Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі



Далейшае канстытуцыйнае афармленне ССРБ было здзейснена на ІІ Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З’езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК. Дакументы з’езда з’явіліся фундаментам далейшага прававога будаўніцтва ў ССРБ.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступленне 16 жніўня 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вымушана была пайсці на перагаворы аб міры.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___22____

1. Гісторыка-прававая ацэнка агульназемскіх прывілеяў (грамат) 1387, 1413, 1434, 1447, 1492 гадоў.

Земскія прывілеі выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Тут змяшчаліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права.

Першымі земскімі прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385).

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.

У разглядаемы перыяд земскія прывілеі ў сваёй сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, гэта значыць складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваныя асноўныя палажэнні канстытуцыйнага і іншых галін права.

Билет 22 2. Рыжскі мірны дагавор 1921 года (гісторыя заключэння і прававая ацэнка).

18 сакавіка 1921 г. паўнамоцныя прадстаўнікі РСФСР і УССР з аднаго боку і Польскай рэспублікі з другога падпісалі ў Рызе, як сказана ў прэамбуле дагавора, “канчатковы, ганаровы і заснаваны на ўзаемным пагадненні мір”, які спыняў стан кровапралітнай, разбуральнай вайны.

Бітвы, за выключэннем трох тыдняў жніўня 1920 г., адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

Перагаворы аб устанаўленні міру мелі дзве фазы: а) жнівень – кастрычнік 1920 г. – распрацоўка і падпісанне прэлімінарнага дагавора; б) лістапад 1920 г. – сакавік 1921 г. – распрацоўка і падпісанне мірнага дагавора.

З самага пачатку перагавораў выявіліся два розныя падыходы ў вызначэнні яго ўдзельнікаў. У заяве УЦВК па пытанню аб асновах пагаднення з Польшчай (23 верасня 1920 г.) падкрэслівалася, што, зыходзячы з прынцыпу самавызначэння, РСФСР “безумоўна і без усякіх абмежаванняў прызнала незалежнасць і суверэннасць Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы”. У Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г. адзначалася, што канчатковыя заходнія граніцы рэспублікі павінны быць вызначаны па этнаграфічнаму прынцыпу.

Мэта мірнага дагавора павінна заключацца ў тым, каб аднавіць “парушаную гістарычную несправядлівасць”. Дагавор павінен увасобіць ідэю заканчэння векавой барацьбы паміж Польшчай і Расіяй за спрэчныя землі.

На этапе падрыхтоўкі тэксту мірнага дагавора зноў абмяркоўвалася пытанне аб непасрэдным удзеле Беларусі ў перагаворах у Рызе. Але і гэтую прапанову РСФСР польскі бок адхіліў.

У выніку Другі Усебеларускі з’езд Саветаў (14 – 17 снежня 1920 г.) пасля разгляду пытання аб удзеле ССРБ у Рыжскіх мірных перагаворах ратыфікаваў дагавор аб перамір’і і прэлімінарных умовах міру і пацвердзіў выдадзены раней Ваенрэўкомам мандат ураду РСФСР на права ўстанаўлення ад імя ССРБ граніц, заключэння мірнага дагавора і звязаных з ім пагадненняў.

У Дагаворы аб перамір’і і прэлімінарных умовах міру прадстаўнікі РСФСР і УССР складалі адзіную дэлегацыю, якая дзейнічала ад імя абедзвюх рэспублік, у саставе Іофэ, Кірава, Абаленскага, Мануільскага. У мірным дагаворы захавалася ранейшая формула, але з дапаўненнем: удзельнікам дагавора значыцца і ССРБ, але не прама, а ўскосна. ССРБ упаўнаважыла прадстаўляць яе інтарэсы РСФСР.

Рыжскі мірны дагавор замацаваў далучэнне да Польшчы беларускіх і ўкраінскіх зямель. Дэмакратычны прынцып права нацый на самавызначэнне, які заключаў у сабе глыбокі гістарычны сэнс і адлюстроўваў сусветную тэндэнцыю ў развіцці міжнацыянальных адносін, аказаўся нерэалізаваным.

У развіццё артыкула II мірны дагавор устанаўліваў правіла, што Расія і Україна адмаўляюцца “ад усякіх правоў дамаганняў на землі, размешчаныя на захад ад граніцы”.

Бакі адмовіліся ад кантрыбуцыі, але польскі бок спрабаваў дабіцца яе пад іншай прычынай. Польскі міністр замежных спраў Е. Сапега папракаў кіраўніка польскай дэлегацыі на перамовах у Рызе Дамбоўскага ў тым, што ёю не выкарыстана сітуацыя для атрымання максімальнай колькасці золата ад бальшавікоў.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___23____

1. Дзяржаўна-прававая ацэнка гарадзельских (1413 г.) прывілеяў.

Выкарыстоўваючы поспехі дзяржавы, Вітаўт імкнуўся перапыніць васальныя адносіны з Польшчай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, аж да стварэння асобнага каралеўства. На гэтай глебе паміж Вітаўтам і Ягайлам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Яна юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ пад уладай польскага караля, даравала новыя правы той частцы феадалаў, што прынялі каталіцтва і польскія гербы: вышэйшыя пасады прызначаліся толькі католікам.

У адпаведнасці з Гарадзельскім прывілеем упершыню ствараюцца падначаленыя Вітаўту ваяводствы.

Кіраўніком выканаўчай улады ваяводства быў ваявода, пасада якога з’яўлялася пажыццёвай. Ён зацвярджаўся з ліку буйных феадалаў каралём і вялікім князем разам з панамі-радай. Ён сачыў за дзейнасцю службовых асоб паветаў, кантраляваў выкананне рашэнняў цэнтральных органаў улады.

Акрамя падваяводы, які замяняў ваяводу па ўсіх справах у час яго адсутнасці, у лік галоўных службовых асоб ваяводства ўваходзілі кашталян, гараднічы, ключнік і канюшы.

Была дыскрымінацыя праваслаўных, якая ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Гарадзельскім прывілеем 1413 г.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1489 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...