Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Чаму так упарта змагаліся за тураўскі пасад?



1. зручнае геаграфічнае становішча (прыпяцкае адгалінаванне воднага шляху "з варагаў у грэкі", сувязі Кіева з Захадам, плацдарм барацьбы з яцвягамі, палякамі, Літвой, палачанамі);

2. добрыя прыродныя і кліматычныя ўмовы, багатыя ўраджайныя землі;

3. Тураўскі пасад быў своеасаблівым плацдармам для пераходу на кіеўскі прастол, якім карысталіся іншыя князі (Святаполк Уладзіміравіч у 1015 г., Усяслаў Яраславіч у 1054 г., Святаполк Усяславіч у 1092 г., Вячаслаў Уладзіміравіч у 1139 г.).

Гісторыя Т.К. У 960-970-х гг. Т.К. было самастойным, у яго ўваходзілі гарады – Пінск, Берасце, Слуцк, Клецк і інш. Але з часу княжання Ўладзіміра Святаславіча Тураўская зямля на доўгі час трапіла пад уладу Кіева. Тураўшчына як воласць уваходзіла ў склад Кіеўскай зямлі, але ніколі не станавілася яе арганічнай часткай. Кіеўскія князі рабілі намеснікамі Турава сваіх старэйшых сыноў. Такім чынам, тураўскі пасад быў своеасаблівым плацдармам для пераходу на кіеўскі стол (Святаполк Уладіміравіч у 1015 г., Ізяслаў Яраславіч у 1054 г. і інш.).

Святаполк Уладзіміравіч у змове з цесцем, польскім карлём, хацеў сам заняць кіеўскі стол, але быў раскрыты і пасажаны ў поруб. У 1015 годзе ён пасля смерці бацькі заняў кіеўскі пасад, але прайграў барацьбу брату Яраславу, потым вымушаны быў жыць у выгнанні. Пры Яраславе Мудрым Тураў быў перададзены старэйшаму сыну Ізяславу, якому дастаўся вялікакняскі пасад па бацьку ў 1054 годзе.

Шкода з-за адсутнасці сваёй дынастыі ў Тураве была відавочнай: кіеўскія князі глядзелі на гэтую зямлю як на воласць, парушалі яе тэрытарыяльную цэласнасць, раздавалі яе гарады. Т.К. доўгі час знаходзілася ў складзе Паўднёвай Русі, але ніколі не злівалася з ёй, яно заставалася цэласным тэрытарыяльна і самастойным эканамічна, а залежнасць часта абмяжоўвалася падатковымі абавязкамі, штогадовай выплатай даніны. Канчатковую незалежнасць ад Кіева Т.К. атрымала толькі ў 1158 годзе, калі прастол у Тураве заняў князь Юрый Яраславіч, які стаў заснавальнікам мясцовай тураўскай дынастыі. Кіеў вымушаны быў падпісаць пагадненне аб самастойнасці Тураўскай зямлі. У другой палове 12 ст. пры сынах Юрыя Яраславіча Тураўская зямля перажыла працэс драблення. Пасля смерці Юрыя Яраславіча яна была падзелена на ўдзельныя княствы паміж яго сынамі – Тураўскае, Пінскае, Дубровіцкае, Слуцкае, Клецкае. У адрозненні ад Полацка, Тураўшчына не зведала міжусобных войнаў. З апошняй трэці 12 ст. звестак пра Тураўскую зямлю ў летапісах вельмі мала. Сярод удзелаў асаблівае значэнне набыў Пінск, дзе вылучылася асобная дынастыя князёў. Не дзіўна, што пры сваёй дробнасці Турава-Пінская зямля ў пачатку 13 ст. трапіла пад уплыў больш моцнага Галіцка-Валынскага княства, а ў к.13-пач. 14 ст. палескія землі былі далучаны да ВКЛ. У 1362 г. Кіеў і ўся зямля кіеўскага княства адышлі да ВКЛ.

Акрамя вышэйназваных княстваў, у 11-12 стст. на тэрыторыі Беларусі існавалі Смаленскае, Гарадзенскае, Навагародскае і іншыя княствы – ўсяго 20.





Дата публикования: 2014-11-29; Прочитано: 241 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...