Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Гадавы расход вільгаці ў 45-гадовых дрэвастоях рознай самкнутасці



(паводле А.А.Малчанава [13]), %

Частка воднага балансу Самкнутасць
1,0 0,85 0,75 0,5
Паверхневы сцёк 2,2 2,4 2,4 2,2
Выпарэнне з глебавага покрыва 13,1 12,2 13,8 16,3
Выпарэнне з крон 11,9 8,1 7,3 3,9
Транспірацыя 61,4 64,3 66,6 64,3
Сумарнае выпарэнне 96,4 84,6 87,7 84,.5
Інфільтрацыя вільгаці глыбей за 5 м 1,4 13,2 9,9 13,3

Заданне 2.2.7. Разгледзьце табл. 18. Вызначце, якое насаджэнне з прыведзеных і чаму будзе ў лепшай ступені выконваць функцыі: а) водаахоўныя і б) глебава-абаронныя.

Табліца 18

Колькасць ападкаў, якія трапляюць пад полаг насаджэнняў, %

Паказчыкі Насаджэнні
яловыя букавыя змешаныя (8Е2Б)
Колькасць ападкаў, якія прасачыліся скрозь полаг      
Сцёк па ствале      
Усяго дасягнула лясной глебы      
Затрымана ў кронах      

Заданне 2.2.8. Вызначце водаахоўна-абароннае значэнне наступных участкаў лесу паводле класіфікацый М. Е. Ткачэнкі, Б. Д. Жылкіна: а) сасняк чарнічны 7С2Е1Б, 80 гадоў, паўната 0,7, ІІ клас банітэту, падлесак сярэдняй гушчыні, размешчаны на правым беразе Бярэзіны, глеба супясчаная; б) дуброва арляковая 5Д4С1Б + Кл, 50 гадоў, паўната 0,6, ІІІ клас банітэту, падлесак густы, размешчаны на крутым беразе (ухіл 20о) Свіслачы, глеба супясчаная; в) бярэзнік кіслічны 10Б + Е, 40 гадоў, паўната 0,8, Іа клас банітэту, падлесак адсутнічае, размешчаны вузкай паласой (20 м) упоперак схілу з ухілам 10о, глеба сугліністая.

Заданне 2.2.9. Дайце ацэнку водаахоўна-абароннай ролі наступным насаджэнням па класіфікацыі Б. Д. Жылкіна: а) Беларусь – сасняк імшысты, 7С2Е1Б, 100 гадоў, паўната 0,8, ІІ клас банітэту, падлесак рэдкі, глеба супескавая, ухіл мясцовасці 4о; б) Беларусь – сасняк лішайнікавы 10С, 120 гадоў, паўната 0,5, ІV клас банітэту, падлесак адсутнічае, глеба рыхлапясчаная, ухіл мясцовасці – 20о; в) Каўказ – дуброва сніткавая 8Д2Бк, 150 гадоў, паўната 0,6, ІІ клас банітэту, падлесак густы, глеба сугліністая, ухіл мясцовасці 22о.





Дата публикования: 2014-12-08; Прочитано: 259 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...