Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі



Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць тэрміналогію як сістэму штучна створаных знакаў і прытрымліваюцца пункту погляду, што тэрміны ствараюцца і функцыянуюць у штучна створаных умовах, таму не могуць разглядацца побач са звычайнымі словамі [19]. Іншыя даследчыкі (В.М.Прохарава, А.В.Супяранская, Н.В.Падольская, Н.В.Васільева) прапануюць разглядаць тэрміналогію ў якасці аўтаномнага раздзела лексікі, адхіляючы канцэпцыю тэрміналогіі як сістэмы штучна створаных знакаў [15].

Найбольш слушным з’яўляецца меркаванне тых лінгвістаў, якія разглядаюць тэрміналогію як самастойную «функцыянальную падсістэму агульналітаратурнай мовы», якая «стаіць у адным радзе з такімі паняццямі, як прастамоўныя словы і мова мастацкай літаратуры» [4]. Як зазначае В.П.Даніленка, мова навукі ў адносінах да агульналітаратурнай мовы больш вузкае паняцце, паколькі мове навукі не ўласцівы ўсе функцыі агульналітаратурнай мовы, а з другога боку, мова навукі – больш шырокае паняцце ў параўнанні з агульналітаратурнай мовай, бо мова навукі ўключае ў сябе спецыяльную тэрміналогію, якой называюцца навуковыя паняцці, што стаяць за межамі звычайнай, непрафесійнай сферы зносін [4].





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 2090 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...