Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Уступнае тлумачэнне. Вада, поруч з сонечнай радыяцыяй і іншымі кліматычнымі рэсурсамі, з’яўляецца важнейшым экалагічным фактарам у жыцці і распаўсюджванні раслін на Зямлі



Вада, поруч з сонечнай радыяцыяй і іншымі кліматычнымі рэсурсамі, з’яўляецца важнейшым экалагічным фактарам у жыцці і распаўсюджванні раслін на Зямлі. Яна выкарыстоўваецца раслінамі ў працэсе асіміляцыі, фотасінтэзу, транспірацыі, перамяшчэння і засваення мінеральных рэчываў праз карані ў ствол і крону, з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для клетак і тканак. Непасрэдна на жыўленне дрэвамі выкарыстоўваецца каля 0,001% паглынутай вады. Большая частка яе ідзе на транспірацыю, абарону раслін ад пе-рагрэву, абязводжвання і засыхання.

Асноўнымі крыніцамі вільгаці для раслін з’яўляюцца: 1) атмасферныя ападкі (дождж, снег); 2) кандэнсацыйныя ападкі (раса, іней, шэрань, галалёд, туман; 3) грунтавыя воды; 4) глебавая вільгаць.

Значэнне ападкаў залежыць ад часу іх выпадання, інтэнсіўнасці і працягласці, тэмпературы і вільготнасці паветра, уласцівасці глебы, рэльефу і іншых фактараў.

Ападкі (дождж, снег, снежныя крупы, ледзяныя крупы, град) могуць рабіць як станоўчы, так і адмоўны ўплыў на расліны. Станоўчы праяўляецца ў: 1) крыніцы ўвільгатнення глебы; 2) распаўсюджванні насення дрэвавых парод (па шарпаку зімой); 3) засцярозе каранёвых сістэм, падросту, самасеву, насення і глебавай фауны ад вымярзання (пры вышыні снегу 50 см рознасць тэмператур на паверхні снегу і глебы дасягае 20оС); 4) спрыянні гібелі шкоднікаў. Адмоўны ўплыў: 1) снегалом (пашкоджанні верхавін, галін, кроны, ствала); 2) снегавал (вывальванне дрэў з каранямі); 3) пабіванне градам маладых дрэў; 4) цвёрды налёт (паўпразрысты слой лёду таўшчынёй да 2–3 мм, які мае крышталічную будову); 5) дэфармацыя ствалоў. Да снегалому асабліва схільныя сасна, асіна і таполя, снегавалу – жарднякі елкі, аледзянення – зімняголыя лясы, асабліва густы жардняк дуба, а таксама таполя, бяроза і асіна.

Г. Ф. Марозаў [2] прапанаваў адрозніваць патрабаванне дрэвавых парод да вільгаці (колькасць вільгаці, неабходнай для задавальнення патрэб дадзенага віду на падтрыманне тургару тканак, працэсаў фотасінтэзу, дыхання, абароны ад перагрэву і абмену рэчываў паміж рознымі органамі раслін) і патрабавальнасць іх да вільгаці (адносіны да ўмоў вільгаці асяроддзя і здольнасць выцягваць неабходную колькасць вільгаці ў тых ці іншых умовах).

М. К. Турскі [14] прапанаваў адным з першых шкалу дрэвавых парод па ступені іх вільгацелюбівасці, пачынаючы з найбольш патрабавальных, у наступным парадку: вольха чорная, ясень, клён, бук, граб, вяз, ліпа, асіна, елка, піхта, лістоўніца, бяроза, сасна.

П. С. Паграбняк [1] размеркаваў дрэвавыя пароды па ступені павелічэння вільгацелюбівасці наступным чынам:

1) ультраксерафіты (вельмі сухалюбы) – растуць у засушлівых раёнах: саксаул, ядловец, дуб пушысты і коркавы;

2) ксерафіты (сухалюбы) – прыстасаваныя да значнай страты вільгаці, растуць ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення: сасна крымская, сасна звычайная, сасна Банкса, лох, абляпіха, скумпія, абрыкос, вяз драбналісты;

3) мезаксерафіты – пераходная група ад сухалюбаў да парод сярэдняй патрабавальнасці да вільгаці: дуб чарэшчаты, бераст, груша звычайная, клён палявы, клён вастралісты, чарэшня, яблыня;

4) мезафіты – сярэднія па патрабавальнасці да ўвільгатнення і засухаўстойлівасці: ліпа, граб, ясень, арэх, лістоўніца, бук, каштан ядомы, каштан конскі, бяроза павіслая, асіна, сасна кедравая, сасна веймутава, піхта, аксаміт амурскі, арэшнік, бузіна;

5) мезагіграфіты – пароды, якія патрабуюць дастатковага ўвільгатнення: вяз, чаромха, вярба казіная, вярба ломкая, бяроза пушыстая, крушына ломкая, вольха шэрая, айва;

6) гіграфіты (вільгацялюбы) – вельмі адчувальныя да засухі, якія растуць толькі ва ўмовах лішку ўвільгатнення, вытрымліваючы недахоп кіслароду ў глебе: вярба шэрая, вярба вушастая, кіпарыс балотны, вольха чорная.

Вільгаць, якая знаходзіцца ў глебе, падзяляецца на гравітацыйную, капілярную (найбольш карысная і даступная для раслін), калаідальную, плёначную і гіграскапічную.

Лес значна ўплывае на выпаданне і размеркаванне ападкаў. Устаноўлена, што над бязлеснай тэрыторыяй ападкаў выпадае на 10–15% менш, чым над аблесенай. Водны баланс вільгаці ў лесе можна выразіць формулай, прапанаванай Г. М. Высоцкім:

N = A + F + V + T,

дзе N – ападкі, A – паверхневы сцёк (15–35%), F – падземны, або ўнутрыглебавы, сцёк (20–40%), V – выпарэнне з паверхні дрэў, травы, глебы (15–50%), T – транспірацыя (30–40%).

Ападкі, якія выпалі, затрымліваюцца кронамі, выпараюцца ў атмасферу, сцякаюць па ствалах. Ценевынослівыя і хвойныя пароды затрымліваюць адпаведна больш вільгаці, чым святлолюбівыя і зімняголыя. Сцёк ападкаў па ствалах у парод з шурпатай карой значна меншы, чым у гладкакорых. Устаноўлена, што ў залежнасці ад умоў месца росту, узросту і іншых фактараў лістоўніца затрымлівае 12–18%, сасна – 20–25%, елка – 40–60%, піхта – 60–80%, дуб, бук, граб, ясень, клён – 15–25%, бяроза, асіна, вольха – 10–16% ападкаў, якія выпалі. Найбольшая колькасць ападкаў затрымліваецца кронамі сярэднеўзроставых насаджэнняў. Сцёк ападкаў па ствалах складае у сасны ў сярэднім 4,0%, у дуба – да 10,9%, у бука – да 20%. Пры выпаданні ў сасняках 1–2 мм ападкаў паверхні глебы дасягае каля 50% іх, 5–10 мм – 70%, а пры інтэнсіўнасці больш за 20 мм – 81%.

Лес таксама робіць істотны ўплыў на сцёк вады, спрыяючы больш раўнамернаму яго размеркаванню па часе. На водараздзелах і ў месцах з перасечаным рэльефам лес з’яўляецца накапляльнікам грунтавых вод, а пры блізкім заляганні апошніх можа паніжаць іх узровень.

Уплыў лясоў на водны рэжым. Лясы Беларусі па іх народнагаспадарчым, экалагічным значэнні, мясцаразмяшчэнні і выконваемых функцыях падзяляюць на групы лясоў і катэгорыі ахоўнасці. Да першай групы аднесены лясы, якія ўключаюць наступныя катэгорыі ахоўнасці: водаахоўныя, абаронныя, санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя. Да другой групы адносяцца эксплуатацыйныя лясы.

Водаахоўныя лясы абараняюць рэкі і іншыя вадаёмы ад заглейвання і разбурэння іх берагоў. Гэтыя лясы паляпшаюць мікраклімат і гідралагічны рэжым тэрыторыі водазбораў, прадухіляюць воды ад забруджвання, пераводзяць паверхневы сцёк ва ўнутрыглебавы, паляпшаюць умовы нерасту рыб і г. д.

Абаронныя лясы ўключаюць супрацьэразійныя, абаронныя палосы ўздоўж чыгуначных і аўтамабільных дарог, дзяржаўныя аба-ронныя лясныя палосы і інш. Яны паляпшаюць гідралагічныя і кліматычныя ўмовы мясцовасці.

Санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя лясы ўключаюць гарадскія насаджэнні, лясы зялёных зон вакол буйных населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў, курортныя лясы і г.д. Гэтыя лясы абараняюць аб’екты ад вятроў, снегавых заносаў, пылу, абагачаюць паветра азонам і фітанцыдамі, ачышчаюць яго ад прамысловых газаў і пылу, паляпшаюць здароўе насельніцтва, з’яўляюцца месцам адпачынку людзей.

Лес, асноўным прызначэннем якога з’яўляецца рэгуляванне паступлення вады ў вадаёмы і прадухіленне іх ад заглейвання, называецца водарэгулявальным. Лясы, якія прадухіляюць глебу ад воднай і ветравой эрозіі, а таксама абараняюць сельскагаспадарчыя землі, шляхі транспарту і населеныя пункты ад шкоднага ўплыву кліматычных і гідралагічных фактараў, называюцца абароннымі.

Для ацэнкі гідралагічных функцый лясоў, планавання і правядзення ў іх адпаведных лесагаспадарчых мерапрыемстваў прапанаваны класіфікацыі зямель па іх водаахоўна-абароннай ролі.

У 1939 годзе М. Е. Ткачэнка [10] выдзеліў наступныя катэгорыі лясоў: 1) водаахоўныя; 2) водарэгулявальныя; 3) абаронныя; 4) комплексныя водаахоўна-абаронныя.

Больш поўнай класіфікацыяй для ацэнкі водаахоўна-абароннай ролі лесу з’яўляецца трохчленная пяцібальная класіфікацыя Б. Д. Жылкіна (1940, 1958 [15]): першы член – лесараслінная вобласць, другі – тып мясцовасці, трэці – тып лесарасліннага згуртавання.

У лясах лесараслінных абласцей у залежнасці ад месцазнаходжання ўчастка лесу даецца наступная ацэнка ў балах: 100 – лесатундра, 200 – поўночныя хваёвыя лясы, 300 – паўднёвыя хваёвыя лясы, 400 – хваёва-шыракалістыя лясы і лесастэп, 500 – горныя лясы Крыма, Каўказа, Далёкага Усходу, Сярэдняй Азіі.

Тып мясцовасці ацэньваецца па рэльефе і грануламетрычным складзе глебы (табл. 12).

Табліца 12





Дата публикования: 2014-12-08; Прочитано: 382 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...