Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Гістарычныя помнікі Полацка



1. Назавіце аўтара манаграфіі “Древний Полоцк ІХ – ХІІІ вв.”:

а) А.М. Ляўданскі, б) Л.В. Аляксееў,

в) Г.В. Штыхаў, г) С.В. Тарасаў.

2. Хто з гісторыкаў найбольшую ўвагу надзяліў вывучэнню абарон­чых збудаванняў Полацка XI – XVII стст.?

а) А.М. Ляўданскі, б) Л.В. Аляксееў,

в) Г.В. Штыхаў, г) С.В. Тарасаў.

3. Які беларускі археолаг першы адкрыў старажытнае полацкае гарадзішча?

а) А.М. Ляўданскі, б) Л.В. Аляксееў,

в) Г.В. Штыхаў, г) С.В. Тарасаў.

4. У якім стагоддзі пачалося фарміраванне пасадскай структуры Полацка?

а) ІХ ст., б) Х ст., в) ХІ ст., г.) ХІІ ст.

5. Назавіце самыя старажытныя пасады Полацка:

а) Крыўцоў, б) Вялікі, в) Экіманскі,

г) Запалоцкі, д) Слабадскі, е) Астроўскі.

6. Які даследчык старажытнай архітэктуры ўпершыню выявіў падабенства манументальнага дойлідства ХІІ ст. Полацка і Смаленска?

а) І.М. Хозераў, б) П.А. Рапапорт,

в) М.К. Каргер, г) Вал.А. Булкін, д) А.А. Трусаў.

7. Хто з археолагаў правёў найбольш значныя раскопкі ў Сафійскім саборы?

а) І.М. Хозераў, б) П.А. Рапапорт,

в) М.К. Каргер, г) Вал. А. Булкін, д) А.А. Трусаў.

8. Сляды якой старажытнай балцкай археалагічнай культуры былі адкрыты археолагамі на полацкім гарадзішчы?

а) штрыхаванай керамікі, б) днепра-дзвінскай,

в) банцараўскай, г) тушамлінскай.

9. Дзе ў Полацку былі знойдзены самыя раннія ўзоры славянскай керамікі VIII –IX стст.?

а) на першапачатковым гарадзішчы,

б) на Верхнім замку,

в) на полацкім паселішчы, якое размешчана на левым беразе Палаты,

г) на паселішчы (перадграддзі), якое размешчана на правым беразе Палаты.

10. Пазначце, якая з прыкмет вызначэння сярэднявечнага беларус­кага горада не пералічана:

- паведамленнi аб горадзе ў пiсьмовых крынiцах, як аб важным населеным пункце, цэнтры акругi;

- наяўнасць дзядзiнца (града) i пасаду, плошча якога у некалькi разоў пераважае плошчу дзядзiнца;

- пражыванне ў iм значнай колькасцi мясцовага гандлёва-рамеснага насельнiцтва;

- існаванне гарадской абшчыны;

- наяўнасць складанага ўнутрыгарадскога плана з элементамi добраўпарадкавання.





Дата публикования: 2015-01-14; Прочитано: 373 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...