Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 58. Дзейнасць навуковых таварыстваў



Дзейнасць навуковых таварыстваў.

Прыкметны уклад у развццё і дэмакратызацыю навукі, у справу папулярызацыі навуковых ведаў уносілі навуковыя таварыствы, якія аб'ядноўвалі спецыялістаў у розных галінах.

Адным з праяўленняў грамадска-педагагічнага руху было стварэнне педагагічных таварыстваў, якія на рубяжы XIX - XX стст. былі арганізаваны у Віцебску, Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсце. Таварыствы аказвалі матэрыяльную дапамогу настаўнікам, абаранялі іх інтарэсы, садзейнічалі распаўсюджванню перадавых педагагічных ідэй, павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, выдавалі педагагічныя часопісы, зборнікі. Магілёўскае таварыства на працягу 1909-1917 гг. адкрыла свае аддзяленні ў дзевяці павятовых гарадах - Быхаве, Гомеле Горках, Клімавічах, Мсціславе, Оршы, Рагачове, Чавусах, Чэрыкаве. У 1910 г. яно пачало выдаваць "Беларускі настаўніцкі вестнік". У 1911-1913гг. Гродзенскае педагагічнае таварыства выдавала часопіс "Педагагічная справа". Педагагічныя таварыствы і часопісы прыцягвалі ўвагу грамадскасці да надзённых пытанняў народнай асветы, прапагандавалі ідэі перадавых педагогаў, выступалі за усеагульную пачатковую адукацыю, стварэнне новых падручнікаў.

Шматгадовую гісторыю мелі да пачатку XX ст. медыцынскія таварыст­вы. Яшчэ ў 1862 г. былі створаны таварыствы урачоў у Мінску і Магілёве. Тады ж было пачата хадатайніцтва аб заснаванні таварыства гродзенскіх ура­чоў. У канцы XIX - пачатку XX ст. падобныя арганізацыі ствараліся не толькі ў губернскіх, але і ў павятовых цэнтрах – Гомеле, Брэсце, Бабруйску.

Таварыствы урачоў ставілі за мэту вывучаць санітарны стан гарадоў і губерняў, аналізаваць прычыны узнікнення і распаўсюджвання хвароб, вышукваць сродкі па іх прадухіленню або лакалізацыі.

Акрамя таго, яны стваралі (нярэдка за свой кошт) амбулаторыі, рабілі паведамленні аб новых адкрыццях і вынаходніцтвах у медыцыне, клапаціліся аб іх укараненні ў практыку.

Шырокае распаусюджванне такіх сацыяльных хвароб, як сухоты (туберкулёз), трахома, сіфіліс і іншыя сярод насельніцтва, прымушалі урачэбныя таварыствы распрацоўваць меры па барацьбе з імі.

Члены таварыстваў разумелі што уласнымі сіламі яны не ў стане справіцца з гэтым сацыяльным ліхам, і імкнуліся прыцягнуць увагу і матэрыяльныя сродкі насельннітва.

3 гэтай мэтай таварыствы правялі у 1911 г. у Мінску, Магілёве, Віцебску, Бабруйску, і іншых гарадах "дні белай кветкі" (дні барацьбы з сухотамі).

На сабраныя сродкі ў шэрагу выпадкаў былі арганізаваны дачы-калоніі, праводзіліся амбулаторныя прыёмы хворых на сухоты.

Пры садзейнічанні медыцынскіх таварыстваў у Мінску, Магілёве, Гродне, Бабруйску былі створаны мясцовыя аддзяленні Лігі барацьбы з сухотамі

3 самага пачатку сваей дзейнасці таварыствы урачў імкнуліся да наладжвання і развцця навуковых сувязей.

Так, мінскае таварыства ў канцы XIX ст. падтрымлівала кантакты з 50 навуковымі таварыствамі і ўстановамі Расіі.

Пачэснымі членамі мінскага таварыства ўрачоў з'яўляліся такія славутыя вучоныя-медыкі, як М.Пірагоу, Р.Віхраў, Л.Пастэр, Ф.Эрысман.

Бе ларускія ўрачы прымалі ўдзел у рабоце шрагоусюх з'ездаў, з'ездаў урачоў іншых губерняў, шэрагу зарубежных і міжнародных кангрэсаў.

Таварыствы урачоў прымалі актыуны удзел у стварэнні і дзейнасці асветных устаноў і арганізацый. Па ініцыятыве таварыства мінскіх урачоў пры яго спрыянні у горадзе была створана першая публічная бібліятэка імя А Пушкіна (1900), а таксама чыгуначная (1902).

Актыуна распаўсюджвалі методыкіі сярод насельніцтва і санітарна-гігіенічныя веды.

У пачатку XX ст. працягвалі сваю дзейнасць створаныя яшчэ ў апошняй чвэрці XIX ст. губернскія таварыствы сельскай гаспадаркі. іх галоунымі мэтамі былі стварэнне спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі ў сваіх рэгіёнах, прапаганда агранамхчных ведаў сярод насельніцтва, арганізацыя сельскагаспадарчых доследна-паказальных мерапрыемстваў.

Сярод усіх таварыстваў сельскай гаспадаркі, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, асабліва вылучалася мінскае.

Яно займалася тэарэтычнай распрацоўкай навукова-агранамічных напрамкаў, вынікі якіх затым выкарыстоўваліся ў практычнай дзейнасці.

Асноўны змест дзейнасці Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі на працягу усяго перыяду яго існавання складала арганізацыя доследна-пака­зальных мерапрыемстваў, прызначаных для распаўсюджвання розных навацый.

У 1901 г. была арганізавана юбілейная сельскагаспадарчая выстаўка, прысвечаная 25-годдзю дзейнасці таварыства.

Регулярна праводзіліся і спецыялізаваныя выстаукі кірмашы жывёлагадоўлі, конкурсы плугоў, малатарняў. Яны не толькі знаёмілі сельскіх гаспадароў Беларусі з дасягненнямі ў галіне ўдасканалення тэхнікі, гатункаў раслін, парод жывёлы, выкары-стання мінеральных удабрэнняў, але і дэманстравалі прадукцыю, якая выраблялася ў рэгіёне, паказвалі, што "Беларусь з часам можа зрабіцца жытніцай Расіі, бо і клімат, і глеба, і народ прыдатныя для гаспадаркі"2.

У 1912 г. узнікла Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі.

Яго стварылі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, якія цікавіліся прыродазнаўча-гістарычнымі, этнаграфічнымі і археалагічнымі даследаваннямі Беларусі і якія ўнеслі вялікі ўклад у пашырэнне краязнаўчай работы.

Таварыства, якое аб'яднала больш за 100 чалавек, рэгулярна праводзіла сходы і пасяджэнні, дзе чыталіся і абмяркоувалхся даклады па розных напрамках даследавання прыроды и псторыі, арганізоўвала навукова-папулярныя лекццыі з выкарыстаннем кінематографа,

-адкрыла музей.

Мінскі гарадскі музей прызначаўся для збору і захавання рэчаў,

якия маюць дачыненне да гісторыі, быту і прыроды горада і губерні.

Статут музея прадугледжваў стварэнне аддзелаў: гістарычнага, археалагічнага, этнаграфічнага, прыродазнаўчага, мастацка-прамысловага, а таксама аддзела,

У якім бы збіраліся кнігі, карты, рукапісы, гравюры. Таварыства праводзіла работу па фарміраванню музейных калекцый.

Таксама мелася бібліятэка таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. У яе дасылалі выданні імператарскае вольнае экаінамічнае таварыства, Санкт-Пецярбургскі імператарскі батанічны сад, імператарская археалагічная камісія, Казанскі універсітэт і іншыя навуковыя таварыствы і ўстановы.

Ад ганаровага члена таварыства, вядомага геадэзіста I. Жылінскага бібліятэка атрымала рэльефную карту Палесся, якая уяўляла вялікую каштоўнасць. У 1914 г. убачыу свет адзіны выпуск "Изве­стий" таварыства1.

Навуковыя таварыствы, якія існавалі ў Беларусі ў пачатку XX ст., сваей даследчыцкай, выдавецкай, асветніцкай дзейнасцю спрыялі папулярызацыі навуковых дасягненняў сярод шырокіх колаў насельніцтва, дэмакратызацыі самой навукі, набліжэнню яе да патрэб народа.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 569 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...