Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тураўскае княства



Акрамя Полацкай дзяржавы, на беларускіх землях у Х ст. сфарміравалася другое па значэнню ранняе сярэдневяковае дзяржаўнае аб'яднанне – Тураўскае княства (Т.К.). Спачатку гэта быў аднародны ў этнічных адносінах племянны саюз дрыгавічоў (рассяліліся ў басейне Прыпяці) ў адрозненні ад поліэтнічнага Полацкага княжання. Летапісных звестак пра Тураўскую зямлю мала. У недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў" (да сярэдзіны 9 ст.) паведамляецца, што свае княжанні мелі паляне, драўляне, дреговічі. Упершыню Т.К. згадваецца пад 980 годам. У яго склад уваходзілі гарады Тураў, Клецк, Пінск, Слуцк. Князь Тур, які прыйшоў з-за мора, як і Рагвалод, – заснавальнік горада. Гэта адбылося прыкладна ў 960-970 гг. Т.К. аб'ядноўвала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў. Значныя плошчы дрыгавіцкіх земляў па розных прычынах былі адарваны ад асноўнага этнічнага масіву і належалі больш моцным суседзям – Полацкаму, Кіеўскаму, Чарнігаўскаму і Ўладзіміра-Валынскаму княствам.

Паступова гэтае родаплемянное этнічнае аб'яднанне пераўтварылася ў феадальную дзяржаву з тэрытарыяльна-палітычнымі сувязямі. Т.К. развівалася як самастойная дзяржава з адпаведнымі атрыбутамі: тэрыторыяй, вярхоўнай уладай, войскам. Да 980-х гадоў тут была мясцовая княжацкая дынастыя.

З часоў кіравання Ўладзіміра Святаславіча ў Кіеве (980 г.) Тураў трапляе пад уладу Кіева. Былі спробы вызваліцца ад кіеўскай залежнасці, але беспаспяхова. Поўнасцю падпарадкаванай Кіеву Т.К. было пры Яраславе Мудрым (другім сыне Рагнеды і Уладзіміра), які ў 1019 г. заняў абодва пасады – і Кіеўскі, і Тураўскі. Пасля яго смерці ў 1054 годзе Т.К. 40 гадоў жыло асобна ад Кіева. Пры Ўладзіміры Манамаху і яго спадкаемцах Тураў зноў трапляе пад уладу Кіеўскай Русі на 60 гадоў.





Дата публикования: 2014-11-29; Прочитано: 380 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...