Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кантрольныя пытанні



1. Прывядзіце прыклады фізіялагічнага і фізічнага ўплыву ветру на дрэвастоі. Станоўчы і адмоўны ўплыў ветру на лес.

2. Уплыў ветру на каранёвыя сістэмы дрэў. Прывядзіце прыклады.

3. Чым абумоўліваецца ветравальнасць дрэў? Якія дрэвавыя пароды і ў якіх умовах часцей за ўсё падвяргаюцца ветравалу?

4. Якія дрэвавыя пароды часцей за ўсё падвяргаюцца буралому? Прычыны буралому.

5. Ці небяспечна ў адносінах да ветравалу пакіданне насенных дрэў пры суцэльных высечках у чыстых сасняках на: а) лёгкіх суглінках; 2) на сухіх пясчаных глебах?

6. У якім з двух яловых дрэвастояў – саставу 10Е ці 7Е3Б 120-гадовага ўзросту паўнатой 0,8, пры аднолькавых умоў росту можна больш інтэнсіўна правесці зрэджванне з мэтай з’яўлення пад полагам лесу самасеву?

7. Ёсць два 100-гадовыя дрэвастоі ельніку чарнічнага на цяжкім суглінку: з паўнатой 0,7 і 0,9. У якім з іх можна правесці больш інтэнсіўнае зрэджванне дрэвастою пры правядзенні першага прыёму паступовай высечкі з мэтай з’яўлення пад полагам самасеву?

8. Якія дрэвавыя пароды з’яўляюцца найбольш небяспечнымі ў адносінах абхвоствання?

9. Састаў атмасфернага паветра.

10. Асноўныя крыніцы вуглякіслага газу ў лесе, значэнне яго ў жыцці раслін.

11. Шкала адносін дрэвавых парод да ўздзеяння шкодных газаў.

12. Лес і фітанцыды, шкала фітанцыднасці.

Заданне 2.4.1. Запоўніце табл. 21 уплыву ветру на лес.

Табліца 21





Дата публикования: 2014-12-08; Прочитано: 303 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...