Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Методыка фарміравання гістарычных уяўленняў



1. Месца і роля гістарычных уяўленняў у фарміраванні гютарычных ведаў.

2. Мтадьнныя прыемы, сроокі і шлях/ фарміраеання гістарьннык уяўленняў.

3. Пакалізацыя гісгларычных фэктаў у часе. Методыка працы з краналогіяй.

4. Лакалізацыя гістарьнных падзей у лрасторы. Методыка працы з гістарьмнай

картай.

Праблема фарміравання ў вучняў канкрэтных гістарычных яўленняў добра асветленаў методыцы выкладання гісторыі. Яе распрацоўка звязана з імёнамі вядомых савецкіх вучоных-метадыстаў А.І Стражава [2], А.А. Вагіна [3], П.В. Гары [4], Н.І. Запарожац, Ф.П. Кароўкіна [5] і інш. У іх працах разглядаюцца пытанні аб прыёмах фарміравання гістарычных уяўленняў, сродках павышэння вобразнасці і канкрэтнасці выкладу ў працэсе фарміравання гістарыч-ных паняццяў, уплыве ўзросту вучняў на методыку працы па стварэнні ўяўленняў, фарміраванні ўяўленняў аб гістарычным часе і прасторы, развіцці вучняў у працэсе працы над гістарычнымі ўяўленнямі. Яны адзначалі, што гістарычнае пазнанне, як пазнанне наогул, пачынаецца з непасрэднага пачуццёвага ўспрымання вывучаемага факта. Стварыць умовы для непасрэднага ўспрымання вучнямі гістарычнай рэчаі-снасці - адна з самых складаных праблем у працы настаўніка гісторыі. У многім гзта абумоўлена неабходнасцю адшукаць такія прыёмы і сродкі, якія дазволяць рэканструяваць вобраз гістарычнага факта так, каб ў свядомасці школьніка сфарміраваліся канкрэтныя вобразы аб прадметах, людзях, падзеях, месцы і часе, дзе яны адбываліся.

Такім чынам, гістарычныяўяўленні- гэта адлюстраванне ў свя домасш' чалавека знешніх прыкмет, карцін і вобразаў гістарычньн фактаў, месца і часу, у якім яны адбываліся.

Змест гістарычнага факта пазнаецца праз стварэнне вобраза аб ім, які ўзнаўляецца пачуццямі вучня (з дапамогай зроку - праз успрыманне яго нагляднага вобраза, з дапамогай слыху -праз апісанне факта вусным словам настаўніка). Каб паспяхова ажыц-цяўляць фарміраванне вобразаў гістарычных фактаў трэба ведаць, аб чым можна і трэба ствараць гістарычныя ўяўленні. У працэсе на-вучання гісторыі ствараецца тры віды гістарычных уяўленняў, якія ў сукупнасці дазваляюць болып-менш аб'ектыўна ўзнавіць гіста-рычную рэчаіснасць:

а) аб фактах мінулага, якія адлюстроўваюць усе бакі жыцця гра-мадства: матэрыяльнае жыццё людзей (прылады працы, спосабы яе арганізацыі, заняткі), сацыяльна-палітычныя адносіны (прад-стаўнікі розных сацыяльньк груп і класаў: раб, патрыцый, халоп, феадал, розныя тыпы і формы дзяржавы), палітычных і грамадскіх дзеячах (манархі, палкаводцы, палітычныя дзеячы) і г. д.;

б) аб гістарычным часе (суадносіны пэўнага гістарычнага факта з пэўным гістарычным часам, дынаміка развіцця, працягласць і паслядоўнасць гістарычных падзей і з'яў). Стварэнне уяўленняў аб гістарычным часе дапамагае ўэнавіць паступальны характар раз-віцця грамадства са старажытнасці да нашага часу, характэрныя прыкметы і рысы кожнага вывучаемага ў школе перыяду гісторыі;

в) аб гістарычнай прасторы (лакалізацыя гістарычных падзей да пэўнага гістарычнага месца, што дазваляе высветліць ролю геагра-фічнага асяроддзя і прыроды ў жыцці грамадства на розных ступе-нях яго развіцця). Прасторавыя ўяўленні дапамагаюць зразумець прычыны шэрага з'яў (геаграфічнае становішча краіны абумоўлівае развіццё эканомікі, дапамагае растлумачыць задумку і ход ваенных дзеянняў, прычыны руху і рассялення народаў).

Менавіта са стварэння гістарычных уяўленняў пачынаецца пазнанне гісторыі. Без іх фарміравання немагчыма раскрыць сут-насць гістарычных паняццяў, якія з'яўляюцца вынікам аналізу і аба-гульнення вобразаў гістарычньгх фактаў і ўсведамлення істотных сувязей паміж імі. Гістарычныя ўяўленні заўсёды суб'ектыўныя бо

залежаць ад асаблівасцей развіцця органаў пачуццяў чалавека, сту-пені вобразнасці яго мыслення. Вобразы гістарычных падзей, узнікшыя ў свядомасці школьнікаў, з'яўляюцца найважнейшым сродкам захавання ў памяці гістарычнай інфармацыі. У пэўным сэнсе гістарычныя ўяўленні з'яўляюцца кодам захавання ў памяці гіста-рычных ведаў. Адзначым, што большасць гістарычных ведаў захоўваецца ў памяці чалавека ў выглядзе ўяўленняў. Пры іх ўзнаўленні спачатку ўзнікаюць гістарычныя ўяўленні, а затым аднаўляюцца паняцці і гістарычныя заканамернасці, сфарміраваньш на іх аенове. Таму ад якасці фарміравання гістарычных уяўленняў у многім залежыць якасць засваення гістарычньгх ведаў у цэлым.

У лсіхолага-педагагічнай літаратуры існуюць розныя падыходы да вызначэння паняццяў «вобраз» і «ўяўленне». Бол ьшасць аўтараў пад паняццям «вобраз» разумеюць тую карціну, вобраз, ці матэры-яльны аб'ект, які непасрэдна ўспрымаецца органамі пачуццяў, а пад «уяўленнем» - вобраз, які фарміруецца ў свядомасці суб'екта, на ас-нове непасрэднага яго ўспрымання. Вядомы савецкі псіхолаг А.М. Кабанава-Меллер наогул прапанавала разглядаць тэрміны «вобраз», «уяўленне» і «мысленная карціна» [6, с. 86] як сінонімы.

Найбольш эканомным спосабам рэканструкцы і вобразаў гіста-рычных фактаў з'яўляецца выкарыстанне розных відаў нагляд-насці: прадметнай (сапраўдныя прадметы гістарычнай рэчаіснасці, музейныя экспанаты, помнікі архітэктуры і мастацтва), выяўленчай (вучзбныя карціны, малюнкі, ілюстрацыі падручніка, кіна- і фотада-кументы, дыяпазітывы, слайды і г. д.), умоўна-графічнай (карты, схе-мы, аплікацыі, крэйдавыя малюнкі і г. д.). Менавіта нагляднасць у спалучэнні з вусным словам дазваляе настаўніку з найбольшай сту-пенню аб'ектыўнасці рэканструяваць гістарычнае мінулае і з наймен-шымі затратамі часу сфарміраваць у вучняў аб'ектыўныя і выразныя гістарычныя ўяўленні.

Больш складана фарміраваць у вучняў гістарычныя ўяўленні пры адсутнасці нагляднасці. У гэтым выпадку яе павінна замяніць слова. На аснове выкарыстання прыёмаў слоўнага малявання на-стаўнік стварае ў свядомасці вучняў уяўную карціну гістарычнага факта, абапіраючыся на вобразы памяці, якія існуюць у вучняў і ўзнікаюць у іх пад уплывам прадметаў і карцін, якія яны ўспрымалі ў сваім жыцці раней. Пры адсутнасці такіх вобразаў настаўнікабап-іраецца на здольнасць вучняў да творчага ўяўлення, фантазіі. Дакладаасць вобразаў фантазіі поўнасцю залежаць ад здольнасці настаўніка з дапамогай слова стварыць жывую карціну аб фактах мінулага і здольнасці вучняў да творчага ўзнаўлення ў свядомасці гэтых вобразаў. Таму ў навучанні гісторыі развіццё фантазіі з'яўля-ецца адным з найважнейшых сродкаў стварэння гістарычных уяўленняў, на аснове якіх толькі і могуць быць сфарміраваны гіста-рычныя паняцці.

Пры выкарыстанні прыёму слоўнага малявання настаўнік абапі-раецца перш за ўсё на тыя вобразы, якія ўжо знёмыя вучням. Нап-рыклад, на ўроку гісторыі Старажытнага свету, ствараючы слоўную карціну даліны Ніла, настаўнік абапіраецца на вобразы паўнавод-най ракі, пясчанай пустыні, горнага хрыбта, топкага балота, гарача-га ветру, трысняговых зараснікаў, якія вучні маглі ўспрымаць паа-собку ў жыцці, ці па тэлебачанні. Са знаёмых элементаў яны нібы склейваюць у адзінае цэлае карціну нільскай даліны ў старажыт-насці. Прыём слоўнага малявання можа спалучацца з такім/ прыемамі вуснага выкладання, як карціннае і аналітычнае апісаннеі вобразная характарыстыка.

Да прыёмаў слоўнага малявання адносяцца таксама прыёмы [7, с. 38-42]:

&)увядзенняў апавяданне простаймовы, калі настаўнік «прыму-шае» гістарычных дзеячаў, палкаводцаў, герояў міфаў загаварыць на ўроку, цытуючы іх звароты да народа, воінаў, багоў і г. д. Гэты прыём не толькі ажыўляе выкладанне настаўніка, але робіць вучняў нібы саўдзельнікамі гістарычнага дзеяння;

б) драматызацыі гістарычных падзей шляхам увядзення ў вус-ны выклад дыялога паміж гістарычнымі персанажамі;

в) персаніфікацыі гістарычнай падзеі, або ўвасабленне тыповых гістарычных з'яў ў дзейнасці сапраўдньгх або прыдуманых гіста-рычных асоб. Напрыклад, прычыны грэчаскай каланізацыі можна раскрыць праз персаніфікацыю апавядання выказваннямі тых, хто сабраўся адплыць з карынфскага порта на караблі ў пошуках лепша-гажыцця ў калоніі, аб прычынах прыняцця такога рашэння. «Я бед-ны селянін, - гаворыць адзін. - У нашай даліне лепш за мяне ніхто

не ўмее апрацоўваць глебу. Але, што толку! Участак мой высока ў гарах, зямлю ў даліне захапіла знаць. Колькі не працуй, а з галечы не выбрацца. Можа на чужбіне я знайду лепшую зямлю і сваё шчасце». Яго перабівае другі: «Мае справы горшыя за твае. Як паставілі мне на ўчастак даўгавы камень, страціў я спакой і сон. Дзень працуеш і ноччу не спіш, варочаешся з боку на бок і думаеш, як не стаць ра-бом-даўжніком. Вырашыў я кінуць усё: і закладзены участак, і род-ную вёску. Кажуць, за морам ёсць краіна, дзе зямлі, колькі хочаш і яна больш урадлівая, чым у даліне Ніла» і г. д. Такі прыём дазваляе ў вобразнай форме хутка і эканомнараскрыць прычыны грэчаскай ка-ланізацыі;

г) выкарыстанне фрагментаў мастацкай гістарычнай літара-туры, асаблівасцю якой з'яўляецца вобразнае ўзнаўленне гістарыч-най рэчаіснасці з дапамогай мастацкага слова.

Развіццё гістарычных падзей адбываецца ў пэўны гістарычны час і ў пэўным месцы. Сфарміраваныя ў адрыве ад часу і месца, дзе яны адбываліся, гістарычныя ўяўленні будуць няпоўнымі і недак-ладньші. Таму любы вобраз гістарычнай рэчаіснасці павінен быць лакалізаваны ў часе і прасторы. Фарміраване ўяўленняў аб гіста-рычным часе і гістарычнай геаграфіі з'яўляецца неабходым і важ-ным кампанентам структуры гістарычных ведаў.

Ф. Энгельс пісаў: «...Быціе па-за часам такая ж найвялікшая бязглуздзіца, як быціе па-за прасторай» [8, с. 51]. Лакалізацыя гістарычных фактаў у часе і прасторы - абавязковая, хаця і не адзіная ўмова ўсведамлення школьнікамі асобных фактаў як звенняў гістарыч-ных працэсаў, якія адбываліся ў пэўны час на пэўнай тэрыторыі ў адпа-ведным гісторыка-геаграфічным асяроддзі.

У навучанні гісторыі завучванне дат гістарычных падзей не з'яўляецца самамэтай. Асноўная задача вывучэння храналогіі — усталяванне часавых адносін паміж вывучаемымі гістарычнымі фактамі, стварэнне апоры свядомага засваення школьнікамі сістэмы гістарычных ведаў у цэлым. Храналогію не выпадкова лічаць касця-ком гістарычных ведаў. Яна з'яўляецца асновай усведамлення паслядоўнасці, працягласці і сінхроннасці гістарычных падзей і працэсаў, якія адбываліся ў адной або некалысіх краінах.

Вывучэнне храналогіі заклікана выпрацаваць у вучняў патрэбу і звычку лакалізаваць гістарычныя факты ў часе, устанаўліваць паміж імі часавыя адносіны і тлумачыць іх, фарміраваць адчуванне гістарычнага часу і яго характэрных прыкмет, здольнасць мысліць гістарычнымі перыядамі, абапірацца ў мысленні на свае хранала-гічныя веды.

Змест школьнага курса гісторыі ўключае ў сябе розныя па сваёй значнасці даты: а) даты найважнейшых гістарычных падзей, якія мелі лё'савызначальнае значэнне для развіцця чалавечага гра-мадства і павінны быць засвоены кожным адукаваным чалавекам на ўсё жыццё; б) даты гістарычных падзей, якія складаюць аснову зместу вывучаемага курса гісторыі, прыводзяцца ў выніковай хра-налагічнай табліцы падручніка і павінны ўтрымлівацца ў памяці на працягу вывучэння гісторыі ў школе; в) даты, якія выконваюць да-паможную ролю і служаць для ўсведамлення ходу і паслядоўнасці развіцця гістарычных падзей і працэсаў. Такіх дат у школьных кур-сах гісторыі вялікае мноства, аднак іх перавод у доўгатэрміновую I памяць з'яўляецца неабавязковым.

Абавязковая лакалізацыя гістарьгчных фактаў у часе зусім не азначае паведамлення, а тым больш завучвання і запамінання ўсіх дат, змешчаных у школьным падручніку, бо болыпасць з іх прыв-одзіцца для ўсведамлення дынамікі і паслядоўнасці развіцця важ-ных і лёсавызначальных для гісторыі чалавечага грамадства падзей. Завучваюцца і пераводзяцца ў доўгатэрміновую памяць толькі даты, звязаныя з лакалізацыяй у часе галоўньгх гістарычных падзей, якія істотна паўплывалі на ход і развіццё гістарычнага працэсу. У выніку вывучэння гісторыі ў свядомасці вучня паступова фарміру- | ецца храналагічная сетка, якая ўключае ў сябе даты найважнейшых ' гістарычньпс фактаў і падзей. Яе шчыльнасць залежыць ад ўзросту I школьнікаў і таго, наколькі падрабязна вывучаемы перыяд асвятля-ецца ў школьным курсе гісторыі. Так, пры вывучэнні гісторыі Ста-ражьггнага свету гэта 20-25 асноўных дат, гісторыі сярэдніх вякоў-25-30, сусветнай гісторыі новага часу - 30 - 35 і г. д.

Засваенне дат гістарычных падзей з'яўляецца важным сродкам уоведамлення іх працягласці, паслядоўнасці і сінхроннасці, I фарміравання ў вучняў агульных і асаблівых прыкмет гістарычных I

перыядаў і ўмення суадносіць з імі гістарычныя факты, якія заўсёды змяшчаюць у сабе прыкметы гістарычнага часу.

Такім чынам, значэнне вывучэння храналогіі ў тым, што яна да-памагае вызначыць і ўсвядоміць: а) месца вывучаемага факта, падзеі ці працэсу ў гістарычным часе; б) часавыя сувязі і прычын-насць гістарычных з'яў; в) перыядызацыю гісторыі і адметныя рысы кожнага гістарычнага перыяду.

Фарміраванне храналагічных ведаў пачынаецца са стварэння ў вучняў ўяўленняў аб гістарычным часе. Вучні дзесяці-, адзінац-цацігадовага ўзросту маюць вельмі цьмяныя ўяўленні аб гістарыч-ным часе, іх жыццёвы вопыт невялікі, яны ўспрымаюць свет такім, якім яго засталі пры нараджэнні. Такім чынам, працу мэтазгодна па-чаць з фарміравання ўяўленняў аб стагоддзі і тысячагоддзі.

Уяўленні аб стагоддзі можна сфарміраваць на прыкладзе змен, якія адбыліся ў свеце на працягу жыцця трох пакаленняў сям'і саміх пяцікласнікаў, графічна абазначыўшы іх на класнай дошцы ў вы-глядзе роўных адрэзкаў стужкі часу. За яе пачатак бярэцца год на-раджэння вучня. На стужцы часу настаўнік адзначае даты нараджэн-ня бацькоў, дзядоў і прадзедаў, што прыкладна складае стагоддзе.

Пасля гэтага ён праводзіць гутарку аб аддаленасці часу на прык-ладзе змен, якія адбыліся ў паўсядзённым жыцці трох пакаленняў адной сям'і. Бацькі дзяцей нарадзіліся тады, калі нашы гарады быяі значна меншымі, калі ў іх амаль не было вышынньгх дамоў і перса-нальных камп'ютэраў. Дзяды, жылі ў той час, калі на дарогах час-цей сустракаліся конныя павозкі, чым аўтамабілі і не было тэлеба-чання, а прадзеды нарадзіліся, калі практычна не было радыё, элек-трычнага асвятлення, самалетаў і аўтамабіляў, вадаправода і каналізацыі. Тысячагоддзе — гэта жыццё прыкладна трыццаці пака-ленняў людзей. Жыццё людзей на тэрыторыі нашай краіны ў тыя часы наогул складана ўявіць: уся тэрыторыя была пакрыта густымі лясамі, насельніцгва было рэдкім, не было большасці сучасных га-радоў і вёсак, амаль не было сухапутных дарог, замест іх людзі ка-рысталіся рэкамі.

Знаёмства з календарамі і лікам гадоў у гісторыі адбываецца на спецыяльна адведзеным для гэтага ўроку ў пачатку вывучэння гісторыі старажытнага свету. Наглядна і вобразна ўявіць такую складаную з'яву, як лік гадоў у гісторыі дапамагае выкарыстанне стужкі часу, змешчанай у падручніку ці намаляванай настаўнікам на класнай дошцы. Выкарыстанне стужкі часу для рашэння храна-лагічных задач на наступных уроках замацоўвае ў вучняў уменне карыстацца лікам гадоў у гісторыі, вызначаць працягласць гіста-рычных падзей да нашайэры і на іх рубяжы [9, с. 21-34].

Метадычныя прыёмы і сродкі вывучэння храналогіі самыя раз-настайныя. Іх можна падзялідь на тры вялікія групы. Да першай ад-носяцца прыёмы свядомага засваення храналагічньгх дат. Акрамя вы-карыстання стужкі часу, да гэтай групы прыёмаў адносяцца: а) фікса-цыя ўвагі школьнікаў на датах з дапамогай інтанацьіі, запісу даты на дошцы і ў сшытках, яе падкрэсліваннем, заключэннем у рамку, фікса-цыяй ўвагі вучняў на неабходнасці і важнасці яе засваення; б) усталя-ваннем лагічнай сувязі даты са стагоддзем, дзесяцігоддзем, чвэрцю ці паловай стагодцзя, з жыццё'м і дзейнасцю гістарычнай асобы; в) скла-данне календара гістарьгчных падзей, які ўключае ў сябе перашк дат і асноўных падзей, вывучаемых у курсе гісторыі, размешчаных у хра-налагічнай паслядоўнасці.

Другую групу складаюць прыёмы лагічнага засваення дат у су-вязі з ас ноўнымі этапамі развіцця гістарычных працэсаў і з 'яў: а) ра-шэнне храналагічных задач на ўсталяванне працягласці і пасля-доўнасці гістарычных падзей; б) вылучэнне этапаў ў развіцці гіста-рычных працэсаў і з'яў з вылучэннем характэрных прыкмет кожнага этапа; в) складанне храналагічных комплексаў, якія ўклю-чаюць усе даты, звязаныя з развідцём гоўнага гістарычнага працэсу ці з' явы.

Трэцюю групу складаюць прыёмы, якія дазваляюць сфарміра-ваць уяўленні аб перыядызацыі гісторыі: а) складанне абагульняль-ных сінхранічных табліц, якія адлюстроўваюць адначасовасць падзей з гісторыі розных краін, або гістарычныя з'явы. якія адно-сяцца да розных бакоў грамадскага жыцця; б) устанаўленне храна-лагічных рамак асноўных перыядаў у развіцці грамадства, вызна-чэнне падперыядаўўмежах кожнага перыяду (перыяд сярэднявечча і падперыяды: ранняе, высокае і позняе сярэднявечча) і г. д.

Асобную групу прыёмаў складаюць прыё'мы механічнага за памінання: а) запамінання па асацыяцыях з літарамі, нумарамі тэле-

фонаў, апорнымі сігналамі, умоўнымі абазначэннямі і г. д.; б) завуч-ванне храналагічнай табліцы ў выглядзе гістарычнага календа-ра; в) выкарыстанне перфакарт для праверкі засваення храналагічных дат (канверты з выразанымі акенцамі, насупраць якіх напісаны гістарычныя падзеі, вучань укладвае у канверт папер-ку са сваім прозвішчам і ў акенцах залісвае адпаведную дату).

Для выпрацоўкі ўменняў самастойнай працы па засваенні храна-логіі вучням можна праланаваць памятку «Як запамінаць гістарыч-ныядаты» [10, с. 7 — 8].

Памятайце, што даты лепш запам і наюцца, калі вы працуеце з імі рознымі спосабамі:

1. Калі вам трэба запомніць дзень і месяц падзеі, пастарайцеся ў думках ўявіць сабе пару года і прыкметы часу (сакавік - вясна, раз-водцзе; студзень- зіма, мароз і г. д.).

2. Калі трэба запомніць год, паспрабуйце спачатку запомніць стагоддзе, да якога ё'н адносіцца, а затым яго частку, або дзесяцігод-дзе (напрыклад, 1410 г. — 15-е стагоддзе, яго пачатак, першае дзесяцігоддзе).

3. Для таго каб лепш запомніць дату, устанавіце, якая добравя-домая вам дата папярэднічала той, якую трэба запомніць, падлічы-це, колькі гадоў прайшло ад яе да той, якую трэба запомніць.

4. Калі ў вас добра развітая зрокавая памяць, то складзіце стужку часу, на якой абазначце даты, якія неабходна запо.мніць, або скла-дзіце лагічны ланцужок дат, што неабходна запомніць.

5. Для свядомага запамінання дат можна скласці храналагічны комплекс, які ўключае ў сябе даты, звязаныя з гістарьгчнай з'явай ці працэсам (напрыклад — запрыгоньванне сялян у ВКЛ: 1447 г. — прывілей Казіміра; 1468 г. — судзебнік Казіміра; 1529 г.—першая рэ-дакцыя Статута ВКЛ; 1557 г. — «Устава на валокі»; 1566 г. — другая рэдакцыя Статута ВКЛ; 1588 г. — трэцяя рэдакцыя Статута ВКЛ).

Гістарычныя падзеі адбываюцца не толькі ў часе, але і ў прас-_Н[горы. Стварэнне ўяўленняў аб прасторы, дзе адбывалася гіста-рычная падзея важныя, бо «... не змешчаныя ў часе і прасторы, яны ўяўляюцца нам пустой абстракцыяй, пазбаўленай рэальнага зместу і не адлюстроўваючай гістарычную рэчаіснасць» [2, с. 167].

Аднясенне пэўнай гістарычнай падзеі да канкрэтнага месца дае яна адбывалася, называецца лакалізацыяй. Лакалізацыя гістарыч-ных падзей у асноўным вывучаецца з дапамогай карты. Таму, каб стварыць у школьнікаў лакальныя ўяўленні, трэба навучыць іх ка-рыстацца гістарычнай картай.

А.А. Вагін вылучьгў тры асноўныя віды гістарычных карт [3, с. 224]: 1) агульныя, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ў краіне або ў групе краін у пэўны перыяд і адносяцца да розных бакоў жыцця грамадства: эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі, культуры і г. д., напрыклад, «Вялікае княства Літоўскае ў XV- пер-шай палове XVI ст.», «Расійская імперыя ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»; 2) аглядныя, якія адлюстроўваюць стан, або ды-наміку развіцдя пэўнага гістарычнага працэсу, або з'явы («Палітыч-ная карта свету пасля Першай сусветнай вайны», «Рост тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1700-1914 гг.»; 3) тэматычныя, якія адлюс- I троўваюць адну гістарычную падзею («Сялянская вайна ў Гер-1 маніі», «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямец-1 ка-фашысцкіхзахопнікаў 1941-1945 гг.». Мэтазгодным, нанашпо-1 гляд, з'яўляецца вылучэнне чацвёртага віду карт: карт-планаў і I картасхем, якія адлюстроўваюць месца, дзе адбывалася канкрэтная | гістарычная падзея і яе ход («Грунвальдская бітва», «Узброенае I паўстанне ў Петраградзе 25-26 кастрычніка 1917 г.», «Курская бітва»). Гістарычыя карты могуць быць насценньші, настольнымі (атласы, карты ў падручніку і г. д.) і контурнымі.

У навучанні гісторыі картаграфічныя дапаможікі выконваюць ролю: 1) крыніцы ведаў геаграфіі гістарычных падзей і з'яў, якія ад-бываліся на пэўнай тэрыторыі; 2) нагляднай пачуццёвай апорай вывучэння і асэнсавання лакальных сувязей паміж гістарычнымі фактамі, паведамляемымі настаўнікам ці выкладзенымі ў падру-чніку; 3) сродку выяўлення ўплыву геаграфічнага асяроддзя на ход гістарычных падзей; 4) сродку замацавання, абагульнення і пра-веркі ведаў па гісторыі.

Найважнейшай умовай выпрацоўкі ў вучняў умення лакаліза-ваць гістарычныя падзеі на карце з'яўляецца трывалае веданне кар-ты самім настаўнікам. Трывала ведаць карту - значыць уяўляць яе змест без непасрэднага яе ўспрымання, умець з дапомагай слоў ла-калізаваць гістарычную падзею так, каб вучань мог па апісанні на-стаўніка самастойна лакалізаваць вывучаемы аб'ект на карце. Вало-даць картай - гэта значыць не толькі ведаць яе ўмоўныя абазначэнні («легенду карты»), але і бачыць за імі гістарычную рэчаіснасць, складанасць яе эканамічных, сацыяльна-палітычных і культурных узаемаадносін. Навучыць вучняў «чытаць карту», як чытаюць гіста-рычную кнігу, - адна з важных задач, якую павінен вырашыць на-стаўнік гісторыі.

Пачынаючы працу з гістарычнай картай у 5 класе, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што яна адлюстроўвае далёкае мінулае. Таму на ёй няма назваў сучасных гарадоў і дзяржаў, што колер на ёЙ не мае, у адрозненне ад геаграфічнай карты, прынцыповага значэн-ня. Ён тлумачыць значэнне знакаў на карце, вучыць чытаць яе ле-генду, вызначаць тэрыторыю і час, адлюстраваныя на ёй. 3 перахо-дам да кожнай новай карты настаўнік параўноўвае яе з папярэдняй, звяртае ўвагу на тыя змены, якія адбыліся ў вывучаемай падзеі за пэўны час. У шостым класе вучні па заданні настаўніка ўжо самастойнаправодзяць працу па вызначэнні тэмы, тэрыторыі і змес-

ту легенды карты. Паступова вучні прывучаюцца самастойна вы-

значаць гэта без напамінання настаўніка.

Самы просты прыём працы з картай — гэта паказ настаўнікам па

ходзе выкладання новага матэрыялу вывучаемых на ўроку аб'ектаў.

Пры арганізацыі паказу па карце неабходна выконваць шэраг мета-

дычных правіл:

1) паказ лакалізуемых на карце фактаў павінен арганічна спалу-чацца са слоўным апісаннем месца, дзе ён адбываўся (даліна Ніла, джунглі Індыі, Буйніцкае поле і г. д.), пры гэтым трэба імкнуцца, каб у вучняў складалася ўяўленне, што настаўнік нібы счытвае па-ведамляемую інфармацыю з карты;

2) паказ аб'екта на карце суправаджаецца ўказаннем дакладных геаграфічных арыенціраў, бакоў гарызонта, слоўным апісаннем геаграфічных прыкмет (мацярык, шырата, клімат і г. д.), пры паказе новых аб'ектаў неабходна абапірацца на добравядомыя вучням аб'екты (сталіца дзяржавы, рака, горы і г. д.);

3) гарады, населеныя пункты, месцы бітваў паказваюцца кроп-кай, рака- па цячэнні, межы дзяржавы — непарыўнай лініяй з пасля-доўным указаннем дзяржаў, з якімі мяжуе лакалізуемая дзяржава;

4) пры магчымасці ў сярэдніх класах паказ на карце суправаджа-ецца выкарыстаннем аплікацый (фігурак і стрэлах, якія вобразна па-казваюць напрамкі, і ўдзельнікаў гістарычных падзей);

5) праца з насценнай картай павінна спалучацца з працай вучняў з настольнымі картамі, атласамі і контурнымі картамі, што дазваляе трывала засвоіць месцазнаходжанне і асаблівасці лакалізуемага гістарычнага факта.

Правільна арганізаваная праца з контурнымі картамі, якія вы-дадзены амаль па ўсіх курсах гісторыі, спрыяе лепшаму асэнсаван-ню і замацаванню ў памяці зместу гістарычнай карты. Такая праца пачынаецца непасрэдна на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка і толькі пасля авалодання вучнямі ўменнямі працаваць з контурнымі картамі выкарыстоўваецца ў якасці дамашняга задання. Заданні да іх складзены такім чынам, што яны могуць выкарыстоўвацца амаль на кожным уроку гісторыі.

Эфектыўным прыёмам працы па лакалізацыі гістарычных па-дзей з'яўляецца праца з так званай «чорнай картай» - контурнай картай, нанесенай на класнай дошцы. Яе можна выкарыстоўваць у падчас вывучэння новага матэрыялу на ўроку, замацавання і пра-веркі ведаў, спалучаць з выкананнем заданняў па контурнай карце.

Такім чынам, гістарычная карта - важны метад навучання. Яна дапамагае выпрацаваць у вучняў уяўленні аб прасторы, у якой ад-бываўся гістарычны працэс, з'яўляецца важным сродкам сістэматы-зацыі і абагульнення ведаў, усведамлення сутнасці гістарычных падзей, стварае аснову ўсведамлення гістарычных паняццяў і зака-намернасцей.

^ Кантрольныя пьпанні і заданні

1. Дайце азначэнне паняцця «гістарычнае ўяўленне».

2. Абгрунтуйце важнасць для пазнання вучнямі гісторыі фарміравання ў іх выразны; гістарычных уяў ленняў.

3. Яю спосаб фарміравання гістарычных уяўленняў з'яўляецца найбольш эканомным?

4. Што такое «слоўнае маляванне»? Наэавіце асноўныя яго прыёмы.

5. Якое месца належыць храналогіі ў структуры гістарычных ведаў?

6. Ахарактарызуйце асноўныя прыёмы фарміравання храналагічных ведаў школьніка)

7. Якую ролю ў навучанні гісторыі выконваюць картаграфічныя дапаможнікі?

8. Дайце характарьютьіку асноўных прыёмаў працы з картай на ўроках гісторыі





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1111 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.016 с)...