Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў



Дакумент (ад лац. documentum 'сведчанне, доказ') - справавая папера, якая заканадаўча пацвярджае розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.

Па сваіх функцыянальных прызначэннях афіцыйна-справавыя дакументы можна падзяліць на наступныя групы:

1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска і інш.);

2) распарадчыя (пастанова, загад, указ, дэкрэт, распараджэнне і інш.);

3) адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, справаздача, кантракт, дамова і інш.);

4) інфармацыйна-даведачныя (даведка, аб'ява, дакладная, службовая і тлумачальная запіскі, акты, тэлеграмы, факсы і інш.);

5) справавыя лісты – гэта лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўнае пытанне: лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст - прапанова і інш.), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.);

6) юрыдычныя документы (скаргі, хадатайніцтвы, пратаколы, вызначэнні, пярэчанні супраць іску і інш.).

Справавыя лісты пішуцца на спецыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны парадак размяшчэння. Бланкі бываюць двух відаў: агульныя бланкі і бланкі для лістоў, якія маюць рэквізіт «Індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар рахунку ў банку», а таксама трафарэтную частку рэквізіту «Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента». На агульных бланках замест іх застаецца пустое месца, куды потым друкуюцца рэквізіты «Назва віду дакумента», «Месца складання ці выдання».

Рэквізіт - абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў (у залежнасці ад свайго прызначэння) маюць розны набор рэквізітаў. Рэквізіт «тэкст дакумента» можа быць аформлены ў выглядзе лінейнага запісу звязнай мовы (аўтабіяграфія, заява), трафарэта (лінейны запіс з прабеламі: даведкі, кантракты, справавыя лісты), анкеты (асабісты лісток па ўліку кадраў, загады), табліцы (штатны расклад, структура кадраў, графік адпачынкаў) ці камбінавання гэтых формаў (пастановы, рашэнні).





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 4217 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...