Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Філасофскія аспекты паэзіі А. Куляшова. Праблема тврчай асобы ў паэме “Варшаўскі шлях”



Чытаючы адзін з самых першых яго вершаў "Бывай", нельга не здзівіцца, што такое і так мог напісаць 14-гадовы падлетак! Філасофія верша і сродкі яе выяўлення вартыя пяра не толькі таленавітага, але і мудрага, сталага творцы. Мала ў інтымнай лірыцы беларускіх паэтаў вершаў, у якіх бы з такой мастацкай сілай была выяўлена, апета і дабраславёна "светлая самота" нязбытнага кахання, якое хай сабе і не спатоліла сэрца радасцю, але бу дзе наталяць усё жыццё сілай і ўдзячнасцю лёсу, што такое пачуццё наканавана было зведаць.

Філасафічнасць, выяўленне філасофскіх думак з дапамогай і публіцыстычных сродкаў таксама, але публіцыстыкі вобразнай, асацыятыўнай — яшчэ адна адметнасць лірыкі Куляшова пасляваеннага перыяду.

У вершы "Спакойнага шчасця не зычу нікому..." паэт-філосаф выяўляе сваё разуменне шчасця. Безумоўна, не канфлікты, не звадкі і сваркі, не мітусня — ідэал лірычнага героя. Ён адмаўляе не спакой, згоду і мір паміж людзьмі (і сам паэт, і яго лірычны герой за гэта якраз змагаліся і змагаюцца), а заспакоенасць і застой у душы чалавека, якія не дазваляюць яму весці "вечны бой" за светлае ў сабе.

Аркадзь Куляшоў у паэме "Варшаўскі шлях" узнаўляе біяграфію А. Твардоўскага, расказвае пра гады вайны, калі ён "на подзвіг зваў сваёй прарочай, чарнарабочай кнігай пра байца, не ўсімі дачытанай да канца", пра першыя дні перамогі, калі паэт успамінаў і развітваўся з тымі, хто загінуў на вайне.

"Варшаўскі шлях" — гэта сімвал памяці і вечнасці. Паводле жанру твор з'яўляецца лірыка-спавядальным маналогам, у якім лірычны герой разважае над сэнсам жыцця і часу, над сутнасцю і прызначэннем мастацтва. "На ўсіх скрыжаваннях" паэзіі, часу, лёсу паказваецца прыналежнасць сапраўднага паэта да спраў людскіх. Думка аўтара пра талент А. Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання.

27. Культура паэтычнага мыслення М. Танка. Матывы і тэмы паэзіі 80-9х. гг.(кнігі”Мой каўчэг”, “Errata”)

Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, абектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа. Шмат чаго ўмяшчае ў сабе паняцце "танкаўская паэзія: колькі тут непераўзыдзеных узораў, выкананых на вышэйшым узроўні сучаснай паэтычнай культуры, праблемнага матэрыялу для разгадкі наватарскіх шляхоў, сапраўднага мастацтва і наватарскай сутнасці самога паэта. Тут яго ажыццяўленне важнейшых высноў эстэтычнай канцэпцыі, тут яго філасофія паэтычнай творчасці. Максім Танк? творца яркага і шматбаковага паэтычнага выяўлення, а яго мастацкі свет па-сапраўднаму разнастайны і ўніверсальны. Паэзія Максіма Танка? гэта вышыня і яркасць думкі, свабодны палёт фантазіі, шлях актыўных творчых шуканняў. "Ён пастаянна клапаціўся пра паэтычнае майстэрства, узбагачэнне і абнаўленне мастацтва слова. Максім Танк імкнуўся да арыгінальнай вобразнасці, экспрэсіі выяўленчых сродкаў і асаблівае значэнне надаваў паэтычнай форме"Паэт незвычайнага размаху, М. Танк заўсёды імкнуўся да шырокай, усеахопнай канцэпцыі чалавека і свету, да асваення новых ідэй. Лірыка М. Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Майстэрства Танка - тонкае адчуванне паэтычнай задумы. У яго ніколі не складзецца твор без такога адчування, дзе можна, як у святле маланкі, убачыць глыбінны сэнс.

I усё ж стыхія паэта - вобразна-асацыятыўнае мысленне. Паэзія М. Танка ўспрымаецца як па-грамадзянску ўсхваляваны і мудры маналог.

Зборнік "Мой каўчэг нясе адчуванне трывожнага стану сучаснага свету, тых вялікіх выпрабаванняў, разломаў жыцця і чалавечай свядомасці, што выпалі на наш лёс. Не відаць ужо таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок, але духоўныя каштоўнасці застаюцца. Вера ў сэнс і разумнасць жыцця застаецца.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 5065 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...