Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Уводзiны



Паспяховае вырашэнне задач навучання гісторыі ў многім зале-жыць ад настаўніка, яго прафесійнага майстэрства, эрудыцыі і куль-туры. Методыка выкладання гісторыі займае вядучае месца ў пад-рыхтоўцы настаўніка гісторыі. Яна заклікана даць будучым выклад-чыкам тэарэтычныя асновы сучаснай методыкі выкладання, выпрацаваць першапачатковыя ўменні і навыкі, неабходныя для ар-ганізацыі эфектыўнага навучання, падрыхтаваць студэнтаў да рэалі-зацыі выхаваўчых і развіццёвых магчымасцей, закладзеных у школьных курсах айчыннай і сусветнай гісторыі. Авалоданне асно-вамі тэорыі і методыкі паскорыць прафесійнае станаўленне маладо-га настаўніка. Дадзены вучэбны дапаможнік ставіць сваёй мэтай да-памагчы студэнтам і настаўнікам гісторыі, якія пачынаюць сваю пе-дагагічную дзейнасць, авалодаць асноўнымі заканамернас цямі працэсу навучання гісторыі, што закладзены ў аснове станаўлення прафесійнага майстэрства.

Першыя чатыры тэмы дапаможніка прысвечаны характарысты-цы методыкі выкладання гісторыі як навукі, асноўных этапаў яе раз-віцця - ад станаўлення гістарычнай адукацыі ва ўсходнеславянскіх землях і да нашых дзён. Значнае месца ў гэтых главах надаецца аналізу і характарыстыцы вопыту выкладання дадзенай дысцып-ліны ў дарэвалюцыйны і ў савецкія часы, метадам і формам ар-ганіэацыі навучання гісторыі, якія напрацаваны ў методыцы за ста-годдзі, сталі класічнымі і паспяхова выкарыстоўваюцца ў нашы дні. У дапаможніку ўпершыню распрацавана і прадстаўлена ў якасці са-мастойнай праблема станаўлення і развіцця нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Наступныя главы дапаможніка паслядоўна раскрываюць асноўныя кампаненты працэсу навучання гісторыі: мэты і задачы навучання гісторыі ў школе, яе змест, працэс фарміравання гіста рычных ведаў, які ажыццяўляецца ў адзінстве выкладчыцкай працы настаўніка і вучэбнай дзейнасці вучняў. Найбольш грунтоўна ў да-паможніку асвятляюцца сродкі, метады і формы арганізацыі наву-чання гісторыі, у тым ліку сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, шырока распаўсюджаныя ў практыцы настаўнікаў і выкладчыкаў. Улік вынікаў навучання гісторыі адлюстраваны ў спецыяльнай гла-ве, прысвечанай методыцы арганізацыі паўтарэння і праверкі ведаў школьнікаў. У заключнай главе дапаможніка знайшлі ўвасабленне пытанні арганізацыі пазакласнай працы па гісторыі і характарысты-ка прафесійных якасцей настаўніка гісторыі.

Вучэбны дапаможнік «Методыка выкладання гісторыі ў школе» распрацаваны ў адпаведнасці з Дзяржаўным стандартам па спецы-яльнасці «Гісторыя», зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэс-публікі Беларусь, з улікам дзеючай канцэпцыі школьнай гістарыч-най адукацыі. Яго змест абапіраецца на дасягненні сучаснай тэорыі і методыкі навучання гісторыі. У дапаможніку сістэматычна рас-крываецца змест асноўных раздзелаў вучэбнай праграмы па мето-дыцы выкладання гісторыі, што дазваляе студэнтам асэнсаваць ма-тэрыял, атрыманы на лекцыйных і практычных занятках, і паспяхо-ва падрыхтавацца да экзамену.

Кожная глава дапаможніка суправаджаецца кантрольнымі пы-таннямі і заданнямі, выкананне якіх дазваляе навучэнцам глыбей за-своіць і асэнсаваць яе змест. Спіс выкарыстанай літаратуры, што прыведзены пасля кожнай главы, з'яўляецца арыенцірам для грун-тоўнага самастойнага вывучэння праблемы, дарадчыкам пры пад-рыхтоўцы да семінарскіх і практычных заняткаў, выкананні кантрольных і курсавых работ.

Аўтар спадзяецца, што знаёмства са зместам вучэбнага дапа-можніка станоўча паўплывае на павышэнне якасці падрыхтоўкі на-стаўнікаў гісторыі ў ВНУ, а таксама на павышэнне кваліфікацыі во-пытных выкладчыкаў дысцыпліны.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 267 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...