Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі



Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя выступленні рабочых у Петраградзе (27 лютага 1917 г.). На іх бок сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Царскае самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прадстаўлены Часовым урадам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне.

Па прыкладзе Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся органы рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла своеасаблівае становішча, якое атрымала назву двоеўладдзе: з аднаго боку — рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў, а з другога — улада буржуазіі ў выглядзе «грамадскіх камітэтаў парадку». Своеасаблівасцю палітычнага становішча стала падтрымка Саветамі дзейнасці камітэтаў. Праваднікамі такой палітыкі з'яўляліся меншавікі — палітычны напрамак у РСДРП, які падтрымаў буржуазную ўладу, і эсэры. Прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Падобнае становішча, якое характарызуецца як двоеўладдзе, узнікла ў арміях Заходняга фронту, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада прыкладала намаганні да вырашэння нацыянальнага пытання. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Па нацыянальным пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію (самастойнасць) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краевая рада. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе вышэйшай краёвай уладай, а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацьшнальны камітэт. БНК правёў перамовы з Часовым урадам аб прызнанні яго ўрадавай структурай на тэрыторыі Беларусь Але Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, лічыў, што гэта пытанне можа вырашыць толькі Устаноўчы сход. Такім чынам, нацыянальнае пытанне для Беларусі заставалася нявырашаным.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 455 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...