Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

I. Эмпирические распределения случайной величины.. 5 2 страница



Абсталяваннем з Беларусі аснашчаліся новыя прадпрыемствы, якія будаваліся з дапамогай СССР у розных краінах свету. У іх ліку Бхілайскі металургічны камбінат у Індыі, Асуанская ГЭС у Егіпце, машынабудаўнічы завод у Алжыры, цэментны ў Йемене і інш. Беларускія трактарабудаўнікі перадалі эфіопскім спецыялістам тэхнічную дакументацыю, неабходнае абсталяванне, механізмы, аказалі дапамогу ў зборцы першых трактароў. Беларускія спецыялісты аказвалі дапамогу ў пошуку прыродных рэсурсаў і правядзенні геолагаразведачных работ у Афганістане, Іране, Мазамбіку, Сірыі, Малі і іншых краінах.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі асна-шчэнню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку. Толькі з 1961 па 1969 гг. ў БССР паступіла больш за 120 камплектаў імпартнага абсталявання, якім аснашчана амаль 100 прадпрыемстваў, у тым ліку Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Светлагорскі завод штучнага валакна, Слуцкі і Жабінкаўскі цукровыя заводы, Пінскі камбінат верхняга трыкатажу, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў і іншыя.

З канца 70-х гадоў пачала падаць канкурэнтаздольнасць савецкіх вырабаў на сусветным рынку, зніжаўся на іх попыт, вываз пры адначасовым павелічэнні экспарту сыравіны і энерганосьбітаў. Калі ў заходніх краінах на базе "тэхнічнай рэвалюцыі ішоў працэс хуткага ўдасканалення тэхналогіі вытворчасці, аднаўлення наменклатуры, рэзкага павелічэння іх якасці, то ў СССР гэтыя працэсы ажыццяўляліся адміністрацыйнай сістэмай павольна і з вялікімі цяжкасцямі. З уводам савецкіх войскаў у Афганістан у 1979 г. заходнія краіны яшчэ больш абмежавалі эканамічныя сувязі з СССР.

Важнае месца ў адносінах з замежнымі краінамі мелі культурныя сувязі, якія ажыццяўлялі дзяржаўныя творчыя саюзы і калектывы, навучальныя ўстановы і навуковыя бібліятэкі, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Камітэт маладёжных арганізацый Беларусі. Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Міжнародным савеце архіваў, Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

У адпаведнасці са статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 60 – першай палове 80-х гадоў вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля 10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку каля 4 тыс. навучэнцаў атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю, 2,5 тыс. сталі высокакваліфікаванымі рабочымі.

Узбагачэнню культуры садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзеных кніг замежных аўтараў склаў 10 млн. экзэмпляраў. За 1946–1985 гг. за межамі СССР надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх творы Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Брыля, I. Мележа, У. Караткевіча, М. Танка і інш.

Культурныя і навуковыя сувязі ў гэтыя гады развіваліся з краінамі Усходняй Еўропы. Ва ўмовах канфрантацыі дзвюх грамадскіх сістэм, празмернай ідэалагізацыі культурных адносін, сувязі ў галіне навукі і культуры з капіталістычнымі краінамі былі нязначнымі. Шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.


61. Культура. Другая сусветная вайна з усёй відавочнасцю паказала ролю навукі, тэхнікі ва ўсіх сферах жыцця. Невыпадкова таму ў пасляваенны перыяд савецкае кіраўніцтва надае развіццю фундаментальнай навукі, рэфармаванню адукацыі, культурнаму будаўніцтву прыярытэтнае значэнне. За гады вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, загінулі многія навукоўцы і выкладчыкі. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена.

Рэформа ў сістэме народнай адукацыі другой паловы 50-х гадоў праводзілася ў рэчышчы агульных палітычных пераўтварэнняў. Асноўным яе стрыжнем з'яўлялася ўвядзенне політэхнічнага навучання і цесная сувязь яго з працоўным выхаваннем. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым выя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Ствараліся школы-інтэрнаты, у якіх вучыліся дзеці- сіраты і дзеці з малазабяспечаных сем'яў. Ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школах былі адкрыты майстэрні. Школы пераходзілі на кабінетную сістэму. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай.

Новая хваля мадэрнізацыі ў народнай адукацыі пачалася ў другой палове 60-х і пачатку 70-х гг. У школах уводзіліся новыя праграмы. Пачатковая школа перайшла на трохгадовы тэрмін навучання. Дзіцячыя дашкольныя ўстановы пачалі ператварацца ў першую ступень падрыхтоўкі ў школу. Да 1975 г. быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

Пашыралася падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых праз прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гады прафтэхвучылішчы рэспублікі перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школы Беларусі. Былі адкрыты Беларускі тэатральны інстытут – 1945 г., Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут – 1951 г., Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі – 1953 г., Беларускі інстытут механізацыі і сельскай гаспадаркі –1954 г., Беларускі інстытут замежных моў. У 1950/51 навучальным годзе налічвалася 29 ВНУ, а студэнтаў было на 10 тыс. больш, чым перад вайной.

За 1960–1985 гг. колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася з 102 да 139, а навучэнцаў у іх – з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. У 60–70-я гг. вышэйшая школа Беларусі развівалася вельмі дынамічна. Былі адкрыты новыя навучальныя ўстановы: Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы, Мінскі інстытут культуры, Магілёўскі тэхналагічны, Наваполацкі і Гомельскі політэхнічныя інстытуты. У 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт. У 1977 г. Гродзенскі педагагічны інстытут быў пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт. Цэнтрам універсітэцкай адукацыі заставаўся Белдзяржуніверсітэт, у якім навучалася 17 тыс. студэнтаў. У 1985 г. у 33 ВНУ навучалася 182 тыс. студэнтаў, а агульны лік выпускнікоў ВНУ вырас з 10 тыс. у 1960 г. да 31,9 тыс. у 1985 г.

Сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы забяспечвалі патрэбнасці народнай гаспадаркі і культуры рэспублікі.

Значныя зрухі былі зроблены ў развіцці навукі. Праводзілася работа па пашырэнню сеткі навукова-даследчых устаноў, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы навуковых кадраў. Акадэмічныя ўстановы пачалі дзейнічаць у Гомелі, Магілёве, Гродне, Віцебску. Быў адкрыты шэраг новых інстытутаў і лабараторый у галіне фізіка-тэхнічных, хімічных, біялагічных і іншых навук. Далейшае развіццё атрымала галіновая навука. У 1970 г., напрыклад, у рэспубліцы працавала 18 спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў у галіне сельскай гаспадаркі. Колькасць навуковых і навукова-педагагічных работнікаў павялічылася з 4,4 тыс. у 1956 г. да 42,4 тыс. у 1985 г. Лік дактароў навук павялічыўся са 134 да 1011, кандыдатаў – з 1606 да 13,1 тыс.

Станаўленне Беларусі як буйнога цэнтра машынабудавання, станка- і прыборабудавання выклікалі патрэбу ў паскораным развіцці фізіка-тэхнічных навук. У прыватнасці ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі, парашковай металургіі, тэхнічнай кібернетыкі, фізікі ядзерных рэактараў вучоныя рэспублікі займалі значнае месца ў СССР. Беларускія геолагі распрацавалі асноўныя заканамернасці будовы зямной кары. Дзякуючы іх распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту.

На працягу 1956–1985 гг. вучоныя Беларусі атрымалі 26 Дзяржаўных прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена М. М. Аляксандраву, П.І. Альсміку, Т.В. Бірыч, М.А. Барысевічу, Т.Н. Кулакоўскай, В.Ф. Купрэвічу, М.Д. Мухіну, А.Н. Сеўчанку, Б.І. Сцяпанаву, Ф.І. Фёдараву, Б.Л. Шапашніку, М.П. Яругіну.

Пэўная работа праводзілася па інтэграцыі навукі з вытворчасцю. Пры інстытутах АН БССР, вышэйшых навучальных установах развівалася вопытна-эксперыментальная база, ствараліся навукова-вытворчыя аб'яднанні. Але праблема ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць вырашалася марудна. На прадпрыемствах адсутнічалі эканамічныя стымулы. Эканамічна больш выгадным для іх з'яўлялася выкананне плана па валавых паказчыках пры нязначных новаўвядзеннях.

У гэты перыяд развівалася гуманітарная навука. Былі выдадзены "Гісторыя Беларускай ССР" у пяці тамах (1972–1975) і дванаццацітомная "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" (1969–1975).

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне аказала ўплыў на самасвядомасць людзей і тым самым умацоўвала ў іх пачуццё ўласнай годнасці. Гэта праявілася ў тэматыцы пасляваеннай літаратуры і ў мастацтве.

У беларускую літаратуру прыйшлі маладыя пісьменнікі. Сярод іх празаікі І. Шамякін, Я. Брыль, І. Мележ, А. Кулакоўскі, А. Васілевіч; паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, У. Корбан; драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч і інш. Шырокае прызнанне ў рэспубліцы і за яе межамі атрымалі творы беларускай літаратуры і мастацтва. Сведчаннем высокага грамадскага прызнання з'явілася ўзнагароджанне Сталінскай прэміяй Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, І. Шамякіна. Лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў былі перакладзены на многія мовы народаў СССР і свету (каля 80 кніг).

Большасць празаічных твораў прысвячалася падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У раманах "Глыбокая плынь" І. Шамякіна, "Мінскі напрамак" І. Мележа, "Расстаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага і асабліва ў рамане-эпапеі "Векапомныя дні" М. Лынькова адлюстраваны старонкі гераічнай барацьбы беларускага народа. Я. Колас скончыў працу над трылогіяй "На ростанях", прысвечанай прыходу беларускай інтэлігенцыі ў рэвалюцыю. Тонкі лірык і ўважлівы бытапісальнік, дасціпны гумарыст і мудры філосаф, натхнёны рамантык і бязлітасны сатырык – такім выступае Я. Колас у сваіх лепшых творах.

У беларускай пасляваеннай літаратуры пачаў развівацца мемуарны жанр. Удзельнікамі вайны і партызанскага руху былі напісаны творы "Партызанскі край" В. Лівенцава, "Людзі асобага складу" В. Казлова і інш.

Палітычная "адліга" спрыяла актывізацыі літаратурнага жыцця. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся А. Александровіч, Р. Бярозкін, Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, А. Пальчэўскі, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Яны прынеслі сваё бачанне праблем жыцця грамадства і краіны. З'явілася новае пакаленне літаратараў – А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, В. Зуёнак, У. Караткевіч, І. Навуменка, І. Чыгрынаў і інш.

Беларускія пісьменнікі, паэты, драматургі пераасэнсоўвалі вострыя праблемы гісторыі і сучаснасці, больш праўдзіва паказвалі рэчаіснасць. Аб гэтым сведчаць раманы І. Гурскага "Вецер веку", І. Мележа "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", І. Шамякіна "Петраград-Брэст", аповесць С. Грахоўскага "Рудабельская рэспубліка" і інш.

Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Воўчая зграя", "Сотнікаў" і інш. Разважанні аб жыцці, псіхалогіі чалавека на вайне гучаць у творах І. Навуменкі "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці", І. Чыгрынава "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", Я. Брыля "Птушкі і гнёзды". Гераічным летапісам з'яўляюцца мастацка-дакументальныя творы І. Новікава "Руіны страляюць ва ўпор", "Дарогі скрыжаваліся ў Мінску" і інш.

Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Зямля пад белымі крыламі", "Каласы пад сярпом тваім" і інш. Традыцыі, закладзеныя У. Караткевічам, прадоўжылі К. Тарасаў, В. Іпатава, Л. Дайнека і інш.

Шэраг цікавых твораў стварылі паэты, сярод якіх трэба адзначыць зборнікі "Між чырвоных рабін" П. Броўкі; "Новая кніга", "Сасна і бяроза" А. Куляшова; "Мой хлеб надзённы", "Глыток вады", "След бліскавіцы", "Нарачанскія сосны" М. Танка; "Пры святле маланак" П. Панчанкі. Творчай актыўнасцю адзначыўся С. Грахоўскі, які ў лютым 1956 г. прыехаў у Мінск. З'явіліся яго зборнікі вершаў "Дзень нараджэння", "Чаканне", "Табе зайздросціць сонца", "Памяць", "Паэма дарог" і інш. Крытычнае пераасэнсаванне вострых праблем гісторыі і сучаснасці прынесла новае пакаленне паэтаў. Шырокую вядомасць заваявалі зборнікі вершаў Н. Гілевіча "Песня ў дарогу", "Прадвесне ідзе па зямлі", "Неспакой", "Бальшак", "У добрай згодзе". З'явіліся зборнікі вершаў Р. Барадуліна "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Рунь". Плённа працавалі паэты А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Грачанінаў, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

Буйным укладам у скарбонку драматургіі з'явіліся п'есы К. Крапівы "Брама бессмяротнасці", А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку пад язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы"; А. Дзялендзіка "Выклік багам", "Начное дзяжурства"; А. Петрашкевіча " Адкуль грэх?", "Трывога", "Укралі кодэкс" і інш. У пачатку 80-х гг. сваімі п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў.

Сведчаннем высокага грамадскага прызнання з'явілася прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы П. Броўку, І. Шамякіну, К. Крапіве, М. Танку. Ленінскай прэміі былі ўдастоены народныя паэты і пісьменнікі Беларусі П. Броўка, М. Танк, І. Мележ, В. Быкаў.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Беларускія тэатры імкнуліся ўвасобіць на сцэне вобраз сучасніка з яго складаным і багатым духоўным светам. Паступова негатыўныя тэндэнцыі (прыхарошванне рэчаіснасці, схематызм вобразаў, павярхоўнае адлюстраванне жыццёвых канфліктаў) пераадольваліся. Лепшыя спектаклі паказвалі герояў, якія на-дзелены высокім пачуццём грамадзянскай адказнасці, духоўна багатых і стойкіх у дасягненні сваіх высакародных мэт.

Высокамастацкія вобразы стварылі таленавітыя беларускія акцёры С. Станюта, Л. Александроўская, Ц. Сяргейчык, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, Л. Рахленка, В. Тарасаў, С. Бірыла, З. Стома, З. Браварская, З. Канапелька, Г. Макарава, У. Уладамірскі, Л. Ржэцкая, Р. Янкоўскі.

Творча працаваў Беларускі тэатр оперы і балета. На сцэне тэатра былі пастаўлены оперы "Яўген Анегін" і "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Сусанін" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Фауст" Ш. Гуно, "Кармэн" Ж. Бізэ, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Дз. Смольскага. Балетная трупа опернага тэатра паставіла спектаклі "Арлекінада" Р. Дрыгі, "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага.

У 60–80-я гг. павялічылася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі было адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР у 1971 г. і тэатра студыі кінаакцёра ў 1982 г. у Мінску. Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Верасы", "Сябры", фальклорна-харэаграфічны ансамбль "Харошкі" і інш.

У пасляваенны перыяд новымі музычнымі жанрамі авалодалі беларускія кампазітары. Яны асобую ўвагу ўдзялялі гераічнай тэматыцы. Былі напісаны оперы "Алеся" Я. Цікоцкага, "Надзея Дурава" А. Багатырова, "Машэка" і першая опера для дзяцей "Марынка" Р. Пукста, балет "Князь-возера" В. Залатарова і інш. Актыўна ствараліся масавыя песні (гімны, маршы, вальсы, гарадскія лірычныя песні: "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" Н. Сакалоўскага, "Ой, шумяць лясы зялёныя" Ю. Се-мянякі і інш. Песня Н. Сакалоўскага "Мы – беларусы" на тэкст М. Клімковіча ў перапрацаваным выглядзе ў 1955 г. стала Дзяржаўным гімнам БССР. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: У. Алоўнікаў, І. Кузняцоў, С. Картэс, Я. Глебаў, І. Лучанок, Дз. Смольскі, В. Іваноў.

Пасляваеннае жыццё Беларусі адлюстравана ў выяўленчым мастацтве ў палотнах Ф. Дарашэвіча, Р. Кудрэвіч, В. Волкава, А. Малішэўскага, У. Стальмашонка, А. Шаўчэнкі і інш. Павялічылася цікавасць мастакоў да гістарычнага жанру: "Скарына ў рабочым кабінеце" П. Сергіевіч, "Кастусь Каліноўскі" А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, "Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач" В. Цвіркі.

Тонкім лірызмам, любоўю да беларускай прыроды прасякнуты пейзажы В. Цвіркі ("Каля млына", "Сакавік"), В. Бялыніцкага-Бірулі ("Зялёны май", "Пачатак лета"), З. Азгура ("Лагойскія ўзгоркі"), М. Дучыца, П. Данеліі, І. Карасева і інш. Умацоўваў свае пазіцыі жанр нацюрморта (В. Жолтак, М. Тарасікаў, А. Малішэўскі).

Прыход у мастацтва моладзі, якая ўдзельнічала ў вайне ці бачыла яе сваімі вачамі, прадвызначыў імкненне да перадачы рэчаіснасці ва ўсёй яе шматграннасці – драматызмам і гераізмам. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва з'явіліся работы М. Савіцкага "Партызанская мадонна", цыкл "Лічбы на сэрцы", у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагераў, асабіста перажытых мастаком. Роздуму пра лёс роднай зямлі, працы як асноўнай каштоўнасці зямлі прысвечаны яго палотны "Ураджай", "Хлябы", "У полі", "Сказ пра хлеб". Атрымалі шырокую вядомасць палотны Л. Шчамялёва "Маё нараджэнне", А. Малішэўскага "Дочкі", "Сёстры", Г. Вашчанкі "Маё Палессе" і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася беларускае скульптурнае мастацтва. У партрэтным жанры – выдзяляюцца творы З. Азгура, А. Глебава, А. Бембеля, С. Селіханава. Ствараюцца помнікі-бюсты Ф. Дзяржынскаму, С. Грыцаўцу, Я. Купалу ў Мінску (З. Азгур), помнік К. Заслонаву ў Оршы (С. Селіханаў). Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1945 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў і С. Селіханаў выканалі гарэльефы для абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам (архітэктары ансамбля У. Кароль і Г. Заборскі). Традыцыі беларускай скульптуры ўзбагаціліся новымі дасягненнямі ў творчасці маладых майстроў: Г. Мурамцава, В. Палійчука, А. Анікейчыка, Л. Гумілеўскага, І. Місько, Б. Маркава.

Дзеячы навукі, літаратуры і мастацтва ўнеслі значны ўклад у развіццё адукацыі, навукі і культуры, спрыялі падняццю агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню працоўных.

Дамінуючай тэндэнцыяй у мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначыла з'яўленне мемарыяльных комплексаў "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраўнік творчага калектыву А. Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптары А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч), манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіна (М. Ражанкоў, А. Заспіцкі, І. Місько), помнікі народным паэтам Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі) і Я. Коласу ў Мінску (З. Азгур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптар А. Глебаў, І. Глебаў, А. Заспіцкі, архітэктар В. Марокін).

Аднаўляліся беларускія вёскі і гарады. Праектныя арганізацыі распрацавалі генеральныя планы Мінска, Брэста, Віцебска і іншых гарадоў. Распрацоўшчыкі праектаў улічвалі гістарычную планіроўку, прадугледжвалі мерапрыемствы па іх рэканструкцыі, удасканальванню планіровачнай структуры, асновы комплекснага вырашэння сацыяльных, эканамічных, архітэктурна-мастацкіх задач. Былі створаны комплексныя групы з архітэктараў, інжынераў, эканамістаў, якія працавалі пры ўдзеле вядучых майстроў з Масквы і Ленінграда (А. Шчусева, А. Мардвінава, М. Колі, У. Сямёнава, І. Лангбарда і інш.). Рэалізацыя генплана Мінска вызначыла стварэнне новага гарадскога цэнтра, новых архітэктурных ансамбляў. У распрацоўцы праспекта (Сталінскі, Ленінскі, зараз – Францыска Скарыны) прынялі ўдзел архітэктары М. Паркаў, Н. Асмалоўскі, У. Кароль і інш. Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцызму. У пасляваенныя гады будаўнічая вытворчасць, заснаваная на шырокім выкарыстанні ручной працы, цэглы і тынкоўкі, адносна лёгка мірылася з любымі традыцыйнымі формамі і дэкорам. Аднак з пашырэннем маштабу і тэмпаў будаўніцтва захапленне дэкаратыўнымі сродкамі стала тармазіць развіццё будаўнічай справы.

Вялікая ўвага надавалася развіццю культурна-асветніцкіх устаноў. У 1954 г. у рэспубліцы працавала 7873 бібліятэкі, 5181 клубаў, 2049 кінаўстановак, 28 музеяў. Павялічыўся выпуск газет, часопісаў і кніг. У 1985 г. выдавалася 212 газет, з іх 130 на беларускай мове, з 3431 кніг і брашур тыражом 53,5 млн. экзэмпляраў У гэтыя гады завяршылася радыёфікацыя населеных пунктаў. У пачатку 70-х гг. дзейнічала адзіная сістэма тэлебачання.

Такім чынам, у 50–80-я гг. у развіцці адукацыі, навукі і культуры рэспублікі былі зроблены значныя поспехі.


62. ў часы перабудовы ў 1985-1991 гг. у рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Значную ролю у гэтым працэсе адыграла публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэле-і радыёперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталіні-зацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацый культу асобы і рэцыдываў у 70 —80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі у грамадстве думку аб тым, што лёс і паглыбленне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988 г.

Важнае значэнне у рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на усе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія у адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Працоўныя атрымалі магчымасць выбіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Аднак 1/3 частка прайшла у дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У сакавіку 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. У большасці выбарчых акруг разглядаліся некалькі кандыдатур. На 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, 50 дэпутатаў былі абраны ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

Вярхоўны Савет Беларусі разгарнуў вялікую заканадаўчую дзейнасць, накіраваную на рэфарміраванне эка-номікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. Былі распрацаваны і прыняты шматлікія законы, у тым ліку аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, аб уласнасці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, прыватызацыі жылля, адукацыі і пенсіонным забеспячэнні працоўных.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы у 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон вельмі спазніўся, бо у рэспубліцы значна раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні па вывучэнні літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краяз-наўству і асабістых інтарэсах. У чэрвені 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны рух Беларусі — Народны фронт "Адраджэнне", пасля чаго працэс утварэння новых палітычных партый і аб'яднанняў стаў інтэнсіўна нарастаць. У 1991 г. заявілі аб сабе Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Рух за дэмакратычныя рэформы".

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб глыбокіх пераўтварэннях у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню у рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця.


62. і 63. Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. А да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.

Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.

Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структуп), палітычнага і светапогляднага плюралізму.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Было для іх характэрна, гэта імкненне да дэмакратычных пераменаў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы.

Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь.

Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць рэальны стан беларускай мовы, у якім яна апынулася за папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ.

Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэньне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 624 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.012 с)...