Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую



Дзяржаўнасць беларускай і рускай моў у Рэспубліцы Беларусь выклікае патрэбу дасканалага валодання абедзвюма мовамі. Пера­клад з блізкіх, роднасных моў можа памылкова здавацца нескладанай працай. Але кожная мова валодае шэрагам лексічных і граматычных асаблівасцей, без добрага ведання якіх якасны пераклад наўрад ці магчымы. Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую неабходна памятаць пра наступныя разыходжанні паміж імі:

1 Разыходжанні ў націску. Шэраг суадносных беларускіх і рускіх лексем адрозніваюцца месцам націску: арест - арышт, арендован­ный - арэндаваны, момент - момант, степень - ступень, укомплек­тованный - укамплектаваны і інш.

2 Разыходжанні ў граматычных катэгорыях: родзе, ліку, склоне (рус. медаль, надпись, перепись, запись, подпись, продажа (ж. р.), зал (м. р.) - бел. медаль, надпіс, перапіс, запіс, подпіс, продаж (м. р.), зала (ж. р.); рус. крупа, поведение (толькі адз. л.) - бел. крупы, паводзіны (толькі мн. л), рус. дверь (адз. і мн. л.) - бел. дзверы (толькі мн. л.)).

Нярэдка пры перакладзе з рускай мовы на беларускую (і наадварот) змяняецца склон залежных кампанентаў словазлучэння: хо­дить по коридорам - хадзіць па калідорах, комиссия по жилищному строительству - камісія па жыллёвым будаўніцтве, диплом с отли­чием - диплом выдатніка, задержка за деньгами - затрымка ў грашах і інш.

Неабходна добра ведаць асаблівасці скланення назоўнікаў у бе­ларускай мове. Так, у адрозненне ад рускай мовы назоўнікі другога скланення ў форме роднага склону адзіночнага ліку ў беларускай мове могуць мець як канчаткі -а (-я), так і -у (-ю): маркетынгу, рын­ку, універсітэта і інш.

Нагадаем! У такіх выпадках выбар канчаткаў залежыць ад лексічнага значэння слова. 3 канчаткам -у (-ю) ужываюцца назоўнікі, што абазначаюць:

- абстрактныя паняцці, пачуцці, стан і т.д.: клопату, крыку, жалю;

- зборныя прадметы: калектыву, гаю, лесу, алешніку;

- рэчыўныя прадметы: мёду, маку, атласу. Але: хлеба, аўса;

- з'явы прыроды: грому, ветру;

- грамадскія фармацыі, вучэнні, тэорыі (як правіла, такія словы заканчваюцца на -ізм/-ызм): рэалізму, кансерватызму, парламентарызму;

- назвы захворванняў: грыпу, радыкуліту;

- месца, прастору, напрамак: краю, небасхілу, захаду. Але: поўдня.

3 такім канчаткам назоўнікі ўжываюцца ў фразеалагізмах: звесці з розуму, з веку ў век, не да густу.

Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

- асоб, жывых істот: сябра, каня, школьніка, дырэктара;

- канкрэтныя прадметы: алоўка, сшытка;

- арганізацыі, прадпрыемствы, установы: завода, саюза, інстытута;

- неселеныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, Мінска;

- адзінкі вымярэння: кілаграма, градуса, ампера;

- навуковыя тэрміны: кораня, сінуса;

- назвы розных відаў спорту, танцаў, гульняў: тэніса, вальса.

Увага! Выбар канчаткаў мнагазначных слоў абумоўлены кантэкстам (тэрмін, народ, дуб і інш.). Напр.: На плошчы было шмат народу і Развіццё беларускай мовы цесна звязана з гісторыяй беларускага народа.

Трэба памятаць! Назоўнікі другога скланення ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку і назоўнікі першага скланення ў месным склоне адзіночнага ліку пасля мяккіх асноў маюць канчатак -і: зямлі, у полі (параўн. рус.: земле, в поле). У адзначаных скло­нах назоўнікі з асновай на заднеязычныя [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с] і маюць канчаткі -е/-ы (не пад націскам) і -э (пад націскам): кніга - кнізе, эканоміка - эканоміцы, эпоха - эпосе, рака - на рацэ (параўн. рус.: книге, экономике, эпохе, на реке).

Назоўнік двор у месным склоне можа мець канчаткі -ы ці -э: на школьным двары (участак каля будынка) - на дварэ было сонечна (на вуліцы).

3 Разыходжанні ва ўтварэнні дзеепрыслоўяў незакончанага трывання: у беларускай мове выкарыстоўваюцца суфіксы -учы (-ючы), - ачы (-ячы) - гандлюючы, робячы і інш. Параўн. з рускай мовай: торгуя, делая.

Увага! У беларускай мове ўтвараюцца дзеепрыслоўі незаконча­нага трывання ад дзеясловаў біць, піць, віць, ліць, шыць, жаць (б'ючы, п'ючы, льючы), ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (мажучы, пішучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.

4 Разыходжанні ў адмаўленнях. У беларускай і рускай мовах ёсць шэраг слоў з адмаўленнем «не», «без» («бяз»), якія перакладаюцца з іншым адмаўленнем або ўвогуле без яго, напр.: рус. негодова­ние - бел. абурэнне, недостойно - ганебна, невесомость - бязважкасць, нескончаемый - бясконцы, непроизвольно - міжволі, небезынтерес­ный - даволі цікавы, небезызвестный - даволі вядомы, опасность - небяспека, безграмотность - непісьменнасць, бесчисленный - незлічоны і інш.

5 Несупадзенне ў аб'ёме лексічнага значэння. Шэраг мнагазначных слоў і слоў-амонімаў рускай мовы не з'яўляюцца такімі ж у беларускай і перакладаюцца рознымі словамі ў залежнасці ад зна­чэння (табліца 2). Напрыклад:

Табліца 2





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 6128 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...