Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Характар мастацкага рамантызму ў беларуская літаратуры XIXст



Рамантызм (фр. romantisme) сфарміраваўся ў еўрапейскай культуры ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У кожнай нацыянальнай літаратуры рамантызм мае сваю спецыфіку. У беларускай літаратуры адпаведны рамантычны кантэкст стварае творчасць А. Міцкевіча. Рамантызм сцвярджае поўную творчую свабоду мастака, прыярытэт натхнення і мастацкай інтуіцыі. Гэтыя ідэі А. Міцкевіч адлюстраваў у сваёй праграмнай баладзе

"Рамантычнасць" (1822). Для рамантызма было важным не саслоўнае паходжанне персанажа, а яго ўнутраны свет, моц характару, вышыня ідеалаў. Раманызм стварыў тып героя-бунтара, проціпаставіў рэальнаму ідэальнае, завастрыў увагу на выключных характарах, падзеях, пачуццях.

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям''і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове.

Літаратурная творчасць паэта заслугоўвае сусветнага прызнання. Вялікі майстар паэтычнага слова А. Міцкевіч стаў пачынальнікам новага напрамку ў беларуска-польскаи літаратуры. Адам Міцкевіч уславіў Радзіму перад усім светам, калі паказаў хараство беларускай зямлі.

Міцкевіч стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў І том яго твораў. Сярод іх сусветна вядомыя "Люблю я!", "Рамантычнасць", "Свіцязь", "Рыбка", сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі.

Міцкевіч стварае фантастычны свет, дзе многа цудоўнага, загадкавага, невытлумачальнага. Асаблівую ролю ў яго баладах адыгрывае прырода, у апісанні якой аўтар дасягнуў подлинного совершенства. У народным мастацкім мысленні Міцкевіча прыцягвае ўвагунайперш маральны аспект, і ў шэрагу баллад ("Свіцязянка", "Рыбка" і інш.) вядучым становіцца матыў віны і адплаты. Зло, нявернасць, злачынства наказваюццазвышнатуральнымі сіламі. Так, у "Рыбцы" справядлівая кара спасцігае маладога пана, які ашукаў прыгонную дзяўчыну. Выкарыстоўваючы легенду прапаходжанне Свіцязі – таямнічага возера, на дне якога знаходзяцца рэшткі затопленага горада, Міцкевіч услаўляе патрыятычную героіку народа. ("Свіцязь").

Ён усё сваё жыццё шчымліва спавядаўся ў любові да роднай зямлі, якая яго нарадзіла, якая ўзгадавала яго сваімі песнямі і казкамі: «Зямля наваградская, краю мой родны...» Ён казаў, што ў казках і песнях беларусаў схавана ўся прыгажосць зямлі, радаваўся, што беларуская мова «найбольш гарманічная і найменш перакручаная з усіх славянскіх дыялектаў» і што «няма народа чысцейшага, чым нашы калтунястыя беларусы».





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 2706 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...