Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Заняпад Рэчы Паспалітай і яе падзелы



Прычыны:

1. Шматлікія войны, якія знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна (сацыяльна-эканамічны крызіс).Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), казацка-сялянс кай вайной (1648-1651) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкінулі на дзесяткі гадоў назад яе ў эканамічным развіцці.

2. Палітычны крызіс і бяззладдзе

Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай анархіі і бязладдзя, якія сталі вынікам злоўжывання "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". У боязі згубіць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супраціўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў пастанове Сойма 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый".

Залатыя шляхецкія вольнасці: Канфедэрацыі (шляхта аб'ядноўвалася ў узброеныя палітычныя саюзы для дасягнення сваіх мэт і абароны сваіх правоў); рокашы (мяцяжы супраць караля); Выбарнасць караля (вольная элекцыя); Трымаць уласнае прыватнае войска;права "ліберум вета";удзельнічаць у кіраванні краінай праз удзел у пасяджэннях Вальнага Сойма, паноў-рады і павятовых сойміках;выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зям-лёй,права суда над прыгоннымі;

Пасля першага поспеху Чартарыйскія (вядомыя як “Фамілія”) і іх прыхільнікі ў 1764-1766гг. пачалі праводзіць рэформы. Было ліквідавана права "ліберум вета", створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф і інш. Расія і Прусія не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалітай, выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ.

У кастрычніку 1767 г. пачаў надзвычайны працу сойм (1767-17687гг.) у Варшаве, у парадку дня якога стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных парадкаў. Сойм стварыў спецыяльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект рашэнняў у справах дысідэнтаў. У 1768г., пад націскам пасла Расіі Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі К. Радзівіла дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі і г. д., заставаліся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) выбарнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д. У "Кардынальных правах" меліся і некаторыя новыя нормы. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне (у 50 км. ад Вінніцы) імі была створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі і падтрымаў Паўдневы саюз. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны.У кастрычніку 1768г. на Беларусі разгарнуліся баявыя дзеянні. Галоўны савет канфедэрацыі пызначыў маршалкам ВКЛ М. Паца, камандуючым арміі Ю. Сапегу. Да гэтага руху далучыліся магнаты і шляхта ў іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай. У Барскай канфедэрацыі ўдзельнічалі буйнейшыя магнаты, у тым ліку К. Радзівіл і М.К. Агінскі. 1769г. – перамогі Барскай канфедэрацыі пад Бераставіцай, Слонімам і Мышшу (наваградскі павет). Рашучая бітва паміж войскамі канфедэратаў і царскай арміяй адбылася на Беларусі 23 верасня 1772 г. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі разбіты А. Суворавым пад Сталовічамі.

Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чатырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г. Спачатку дэпутатамі сойма былі абраны 177 чалавек, 69 з іх былі прыхільнікамі рэфармавання дзяржавы. Гэты сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, што дазваляла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў і пазбаўляла моцы права "ліберум вета" (1790). Згодна з законам аб гарадах, прынятым 21 красавіка 1791 г., за мяшчанамі было прызнана права асабістай недатыкальнасці, набыцця зямельных маёнткаў, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, быць абранымі на сойм з правам дарадчага голасу, абіраць органы самакіравання і інш.

Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым дасягненнем патрыятычнай партыі на чале са Станіславам Аўгустам стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая". Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце дзяржаўным дакументам, які рэгуляваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі грамадзян краіны. Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію. Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжоўвалася соймам. Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталіцызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады і сфарміраваны адзіны кабінет міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, у якіх прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага аддавалася палова пасад.

17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога ", сойм зацвердзіў ІІ падзел. Дэпутаты маўчалі некалькі гадзін, маршалак сойма Бялінскі абвясціў, маўчанне – знак згоды і закрыў пасяджэнне Сойма.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 632 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...