Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка IX – XVIII стст. , іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам



1. Калі было зменена першапачатковае русла Палаты?

а) у 1563 г., б) у 1579 г.,

в) у 1554 г., г) у 1710 г.

2. Які археолаг адкрыў асноўную частку старажытнага паселішча ў 1986 г.?

а) А.М. Ляўданскі, б) Л.В. Аляксееў,

в) С.В. Тарасаў, г) Г.В. Штыхаў

3. Якая была плошча Полацка ў ІХ ст.?

а) 1,25 га, б) 9 га, в) 60 га, г) 120 га.

4. У часы ВКЛ на тэрыторыі Верхняга замка знаходзіліся рэзідэнцыі:

а) епіскапа, б) пасадніка, в) ваяводы,

г) заможных рамеснікаў і гандляроў, д) заможных баяр і шляхты.

5. На якім помніку Полацка археолагі адкрылі найбольшую коль­касць “пагонных” двароў з максімальнай шчыльнасцю забудовы?

а) Вялікі пасад,

б) усходняя частка Верхняга замка,

в) цэнтральная частка Верхняга замка, каля Сафіі,

г) Запалоцкі пасад.

6. На якім помніку Полацка археолагі адкрылі сядзібу ювеліра, плошчай 340 кв. м?

а) на Верхнім замку, б) Вялікім пасадзе,

в) Запалоцкім пасадзе, г) старажытным паселішчы.

7. Пры якім князе, мяркуецца, адбыўся перанос княжацкай рэзідэнцыі і адміністрацыйнага цэнтра горада?

а) Рагвалодзе, б) Брачыславе Ізяславічы,

в) Усяславе Брачыславічы, г) Барысе Ўсяславічы.

8. Якая плошча Полацка ХІІ ст. вызначана археолагамі пасля раско­пак на Запалоцкім пасадзе ў 2004 г.?

а) 50 га, б) 80 га, в) 120 га, г) 140 га.

9. Калі Полацку было нададзена магдэбургскае права і пачалося будаўніцтва ратушы?

а) 1497 г., 1510 г., б) 1498 г., 1510 г.,

в) 1499 г., 1510 г., г) 1500 г., 1510 г.

10. Суаднясіце знаходкі знакамітых скарбаў, дату і месца іх знаходкі:

а) скарб з шасці залатых рэчаў ІХ – ХІ стст.,

б) скарб 7588 срэбраных манет (арабскіх дырхемаў),

в) скарб срэбраных упрыгожванняў, манет і зліткаў.

а) на Верхнім замку ў 1910 г.,

б) на Ніжнім замку ў 1984 г.,

в) каля в. Каз’янкі.





Дата публикования: 2015-01-14; Прочитано: 286 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...