Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

У. Караткевіч як аўтар гістарычнай прозы



Пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны. Ён жыў гісторыяй, яна была арганічнай часткай ягонага духоўнага жыцця, ягонай істоты, з'яўлялася ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем. Уладзіміра Караткевіча цікавіла гісторыя пераважна як прытча, легенда, паданне. Ён шырока абапіраўся на творчы вымысел, не капіраваў з навуковай дакладнасцю гістарычныя падзеі і факты, а ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі. Гісторыя яго цікавіла ў тым плане, які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць.

Для пісьменніка важна было паказаць той час, пра які ён пісаў, раскрыць адносіны паміж людзьмі, перадаць іх псіхалогію, іх жыццё. Характэрная адзнака творчай манеры аўтара пры ўзнаўленні падзей далёкай мінуўшчыны - фальклорна-рамантычны падыход да гістарычных падзей, увага да гістарычнай легенды.

Дзеянне ў рамантычнай легендзе "Ладдзя роспачы" адбываецца ў беларускім горадзе Рагачове ў XVI ст. Галоўны герой — дваранін Гервасій Выліваха — за свае грахі аказаўся на тым свеце. Але і ў падземным царстве ён не губляе жыццёвага аптымізму, бадзёрасці, гумару. Смерць не можа перамагчы Гервасія, у вобразе якога пісьменнік увасобіў тыповыя рысы нацыянальнага характару беларусаў — непакорлівасць, стойкасць, аптымізм, жыццялюбства. Падзеі ў псіхалагічным дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" разгортваюцца на працягу ХVІІ—ХХ стагоддзяў. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан. У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа, бо, кажучы словамі Косміча, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1449 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...