовых і прак-тычных дзеянняў па ўзоры. Ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па ўзоры з дапамогай настаўніка і выкарыстаннем падручніка і іншых сродкаў навучання
  Узнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці: азначэнняў, па-няццяў, апісанняў падзей, з'яў, працэсаў з указаннем агульных адрозненняў, знешніх пракмет без іх тлумачэння, асноўных біяграфічных звестак і дзей-насці гістарычных дзеячаў; ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па ўзоры з дапамогай настаўніка і выкарыстаннем падручніка (ву-чэбнага дапаможніка, вучэбнай карты, атласа) і іншых сродкаў навучання
  Свядомае ўзнаўленне значнай часткі праграмнага матэрыяпу: характарыстыка вывучаемых аб'ектаў па плане (памятцы) самастойнае ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па ўзоры

Свядомае ўзнаўленне ў поўным аб'ёме праграмнага вучзбнага матэрыялу, Іправільнае выкарыстанне тэрмінапогіі, апісанне гістарьічньіх падзей з злемен-тамі тлумачэння, якія раскрываюць прычынна-выніковыя сувязі і адносіньі, са- мастойнае ажыццяўленне спосабаў вучэбна-пазнавапьнай дзейнасці па ўзоры

Валоданне і аперыраванне прэграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай спуа-цыі: канкрэтызацыя паняццяў, высноў прыкпэдамі; аналіэ гістарычных падзей, з'яў, працэсаў з мэтай тлумачэння прычынна-выніковых сувязей, высноў, якія ёсць у падручніку (вучэбным дапаможніку); самастойнае выкананне практыка- ванняў, задач і заданняў па апгарьпме 10

Паказчыкі ацэнкі

Свабоднае валоданне і аперыраванне лраграмным вучэбным матэрыяпам у знаёмай сітуацыі: каккрэтызацыя паняццяў, высноў прыкпадамі; аналіз гіста-ірычных падзей, з'яў, працэсаў з мэтай тлумачэння прычынна-выніковых сувя-'зей, высноў, абагульненне вывучаемага матэрыялу; абгрунтаванне і доказ; рас-Ікрыццё сутнасці вывучаемых паняццяў; выкарыстанне ўнутрыпрадметных сувя- зей; самастойнае выкананне практыкаванняу, задач і заданняў па алгэрытме Аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам, амьіццяўленне спосабаў вучзбна-пазнавапьнай дзейнасці ў незнаёмай спуацьі; выкарысіанне міжлрад-метных сувязей; ацэнка гістарычных фактаў на аснове вывучанага у часткова [змененай сітуацыі (прымяненне аучзбнагаматэрыялу, выкананне задач і задан-'^дўп ераўтваральнагаіі праблемнага характару)

Свабоднае аперыраванне прафамным вучэбным матэрыяпам, ажыц-цяўленне слосабаў вучэбна-паэнавальнай дзейнасці ў незнаёмай спуацыі; |самастойнае выкананне задач і эаданняў пераўтваральнага і праблемнэга характару; выкананне творчых заданняў і работ _

На аснове прадстаўленай 10-бальнай шкалы ацэнкі вучэбнай дзейнасці вучняў устанаўліваюцца адпаведныя нормы ацэнкі па гісторыі.

Увядзенне ў школе з 2002 г. дзесяцібальнай шкалы ацэнак мае станоўчае значэнне для арганізацыі праверкі ведаў і павышэння эфектыўнасці навучання. Яно дазволіла больш якасна, аб'ектыўна і дыферэнцыравана ацэньваць адукацыйна-выхаваўчыя вынікі наву-чання ў адпаведнасці з пазнавальнымі магчымасцямі школьнікаў. Увядзенне дзесяцібальнай шкалы ацэнкі ведаў практычна выклю-чыла другагодніцтва ў школе, бо дазволіла фіксаваць мінімальны ўзровень засваення праграмнага матэрыялу як станоўчы.

Пры ажыццяўленні бягучага кантролю за вынікамі навучання настаўнік павінен ацэньваць не толькі ўзровень засваення факталагічных ведаў, але і ўзровень іх асэнсавання, развіцця гістарычнага мыслення, валодання рацыянальнымі спосабамі вучэбнай дзей-насці, інтарэс да вучэння, валявыя намаганні і папярэднія дасяг-ненні вучняў. У працэсе навучання гісторыі настаўнік выстаўляе ад-знакі за чвэрць і год. Выніковыя ацэнкі за чвэрць і за год нельга вы-водзіць як сярэднюю арыфметычную. Такая адзнака не можа аб'ектыўна адлюстроўваць вынікі навучання і дынаміку навучаль-насці школьнікаў. Да таго ж вучань заўсёды павінен мець перспек-тыву павысіць бал. Таму многія настаўнікі ажыццяўляюць тэматыч-ны кантроль: кожны вучань атэстуецца па выніках вывучэння кож-най вялікай тэмы ці раздзела праграмы, што дазваляе больш аб'ектыўна выставіць выніковую ацэнку за чвэрць.

Ацэнка ведаў вучняў за чвэрць атрымала назву прамежкавага кантролю. Прамежкавы кантроль праводзіцца ў канцы чвэрці (у гімназіях і ліцэях - трыместра). Выстаўленне адзнакі за чвэрць ці трыместр ажыццяўляецца на аснове вынікаў бягучага і тэматычнага кантролю з улікам пераважаючага або найвышэйшага (на погляд настаўніка) сярэдняга арыфметычнага паўрочнага бала. Пры гэтым можа ўлічвацца станоўчая дынаміка дасягненняў вучня на канец чвэрці.

Выніковы кантроль за год вызначаецца правіламі атэстацыі і пе-раводу вучняў. Гадавая ацэнка выстаўляецца як сярэдняя арыфме-тычная адзнака за чвэрці з улікам дынамікі вучэбных дасягненняў на канец навучальнага года. Калі дынаміка станоўчая, то ацэнка можа быць вышэйшай за сярэднюю арыфметычную, калі адмоўная - то ніжэйшай. Выніковая адзнака на выпускных экзаме-нах выстаўляецца на аснове гадавой і экзаменацыйнай адзнакі ў ад-паведнасці з «Правіламі арганізацый выпускных экзаменаў», якія ўстанаўліваюцца адпаведным распараджэннем Міністэрства адука-цыі Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, праверка вынікаў навучання - абавязковы і важны кампанент арганізацыі навучання гісторыі, а яе эфектыўнасць вы-значаецца метадычна правільнай арганізацыяй і аб'ектыўнасцю ўліку адукацыйна-выхаваўчых вынікаў навучання.

Кантрольныя пытанні і заданні

Чаму праверка ведаў з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў навучання

гісторыі?

Назавіце асноўныя функцыі, якія выконвае праверка ведаў у навучанні гісторыі? Выкананне якіх метадычных умоў дазваляе паспяхова рэалізаваць асноўньія функ-

цыі праверкі ведаў?

Якія патрабаванні да ведаў школьнікаў ляжаць у аснове зместу праверкі ведаў па

гюторыі?

Якія метадычныя правілы неабходна выконваць пры арганізацыі праверкі ведаў па

гісторыі?

Назавіце асноўныя віды праверкі ведаў па гісторыі?

Якія віды тэстаў могуць быць выкарыстаны дпя праверкі фармалізаваных кампа-

нентаў гістарычных ведаў?

У чым перавага тэсціравання як спосабу арганізацыі праверкі ведаў?

Чаму тэсціраванне нельга разглядаць як адзіны і найбольш эфеюыўны спосаб пра-

веркі ведаў?

10. Чаму тэсціраванне неабходна спалучаць з выкананнем заданняў «з адкрытымі ад-

казамі»?

11. Яйя функцыі ў арганізацыі праверкі ведаў выконвае ацэнка?

12. Якія віды кантролю выкарыстоўваюцца ў навучанні гісторьй? 'З. Вызначце адрозненні паміж ацэнкай і адзнакай?

14. Якія ўзроўні засваення вучэбнага матэрыялу вызначаны ў дзесяцібапьнай сістэме ацэньвання вынікаў навучання.

15. Вызначце асноўныя паказчыкі выстаўлення адзнак па дзесяцібапьнай шкапе ацз-нак.

16. У чым, на Вашу думку, перавагі ці недахопы дзесяцібальнай сістэмы ацэнй ведаў? ЕЭ Літаратура

1. Лейбенгруб П.С. 0 повторвнмн на уроках нсторнн СССР в VII - X классах. - М.: Просвешенне, 1977.

2. Агнбапова Е.В., Донской Г.М. Методнка преподавання нсторнн средннх веков. - М.: Просвешенне. 1966.

3 Янко-ТрпннЦ|<ая А А 0 соотношенмй фактов м обобшеніій в процессе обучення нс-торнй в старшнх классах // Преподаванне нсторйм в школе. 1974. № 6.

4 Методыка навучання гісгорыі старажьпнага свету і сярэдніх вякоў у \/-\Л класах / пад рэд. Кароўкіна і Н.І. Запарожац. - Мінск: Нар. асвета, 1971.

5. Лернер П-Я- Познавательные задачн в обученнн нсторнм. -М.: Просвеіценне, 1968.

6. Янко-Трннннцкая А.А. 0 некоторых прнёмах подведення учаіцімся V - VI классов к поннманню йсторнческого процесса с его закономерностямн // Преподаванме ксто-рмн в школе. 1954. № 5.

7. Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб выкладанні сусветнай гісторыі і гісторыі Бепі русі ў 2008/2009 вучзбным годзе» // Псторыя: праблемы выкладання. 2008. N8 8.

8. Методкка обучення мсторнн в средней школе: пособне для учмтелей. В 2 ч. ч. 1 / отв. ред. Ф.П. Коровкнн. - М.: Просвешенне, 1978.

9. Вашн АА Методйка обучення нсторнн в средней школе. - М.: Просвешетіе, 1972.

10. Вяземскнй Е.Е., Стрелова О.Ю. Теорня н методмка преподавання мстормм. - |$. Владос,2003.

11. Правілы атэстацыі ва ўстановах, якія эабяспечваюць атрыманне агульнай сярэд-няй адукацыі. Раслараджэнне Міністэрства адукацыі РБ ад 1 лістапада 2002 г. // Настаўніцкая газета. 3 лістап. 2002.

12. Нормы оценкн результатов учебной деятельносш учашнхся обшеобразоватеп* ных учрежденнй по учебным предметам // Гісторыя: праблемы выкладання. 2009. №7.

13. Оценка результатов учебной деятельностн учаіцнхся по учебному предмету «Все-мнрная нсторня. Нстормя Беларусн» // Гісторыя: праблемы выкпадання. 2009. № 7.

Глава 12 Пазакласная праца па гісторыі. Настаўнік гісторыі

12.1. Змест і формы пазакласнай працы па гісторыі

1. Агляд метадьннай літаратуры па пже.

2. Задачы пазакласнай працы. Прынцыпыяе арганізацыі.

3. Змест пазакласнай працыпа гісторыі.

4. Асноўныя формы пазакласнай працы па гісторыіў.толе.

5. Настаўнік гісторыі.

У метадычнай літаратуры вопыт правядзення пазакласнай пра-і^ііы знайшоў самае шырокае адлюстраванне. Гэтан праблеме фысвечаньГсотні артыкулаў і дзесяткі дапаможшкау, манаграфш. Класіфікадыя метадаў і характарыстыка арганізацынных форм класіфік^ ўперШыню была дадзена у 40-х гг. XX ст. назакласнан пр у аснову класіфікацыі ім былі пакладзены У.М. Бярнадскім I ]ыХ0ДЗЯЧЫ 3 гэтага, ён вылучыў 4 напрамкі па-фыніцы пазнання. акласнае ЧЫтанне; 2) гутаркі і лекцыі; 3) кі-іакласнай праЦЫ-) наглЯднасць; 4) рэфераты, дыспуты, гульні. нафільмы, экскур^ яНізацыі пазакласнай працы ён лічыў гіста-\сноўнай форман арга

рычны гурток. распрацоўку тэорыі пазакласнай працы ўнёс Значны - 311 ]• Ён даў класіфікацыю відаў пазакласнай

\.А. Вагін Р» с; ведаў (жывое слова настаўніка, праца з друкава-іірацы па крыН'а з нагляднасцю) і прапанаваў 15 арганізацыйных ным словаМій працы. Пры гэтым ён падрабязна разглядзеў такія формпазаКЛа° аснае чытаНне, гістарычнае краязнаўства, экскурсійн^Я

Пытанні тэорыі пазакласнай працы знайшлі адлюстраваннс ў абагульняльнай працы «Методыка навучання гісторыі ў сярэдняі школе» [3]. У ёй упершыню ў навуковы зварот уводзіцца тэрмін «пазаўрочная праца», якім аўтары пралануюць замяніць «пазаклас-ную працу». У гэтым раздзеле грунтоўна разбіраюцца змест і форма пазакласнай працы. На нашу думку, тэрміны «пазакласная праца»Т «пазаўрочная праца» з'яўляюцца ідэнтычнымі і маюць аднолькавыя правы на існаванне. У далейшым мы будзем выкарыстоўваць тэрмін «пазакласная праца». Шырокае асвятленне ў метадычнай літаратуры атрымалі розныя напрамкі і формы пазакласнай працы па гісторыі. Так пытанні кіравання пазакласным чытаннем грун-тоўна распрацаваны ў дапаможніках для настаўнікаў 1.3. Азерскага [4], А.Ф. Родзіна і Ю.В. Сакалоўскага [5]. У іх абагульнены багаты вопыт арганізацыі пазакласнага чытання і экскурсійнай працы па гісторыі, разгледжаны віды і тыпы экскурсій, метады і прыёмы іх правядзення, паказана арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў падчас экскурсій.

Істотную дапамогу настаўніку ў правядзенні краязнаўчай працы ў школе, выкарыстанні разнастайных метадаў і прыёмаў вывучэння роднага краю на ўроках і ў пазакласнай працы можа аказаць дапа-можнік, выдадзены пад рэдакцыей М.С. Барысава [6].

Існуе шэраг дапаможнікаў, у якіх адлюстраваны вопыт правя-дзення і арганізацыі гістарычных вечароў, віктарын, гульняў, пры-водзяцца падрабязныя іх сцэнарыі [7]. Усё гэта можа аказаць на-стаўніку дапамогу ў распрацоўцы пазакласных мерапрыемстваў і іх правядзенні, выкарыстанні разнастайных форм арганізацыі паза-класнай працы ў школе. Вопыт настаўнікаў у галіне пазакласнай працы рэгулярна адлюстроўваюць айчынныя метадычныя часопісы «Гісторыя: праблемы выкладання», «Беларускі гістарычны часопіс» і расійскі «Преподаванне нсторнн в школе», што стварае магчы-масці для шырокага яго выкарыстання ў практыцы працы кожнага гісторыка.

<5) Задачы пазакласнай працы па гісторыі тыя ж, што ставяцца пе-Ц|рад навучаннем гісторыі ў школе: авалоданне вучнямі асновамі сістэматызаваных ведаў аб сусветна-гістарычным працэсе; далучэнне

Іх да дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры; вьгхаванне грама-рянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці [8, с. 3-5]. \днак у пазакласнай працы гэтыя задачы вырашаюцца на іншым гіста-зычным змесце, іншымі сродкамі і метадамі і ў іншых арганізацыйных Ііормах, што абумоўлівае шэраг дадатковых і спецыфічных задач, якія іырашаюцца ў пазакласнай працы:

• паглыбіць і пашырыць веды, атрыманыя вучнямі на ўроках;

• абудзіць цікавасць і сфарміраваць устойлівы пазнавальны і спе-цыялізаваны інтарэс да вывучэння гісторыі;

• развіваць творчыя здольнасці вучняў, авалодваць уменнямі ажыц-цяўляць элементарныя гістарычныя даследаванні;

• садзейнічаць развіццю маральных якасцей асобы школьніка, выхоўваць адказнасць за даручаную справу, арганізаванасць, дыс-цыплінаванасць, калектывізм і гатоўнасць прыйсці на дапамогу аднакласнікам і г. д.

Пазакласная і ўрочная праца, нягледзячы на пэўныя адрозненні, цесна звязаны паміж сабой. Для таго каб пазакласная праца стала арганічнай часткай навучання, даяе правядзення трэба падыходзіць ^ыферынцыравана. Вельмі важна вызначыць неабходны мінімум;праў, якія праводзяцца па-за ўрокамі і будуць абавязковымі для ўсіх вучняў, а не толькі для жадаючых. Так, летняя гісторыка-края-інаўчая экспедыцыя ці паход з'яўляюцца справай добраахвотнай, вучні ўдзельнічаюць у іх па ўласным жаданні, але справаздача аб ім іавінна стаць здабыткам галоснасці, а яе вынікі - вядомымі ўеёй школе. Для гзтага можа быць праведзены агульнашкольны збор, кан-ірерэнцыя або вечар. Такое пазакласнае мерапрыемства плануецца іагадзя і з'яўляецца абавязковым для ўсіх школьнікаў [9, с. 253].

Пазакласная праца па гісторыі будуецца на іншых, чым вучэб-ная, прынцыпах арганізацыі. Асноўнымі з іх з'яўляюцца:

добраахвотнасць, якая стварае магчымасць арганізаваць дзей-насць вучняў па інтарэсах, садзейнічае развіццю схільнасцей, ініцыятывы і пазнавальнай самастойнасці;

педагагічнае кіраўніцтва з боку настаўніка, якое ажыццяўляецца праз аказанне дапамогі школьнікам у вызначэнні задач, асноўных напрамісаў, зместу і форм пазакласнай працы;

солшкіраванне ў межах абраных вучнямі форм арганізацыі паза-класнай працы (гурткі, таварыствы, клубы, савет музея і г. д.); ;

галоснасць - рэалізуецца праз інфармаванне школьнай грамад-скасці аб стане і выніках пазакласнай працы (аб'явы, інфармацый-ныя бюлетэні, насценныя газеты, інтэрнэт - форумы і г. д.);

грамадска карысная накіраванасць пазакласнай работы вызнача-ецца яе значнасцю ў ажыццяўленні выхавання ў школьнікаў гра-мадзянскай адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці, прапагандзе гістарычных ведаў і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны,

Вывучэнне па-за ўрокамі яркіх, захапляльных гістарычных фак-таў пашырае, узбагачае веды вучняў, фарміруе іх маральныя перака-нанні і якасці, дапамагае глыбей засвоіць праграмны матэрыял. На пазакласных мерапрыемствах развіваюцца ўменні, якія могуць атры-маць прымяненне на ўроках для трывалага і свядомага засваення зместу гістарычнай адукацыі і, наадварот, факты і тэарэтычныя аба-гульненні, уменні і навыкі, засвоеныя на ўроках гісторыі, знаходзяць сваё прымяненне ў пазакласнай працы па гісторыі і з'яўляюцца асно-вай яе арганізацыі.

"ЗІ Змест пазакласнай працы па гісторыі вызначаецца агульнымі ^Ьадачамі, якія стаяць перад сучаснай школай і перш за ўсё выха-ваўчымі. Ён рэалізуецца ў двух асноўных налрамках: а) пашырэнне і паглыбленне гістарычных ведаў, атрыманьгх на ўроку; б) вывучэнне краязнаўчага матэрыялу.

Змест пазакласнай працы можа быць звязаны з вырашэннем за-дач грамадска-патрыятычнага, маральнага і эстэтычнага выхавання моладзі. Так, задачы грамадзянска-патрыятычнага і маральнага вы-хавання могуць вырашацца пры даследаванні ў пазакласнай працы вучнямі гераічнага мінулага беларускага народа, яго барацьбы за са-цыяльнае і нацыянальнае вызваленне супраць іншаземных захоп-нікаў, даследаванняў у гапіне матэрыяльнай і духоўнай культуры, жыцця і дзейнасці гістарычных асоб, якія ўнеслі істотны ўклад у гісторыю Бацькаўшчыны.

Эстэтычнаму выхаванню вучняў садзейнічае не толькі вывучэн-не духоўнай культуры, але і шырокія магчымасці азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай у час наведвання музеяў, выстаў,

экскурсій па памятных мясцінах, да помнікаў гісторыі і культуры

роднага краю.

Другі напрамак - краязнаўчая праца: вывучэнне гісторыі горада, вёскі, краю, школы ў пэўныя гістарычныя перыяды; вывучэнне жыцця і дзейнасці людзей, звязаных з гісторыяй роднага краю; археалагічнае і этнаграфічнае вывучэнне краю - яго эканомікі, ва-еннага і культурнага мінулага ў пэўны гістарычны перыяд. Важным аспектам арганізацыі пазакласнай краязнаўчай працы можа стаць 5

паўсядзённая гісторыя, якая дазваляе вучням вывучаць грамадства, палітыку і эканоміку «скрозь прызму жыццёвьгх абставін людзей і 17

яюсабаў тлумачэння імі свету» [10, с. 76-78].

Такім чынам, змест пазакласнай працы можа быць самым раз- '2

настайным. Разам з тым ён павінен быць звязаным з праграмным 17

матэрыялам, вывучаемым у школе, і садзейнічаць вырашэнню аду- 56

кацыйных і выхаваўчых задач, якія ставяцца перад ёй грамадствам і дзяржавай.

' Пазакласная праца па гісторыі характарызуецца вялікай раз- )7

ГНІнастайнасцю форм, што патрабуе іх класіфікацыі. Усе формы яе правядзення можна класіфікаваць: па колькасці вучняў, занятых уёй, '9

«ньі дзеляцца на масавыя, або франтальныя (вечар, канферэнцыя, М

мітынг^ групавыя або гуртковыя (праца гуртка, секцый, савета музея) Ю

і індывідуальныя (падрыхтоўка даклада, рэферата, конкурснай працы,!0

падрьнргаўка да алімпіяды і г. д.); па працягласці: на сістэматычныя, [0

якія праводзяцца на працягу года (гурткі, пазакласнае чытанне, ства-рэнне і праца музея) і эпізадычныя (сустрэчы з цікавымі людзьмі, па- *

шд, экскурсія, выпуск гістарычнага бюлетэня і г. д.).

Пры выбары той ці іншай формы працы неабходна ўлічваць узрост вучняў. Так, вечар займальнай гісторыі або тэатралізаваны ранішнік мэтазгодна арганізоўваць у У-УІІІ класах, а пасяджэнні «круглага стала» або канферэнцыю з вучнямі старшых класаў. 9

Разгледзім найбольш распаўсюджаныя ў школьнай практыцы 9

формы пазакласнай працы. '8

Пазакласнае чытанне - адна з найболын эфектыўных, але ў!7

апошнія гады рэдка вьікарыстоўваемая форма арганізацыі пазаклас-най працы, пгго выклікана зніжэннем цікавасці вучняў да кнігі як крыніцы ведаў наогул. Праца з кнігай усё ў большай ступені замя-шчаецца электроннымі, у першую чаргу аўдыявізуальнымі срод-камі інфармацыі і інфармацыяй, якая распаўсюджваецца праз гла-бальную інфармацыйную сетку Інтэрнэт. Аднак, на наш погляд, інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта не могуць замяніць вялікую сілу друкаванага слова, непасрэдных зносін навучэнцаў з кнігай.

Пазакласнае чытанне — гэта чытанне вучнямі мастацкай і папу-лярнай літаратуры па гістарычнай тэматыцы, якое выходзіць за межы абавязковых ведаў, вызначаных праграмай і выкладзеных у падручніку. Яно стварае магчымасць для фарміравання ў вучняў яркіх і запамінальных вобразаў, гістарычных падзей і асоб, выраз-ных уяўленняў аб пэўнай гістарычнай эпосе, яе каларыце, якія за-памінаюцца надоўга. Чытанне мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры істотна пашырае кругагляд вучняў, развівае цікавасць да гісторыі, уплывае на пачуцці школьнікаў, фарміруе ў іх мараль-

((д]то Чытаць па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Можна выка-рыстаць для гэтага складанне ілюстраванага каталога, маляўнічых бюлетэняў з рэцэнзіямі вучняў на прачытаныя кнігі. Эфектыўным прыёмам з'яўляецца выкарыстанне найбольш цікавых фрагментаў з настацкай літаратуры непасрэдна на ўроках гісторыі з рэкаменда-аыяй вучням болып падрабязна пазнаёміцца з кнігай самастойна.

Кіраванне засваеннем зместу прачытанай кнігі ажыццяўляецца праз навучанне школьнікаў прадуктыўнаму чытанню. Формы гэта-га навучання залежаць ад узросту вучняў. У V—VI класах яно адбы-ваецца праз арганізацыю гутаркі па прачытанай кнізе. Настаўнік ставіць пытанні, якія раскрываюць змест прачытанай кнігі, разу-менне яе сутнасці фарміруе ўменне звязна пераказваць прачытанае, даваць ацэнку і выказваць уласныя адносіны да прачытанага. Для таго каб вучні маглі падрыхтавацца да такой гутаркі, напя-

ныя веды і ацэнкі, развівае навыкі самаадукацыі. Каб рэалізаваць РЭДЧДНі можна прапанаваць ім памятку, па якой будзе праводзіцца такія, па-сапраўднаму неабмежаваныя магчымасці пазакласнага <У™Ры. Гэта ж памятка можна быць выкарыстана і для складання «бходна мэтанакіраванае і сістэматычнае кіраўніцтва ім анатацыі па змесце прачытанай кнігі. Памятка ўключае ў сябе на-

ступныя пытанні: 1. Хто аўтар кнігі? 2. Пра якую эпоху і якія гіста-рычныя падзеі расказваецца ў кнізе? 3. Лкіх герояў кнігі ты можаш назваць? Твае адносіны да іх. 4. Што табе спадабалася ў кнізе і таму? 5. Якія яшчэ кнігі ёсць у гэтага аўтара? Аб чым яны?

Можна прапанаваць вучням завесці дзённік чытача, схему якога прапанаваў Г.З. Азерскі [4, с. 36].

з боку дарослых і перш за ўсё' настаўніка.

Для таго каб эфектыўна вырашыць задачы, якія могуць быць рэ-алізаваны з дапамогай пазакласнага чытання, паспяхова арганіза-ваць і накіроўваць яго, настаўнік павінен сам добра ведаць дзіцячую мастацкую і навукова-папулярную літаратуру, умець даць аната-цыю і аналіз твораў па гістарычнай тэматыцы. У гзтым яму могуць дапамагчы анаціраваныя бібліяграфічныя ўказальнікі па асобных курсах гісторыі, а таксама спісы дадатковай літаратуры, якія пры-водзяцца ў адпаведных падручніках і вучэбных дапаможніках па гісторыі.

У методыцы арганізацыі пазакласнага чытання можна вылу-чыць два этапы: 1) прапаганда кнігі і 2) кіраванне засваеннем яе зместу. Прапаганду кнігі трэба пачынаць са знаёмства вучняў са спісам мастацкай літаратуры, які рэкамендуецца аўтарамі вучэб-нага дапаможніка ці падручніка па вывучаемым курсе гісторыі. Зрабіць гэта больш эфектыўна можна шляхам арганізацыі кніжнай выстаўкі перад пачаткам вывучэння курса гісторыі або яго раздзе-ла, напрыклад: «Што чытаць па гісторыі Старажытнага свету»,

Дзённік можа стаць асновай гутаркі па прачытаным.

Калі ўсе вучні прачыталі адну і тую ж кнігу, магчыма правядзен-не вуснага часопіса па прачытанай кнізе або тэатрал ізаванай гульні.

У старшых класах можна выкарыстоўваць напісанне рэцэнзій па прачьгганых кнігах. Гзта складаны від працы, які патрабуе ад вуч-ляў уменняў адбіраць фактычны матэрыял, ажыццяўляць яго аналіз і абаГУяьненне> самастойна рабіць высновы.

Эфектыўным прыёмам арганізацыі пазакласнага чытання з'яўляецца дыскусія па прачытанай кнізе, якая можа праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці: 1) уступнае слова настаўніка аб аўтары і гісторыі напісання рамана; 2) выступленні вучняў і абмеркаванне дыскусійных пытанняў; 3) заключнае слова настаўніка, у якім пад-водзяцца вынікі абмеркавання.

Па выніках самастойнага чытання могуць быць праведзены кан-ферэнцыі чытачоў па прачытаных кнігах, прысвечаных вывучаемай наўроках гісторыі значнай гістарычнай падзеі. Напрыклад, у 11 класе можна правесці канферэнцыю па тэме «Вялікая французская рэва-люцыя XVIII ст.». Пры яе падрыхтоўцы можна выкарыстаць кнігі, С. Цвейга «Геній адной ночы» (аб стварэнні Ружэ дэ Лілям «Мар-сельезы»), А.З. Манфрэда «Тры партрэты», А.П. Левандоўскага аб дзеячах французскай рэвалюцыі.

Такія формы працы з кнігай дапамагаюць выпрацаваць у вучняў мэтанакіраванасць пры чытанні і анаціраванні літаратуры, грун-тоўна засвоіць лраграмны матэрыял, фарміраваць маральныя пера- ' канані.

Гістарычны гурток — гэта асноўная і найбольш распаўсюджа- • ная ў сучаснай школе форма пазакласнай працы. Яна прадуглед-жвае сістэматычную і мэтанакіраваную працу, разлічаную на ад- Ві носна доўгі перыяд часу. Тэматыка працы гуртка можа быць самаЙ Зі разнастайнай: вывучэнне ваеннай гісторыі, гісторыі навукі і тэхнікі, В1 архітэктуры, мастацтва, роднага краю і г. д. Змест працы гуртка па- Т вінен быць зарыентаваны на паглыбленне і прымяненне атрыманых Ті на ўроку ведаў, развіваць цікавасць да гісторыі і ўстойлівы пазна- тг вальны інтарэс да яе вывучэння, фарміраваць першапачатковыя на- Ві выкі навуковага даследавання. П





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 664 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.02 с)...