Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Метадычныя рэкамендацыі. Мова i маўленне - паняцці вельмі блізкія, узаемазвязаныя, і таму на першы погляд здаюцца тоеснымі



Мова i маўленне - паняцці вельмі блізкія, узаемазвязаныя, і таму на першы погляд здаюцца тоеснымі. Аднак глыбокае разуменне пытання дае магчымасць выявіць істотную розніцу паміж гэтымі катэгорыямі. Пад мовай прынята разумець сукупнасць і сістэму сродкаў зносін, іншымі словамі, гэта знакавы механізм. Маўленне ж - тэ­та своеасаблівая форма прымянення і рэалізацыі моўных сродкаў. Інакш кажучы, маўленне - функцыянаванне мовы. Мова як знакавая сістэма выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Такім чынам, маўленне - арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак, прадстаўлены праз разнастайныя акты рэалізацыі камунікатыўных патрэб людзей.

Праз маўленне рэалізуецца камунікатыўная функцыя мовы. Маўленчая камунікацыя прадугледжвае ўменне чалавека хутка зарыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі: адказаць на пытанне, выступіць на сходзе, напісаць ліст і г.д. Па сутнаспі, гэта адна з істотных частак сацыяльнай актыўнасці асобы. Удзельнікаў маўленчай камунікацыі называюць камунікантамі. Звычайна маўленчая дзейнасць - двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое яго ўспрыманне (слуханне), а пры пісьмовай камунікацыі - пісьмо і чытанне.

Існуе мноства падыходаў да вызначэння тыпаў маўлення, але часцей за ўсё пры іх класіфікацыі ўлічваюць наступныя ўмовы:

- форму камунікацыі: вуснае і пісьмовае маўленне;

- колькасць удзельнікаў камунікацыі: маналагічнае (маўленне аднаго чалавека) і дыялагічнае (маўленне двух чалавек);

- спосаб афармлення думкі: унутранае (без вымаўлення ўслых) і знешняе (у вяглядзе выказвання);

- наяўнасць зместавых і кампазіцыйных прыкмет тэксту: апісанне, апавяданне, разважанне.

У тэкстах-апісаннях характарызуецца з'ява (асоба, прадмет, падзея) праз пералічэнне яе прыкмет, уласцівасцей, асаблівасцей. Адной з галоўных рыс апісання з'яўляецца статычнасць. Складаючы надобны тэкст, неабходна звяртаць увагу на тое, каб раскрыць найбольш істотныя ўласцівасці з'явы. Элементы апісання варта размяшчаць у такой паслядоўнасці, якая паказвае на ступень значнасці прыкмет: у першую чаргу варта спыніцца на тым, што найбольш іе.тотна ў пэўны момант і ў пэўных умовах.

У тэксце-апавяданні гаворка пра падзеі грамадскага жыцця, паводзіны людзей, з'явы рэчаіснасці будуецца ў той паслядоўнасці, у якой усё рэальна адбывалася. Пры стварэнні такога тэксту важна правільна вылучыць асноўныя, значныя факты і дэталі. Паслядоўнасць выкладу павінна падпарадкоўвацца храналагічнаму прынцыпу. Парушаць храналогію можна толькі ў выпадку, калі неабходна падкрэсліць залежнасць і сувязь падзей, аддаленых у часе.

Тэксты-разважанні накіраваны на выяўленне прычынна-выніковых сувязей паміж падзеямі, з'явамі рэчаіснасці. Яны ўтрымліваюць азначэнні, суджэнні, лагічныя высновы, меркаванні, накіраваныя на доказ пэўнага тэзіса. Паслядоўнасць выкладу матэрыялу вызначаецца структурай самога доказу, які можа быць дэдуктыўным (думка развіваецца ад агульных суджэнняў да прыватных высноў) і індуктыўньм (разгортванне думкі ідзе ад асобных прыватных фактаў да абагульнення). Доказы і суджэнні павінны адпавядаць зако­нам логікі.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1438 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...