Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне і развіццё гістарычнай адукацыі ў Беларусі



Праблема станаўлення і развіцця нацыянальнай пстарычнан адукацыі ў Беларусі адносіцца да адной з найменш вывучаных у

Гайчыннай гістарыяграфіі і методыцы выкладання гісторыі, нягледзячы на яе значнасць і актуальнасць. Толькі ў апошнія гады з'явннся асобныя навуковыя даследаванні і публікацыі, прысвечаныя гэтан тэме. Варта адзначыць даследаванне В.П. Вірскай, якое прысвечана фарміраванню новай канцэпцыі гістарычнай адукацыі ў Беларусі ў 80 - 90-х гт. XX ст. [1]. Аўтар пачынае разглядаць яе толькі з сярэдзіны 90-х гг. і не закра-нае гістарычны аспект станаўлення. Азначаная праблема закраналася ў асобных нашых ггублікацыях, у якіх разглядаліся пьгганні выгокаў на-цыянальнай гістарычнай адукацыі [2, с. 179-181] і яе станаўлення ў канцы XX — пачатку XXI ст. [3, с. 57-61]. Час зараджэння нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі можна аднесці да другой паловы XIX ст., калі пачалося сістэматыч-нае навуковае вывучэнне гісторыі Беларусі. Каля яго вытокаў стаялі вядомыя беларускія этнографы, краязнаўцы і гісторыкі (П.В. Шэйн [4], П. Шпілеўскі [5], М. Любаўскі [6], М. Доўнар-Запольскі [7] і інш.). Менавіта даследаванні вышэйадзначаных навукоўцаў і шы-рокае знаёмства з іх вынікамі новага пакалення беларускай інтэлі-генцыі стварылі перадумовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і спробы стварэння нацыянальнай гістарычнай адукацыі.

Пачынальмікам нацыянапьнай гістарычнай адукацыі па праве можна лічыць выдатнага беларускага вучонага В. Ластоўскага. Ме-! навіта ён стварыў і выдаў спачатку ў газеце «Наша ніва», а затым I асобным выданнем «Кароткую гісторыю Беларусі» [8]. Гэта быу | першы сістэматычны нарыс гісторыі Беларусі, створаны, па словах I А. Грыцкевіча, «беларусам і для беларусаў» [9, с. 112]. У ім упершы- | ню з нацыянальных пазіцый была выкладзена гісторыя Баць-каўшчыны. В. Ластоўскі паспрабаваў давесці да чытача, што бела- I рускі народ мае сваю шматвяковую і багатую гісторыю, якую трэба I ведаць і якой можна ганарыцца.

Абвінавачванні В. Ластоўскага ў суб'ектывізме, у тэндэнцьгйным I падборы фактычнага матэрыялу, якія гучалі і, часам, зараз гучаць у I яго адрас, на наш погляд, не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Ён грун- I таваўся натых гістарычньтх даследаваннях, якія існавалі ў тагачаснай I рускай, польскай і ўкраінскай гістарыяграфіі. Заслуга навукоўца ў | тым, што ён першым у айчыннай гістарычнай навуцы адабраў з міну-лага беларускага народа асноўныя факты, сістэматызаваў іх, стварыў вучэбную кнігу па гісторыі Беларусі і паказаў адметнасць гістарыч-нага шляху, пройдзенага беларускім народам са старажытных часоў да пачатку XX ст.

Сучаснаму чытачу гэтага навукова-папулярнага выдання зда-юцдапамылковымі асобныя недакладнасці і некаторыя фактычныя выклады, але ўсё гзта не змяншае гістарычнай значнасці працы В. Ластоўскага. Найважнейшай яго заслугай з'яўляецца паказ тага-часнаму грамадству, што шматвяковая гістарычная спадчына бела-рускага народа хаваецца за нерасшыфраванымі тады тэрмінамі «рускі», «літоўскі», «ліцвінскі» і гэта тэрміналагічная заблытанасць уводзіць у зман не толькі людзей недасведчаных, але і многіх гісто-рыкаў. Адзначаная заблытанасць свядома выкарыстоўвалася, каб прынізіць нацыянальную гісторыю беларусаў, адмовіць ім у праве на нацыянальную самаідэнтыфікацыю і нацыянальнае сама-вызначэнне.

Менавіта гэта кніжка стала першым вучэбным дапаможн ікам па гісторыі Беларусі. Аўтар змяшчае ў ёй больш за 40 малюнкаў, шцпрэтаў і фатаграфій, якія суправаджаюцца аўтарскімі тлумачэн-нямі. У прадмове ён піша: «Працу гэту ахвярую сынам маладой Беларусі, каб хаця б з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазна-ваць гісторыю Бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове» [8, с. 5]. Так у 1910 г. з'явіўся першы вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі. Ён пачаў выкарыстоўвацца ў паўлегальных беларускіх школах, якія, нягледзячы на ўладныя забароны, існавалі ў той час на бела-рускіх землях. Больш-менш шырокае выкарыстанне ў школьным выкладанні гісторыі гэты дапаможнік атрымаў у гады Першай су-светнай вайны, калі на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі, з дазволу акупацыйных улад, дзеячам беларускага нацыянальнага руху ўдалося адкрыць першыя беларускія школы і гэтым пакласці пачатак вывучэнню нацыянальнай гісторыі ў Беларусі.

Прадаўжальнікам справы В. Ластоўскага ў галіне стварэння сістэмы нацыянальнай гістарычнай адукацыі стаў вядомы беларускі гісторык і патрыёт Бацькаўшчыны Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі. У пачатку 1915 г. пераехаў з Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісто-рыі ў гімназіі, у Мінск і ўладкаваўся на працу прафесарам Мінскага настаўніцкага інстытута. 3 восені 1915 г. ён пачаў выкладаць спец-курс па гісторыі Беларусі. Змест гэтага спецкурса стаў асновай шы-рокавядомай яго працы «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» [10]. Дадзены вучэбны дапаможнік вытрымаў пяць выданняў (1 -е выд. -

11919 г.; 2-е і 3-е выд. -1921 г.; 4-е выд. - 1926 г.; 5-е выд. - 1991 г.), якія, акрамя апошняга, дапрацоўваліся і дапаўняліся аўтарам. У гэ-тай працы зроблена спроба даць марксісцкую інтэрпрэтацыю гісто-рыі беларускага народа, аднак яна аказалася не вельмі ўдалай, за-надта спрошчанай, а, часам, прымітыўна-нелагічнай. Напрыклад, У.М. Ігнатоўскі пераносіць дзейнасць полацкага капіталу і эксплуа-тацыю працоўных у Полацкую Русь і разглядае яе як з'яву, харак-тэрную для класавай барацьбы ў буржуазным грамадстве. Такая спроба інтэрпрэтацыі старажытнай гісторыі Беларусі з класавых пазіцый выглядае прымітыўна і недарэчна [10, с. 30]. Каштоўным у дапаможніку У.М. Ігнатоўскага з'яўляецца тое, што ён упершыню вызначыў перыядызацыю гісторыі Беларусі, якая і да гэтага часу шырока ўжываецца ў беларускай гістарыя-графіі. У аснову яе пакладзены прынцып прыналежнасці белару скіх зямель той ці іншай дзяржаве. Ён вылучае ў гісторыі Беларусі пяць перьіядаў: Полацкі, Літоўска-Беларускі, Польскі (у складзе Рэчы Паспалітай), Расійскі і «Беларусь пасля звяржэння царызму» Най больш падрабязна разгледжаны ў дапаможніку першыя два Апошняму ж прысвечана толькі шэсць старонак, на якіх змяшчаеці ца фактычна кароткі каментарый да храналогіі падзей савецкай гісторыі Беларусі. Пяру У.М. Ігнатоўскага належыць яшчэ адна на-вукова больш фунтоўная і папулярная ў 20-я гады праца, «Псторыя БеларусіўXIXіўпачаткуXX сталецьця» [11]. У20-я гг.янавьггры-мала 3 выданні (1-е і 2-е выд. - 1926 г.; 3-е выд. — 1928 г.). У нашы дні яна малавядомая і застаецца неперавыдадзенай.

Такім чынам, вытокі станаўлення нацыянальнай сістэмы гіста-рычнай адукацыі адносяцца дадругой паловы XIX - пачатку XX ст., калі пачаліся грунтоўныя навуковыя даследаванні айчыннай гісто-рыі, якія стварылі перадумовы для з'яўлення першых вучэбных да-паможнікаў па айчыннай гісторыі. У гэты час былі зроблены пер-шыя практычныя крокі па арганізацыі навучанні гісторыі Беларусі. Пачынальнікамі нацыянальнай гістарычнай адукацыі па праве мож-на лічыць вядомых гісторыкаў і патрыётаў Беларусі Вацлава Лас-тоўскага і Усевалада Ігнатоўскага.

Наступны этап станаўлення гістарычнай адукацыі ў Беларусі _|пачынаецца з 20-хгг. ХХст., калі пачалася ўсебаковая беларусі-зацыя грамадства і стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Гісто-рыя, атым больш гісторыя Беларусі як самастойны прадмету 20-я гг. у школе не вывучалася, бо савецкая школа адмовілася ад прадметнага навучання і класна-ўрочнай сістэмы. Навучанне ў школе вялося шля-хам вывучэння прыродна-жыццёвых комплексаў. У межах компл ексаў вучні знаёміліся з гісторыяй вывучаемай з'явы. Менавіта таму 20-я гг. сталі часам росквіту гістарычнага краязнаўства, у аснове якога ляжала даследаванне гісторыі роднага краю. У сярэдзіне 20-х гг. у Беларусі ўзнікла і дзейнічала больш за 300 краязнаўчых таварыстваў, выдаваўся краяэнаўчы часопіс «Наш край», які не толькі друкаваў вынікі даследа-ванняў краязнаўцаў, але і змяшчаў метадычныя рэкамендацыі па ар-ганізацыі краязнаўчай працы ў школе. У пачатку 30-х гг. у сувязі з рас-пачатымі рэпрэсіямі і барацьбой з нацдэмаўшчынай дзейнасць боль-шасці таварыстваў была згорнута, перастаў выходзіць і часопіс «Наш край», пгго значна абмежавала магчымасці знаё'мства школьнікаў з айчыннай гісторыяй.

Істотны ўклад у развіцце' нацыянальнай гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі ў 20-я гг. унёс выдатны беларускі гісторык М. Доўпар-Запольскі, які ў 1923 г. вярнуўся нарадзіму і пачаў праца-ваць прафесарам БДУ. Ён падрыхтаваў да выдання вялікую аба-гулыіяльную працу «Псторыя Беларусі» [12], якая ўяўляла сабой сістэматычны выклад гісторыі беларускага народа са старажытней-шых часоў да 20-х гг. XX ст., аднак у сувязі з барацьбой з нацдэ-маўшчынай янатак і не пабачыла свет, бо рукапіс быў арыштаваны і трапіў у спецсховішча.

У пачатку 30-х гг. распачатая праца па стварэнні нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі фактычна была згорнута. Прычынай таму стаў сталінскі курс на паскарэнне сацыялістычнага будаўніцт-ва праз індустрыялізацыю, калектывізацыю і іх ідэалагічнае забес-пячэнне праз культурную рэвалюцыю. Інтэнсіўнае сацыялістычнае будаўніцтва суправаджалася звышцэнтралізацыяй дзяржаўнай ула-ды, якая была немагчымай ва ўмовах адноснай самастойнасці са-вецкіх рэспублік у культурна-нацыянальнай сферы іх дзейнасці.. 4 Школа пачала разглядацца як ідэалагічны інстытут, які павінен быў забяспечыць выхаванне падрастаючага пакалення ў духу адда-насці справе камуністычнай партыі, веры ў непазбежнасць перамогі камунізму над капіталізмам. Цэнтральнае месца ў гэтай справе ад-водзілася выкладанню гісторыі. Таму ў школьньгх праграмах па гісторыі не знайшлося месца для гісторыі Беларусі і нават урокам гістарычнага краязнаўства. Знаёмства з айчыннай гісторыяй стала магчымым толькі ў пазакласнай гісторыка-краязнаўчай працы, якую таксама абмежавалі вывучэннем рэвалюцыйных, баявых і працоўных традыцый савецкага народа.

Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны ў праграмах па гісторыі з'яўляюцца спецыяльныя краязнаўчыя ўрокі, што стварыла на-стаўнікам магчымасць для паведамлення вучням звестак з гісторыі роднага краю і гісторыі Беларусі ў цэлым. Вывучэнне кожнага раз-дзела праграмы павінна было завяршацца краязнаўчым урокам. У школах пачынаюць ствараць гісторыка-краязнаўчыя музеі. Зноў ад-раджаецца школьнае гістарычнае краязнаўства.

Пераломным момантам у развіцці нацыянальнай гістарычнай адукацыі ў школе стаў XX з'езд КПСС і наступленне перыяду хрушчоўскай «адлігі». Па рашэнні Міністэрства асветы СССР 3 1958 г. у школах было ўведзена вывучэнне гісторыі саюзных рэс. публік. Пры гэтым рэспублікам давалася права самім вызначаць якім чынам арганізаваць гэта вывучэнне. Такое рашэнне стварала значныя магчымасці для вывучэння нацыяльнай гісторыі, распра цоўкі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ па нацыц. нальнвй гісторыі.

Увядзенне ў школах Беларусі айчыннай гісторыі абумовіла не-абходнасць вызначэння парадку яе вывучэння і стварэння першага нацыянальнага падручн/ка па гісторыі. Першая праблема была вы-рашана Міністэрствам асветы БССР шляхам уключэння ўрокаў і асобных пытанняў па гісторыі Беларусі ў адпаведныя раздзелы і тэмы праграмы па гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён. Такое рашэнне наўрад ці было аптымальным, бо ў шэрагу прыбал-тыйскіх і закаўказскіх рэспублік айчынная гісторыя была вылучана ў самастойны курс, які выву чаўся ў 8 класе. Гэта давала магчымасць цэласна ўспрымаць айчынную гісторыю і фарміраваць у школь-нікаў нацыянальную самасвядомасць. Праблема стварэння нацыя-нальнага падручніка гісторыі таксама вырашылася проста. Міністэр-ства асветы БССР не пажадала абвясціць конкурс, а даручыла гэту справу загадчыку кафедры гісторыі Беларусі БДУ прафесару Л.С. Абэцэдарскаму і дацэнтам М.П. Баранавай і Н.Г. Паўлавай.

У1959 г. выйшаў падрыхтаваны гэтымі аўтарамі першы пробны варыянт падручніка, а ў 1960 г. - другі, перапрацаваны і вы-праўлены [13]. Ён быў напісаны ў адпаведнасці з панаваўшымі ў та-гачаснай савецкай гістарыяграфіі марксісцкімі пазіцыямі і склаў-шыміся ў дарэвалюцыйных расійскіх і савецкіх гісторыкаў погля-дамі на Беларусь якПаўночна-Заходні край Расійскай імперыі. У ім практычна адсутнічала гісторыя беларускага народа ў часы ВКЛ, Рэчы Паспалітай і гісторыя развіцця беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне ВЮІ і Рэчы Паспалітай разглядаліся як захоп заходнерускіх зямель літоўскімі, а затым польскімі феадаламі, а ўключэнне іх у склад Расійскай імперыі адназначна як станоўчая для сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця і беларускага народа з'ява. Асноўная ўвага ў падручніку надавалася псторыі войнаў і класавай барацьбы.

Нягледзячы на канцэптуальныя хібы падру чніка, ён усё ж даваў вучням пэўныя ўяўленні аб асноўных фактах айчыннай гісторыі, а яго вывучэнне ў школе магло садзейнічаць фарміраванню ў школь-нікаў нацыянальнай свядомасці. Разам з тым рэалізаваць гэтыя маг-чымасці было складана, бо парадак вывучэння гісторыі Беларусі ў школе, абраны Міністэрствам адукацыі БССР, перашкаджаў на-стаўнікам рэалізаваць іх у практыцы сваёй працы.

Змест вучэбнага матэрыялу па гісторыі Беларусі рэкамендавала-ся разглядаць пры вывучэнні курса гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён у 7-10 класах. Для гэтага ў адпаведныя тэмы праграмы па гісторыі СССР было ўключана 30 асобных урокаў і яшчэ 32 пытанні па гісторыі БССР. Пры гэтым дадатковы час на іх вывучэнне не вылучаўся. Настаўнік ставіўся перад альтэрнатывай: ці скараціць час на вывучэнне курса гісторыі СССР, ці наогул не вы-вучаць айчынную гісторыю. Часцей выбіралася другое. Урокі па гісторыі Беларусі ў лепшым выпадку фармальна запісваліся ў клас-ны журнал, у горшым і гэтага не рабілася. Дайшло да таго, што многія вучні за час навучання гісторыі ў школе ніводнага разу не звярталіся да падручніка па гісторыі БССР. Для большасці з іх ай-чынная гісторыя заставалася «Іегга іпсо_,пііа».

Укдючэнне айчынной гісторыіў праграмы сярэдняй школы хаця і было фармальным, аднак усё' ж стварала патэнцыяльныя магчы-масцідля азнаямлення школьнікаў з галоўнымі фактамі па гісторыі беларускага народа, асноўнымі этапамі яго станаўлення і гістарыч-нага развіцця. Увядзенне айчыннай гісторыі паспрыяла назапаш-ванню вопыту стварэння школьных падручнікаў і распрацоўкі пы-танняў методыкі яе выкладання, што ў многім дапамагло ў будучым вырашыць праблему наву кова-метадычнага забеспячэння выкладан-ня гісторыі пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на ўсе недахопы, якія існавалі ў выкладанні гісто-Ірыі Беларусі ў 60 - 80-х гг. XX ст., сам факт прызнання неабход-насці яе вывучэння станоўча адбіўся на развіцді нацыянальнай гістарыч-най адукацыі і станаўленні методыкі выкладання гісторыі ў Беларусі. Станаўленне айчыннай методыкі выкладання гісторыі правамоцна ад­несці да ўвядзення ў школах СССР у канцы 50-х гт. гісторыі саюзнм, рэспублік. Менавітатады паявіўся першы сістэматычны курс гістопы' I Беларусі ў школе, першы афіцыйна прызнаны падручнік, і пачаў сгва! I рацца першы вучэбна-метадычны комплекс яе вывучэння.

Каля вытокаў беларускай методыкі выкладання гісторыі стаялі I М.П. Баранава, Н.Г. Паўлава, М.Р. Гнеўка, Р.А. Марачова, М.С. Рыўкін, якія першымі пачалі друкаваць у часопісе «Народнал асвета» метадычныя парады і рэкамендацыі па розных аспектах вы-вучэння гісторыі Беларусі і тэматычнае планаванне. У 70-я гг. вый-1 шлі ў свет метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў М.П. Барана-1 вай і Н.Г. Паўлавай [14], паўрочныя распрацоўкі па гісторыі Бела-русі ддя 7-8 клаеаў М.С. Рыўкіна [15]. М.Р. Гнеўка стварыў першую ў Беларусі літаратурна-мастацкую хрэстаматыю «Гісторыя Бела-русіў літаратурна-мастацкіх вобразах» [16], у якую ўключыў фраг-менты з мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Выкарыстанне яе на ўроках гісторыі дазваляла ствараць у вучняў жывыя вобразныя ўяўленні аб фактах далёкага мінулага. Р.А. Марачова рэгулярна друкавала прыкладнае тэматычнае планаванне вывучэння гісторыі Беларусі ў курсе гісторыі СССР [17]. Пад рэдакцыяй акадэміка 1М. Ігнаценкі ддя вучняў сярэдніх школ была створана першая «Хрэстаматыя па гісторыі Беларусі» [18].

Значны ўклад у развіццё методыкі выкладання гісторыі ў Бела-русі ўнес М.Р. Гнеўка, асабліва ў даследаванне пытанняў выкарыс-тання ў навучанні гісторыі выяўленчай нагляднасці, падбору і мето-дыкі выкарыстання на ўроках ілюстрацый падручніка, стварэння ілюстраваных храналагічных табліц па гісторыі Беларусі. Ен такса-ма з'яўляўся аўтарам і вядучым першых тэлеўрокаў па гісторыі Беларусі, заўзятым прапагандыстам патрыятычнага і эстзтычнага выхавання вучняў праз выкарыстанне мастацкай літаратуры і гісто-рыка-краязнаўчага матэрыялу на ўроках і ў пазакласнай працы па гісторыі.

У1971 г. з'яўляецда першая ў Беларусі дысертацыя па методы-цы выкладання гісторыі, якая была абаронена ў Маскве. Яе аўтарам стаў М.С. Рыўкін. Яго праца была прысвечана даследаваншо апты-мальных шляхоў вывучэння гісторыі Беларусі ў курсе гісторыі СССР. У пачатку 80-х гг. таксама ў Маскве аўтарам гэтага дапамож-ніка была абаронена кандыдацкая дысертацыя, прысвечаная праб-леме арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні знешняй палітыкі СССР і міжнародных адносін пасля Другой сус-ветнай вайны.

У 1973 г. Д.Я. Казак абараніў першую ў Беларусі кандыдацкую дысертацыю па методыцы выкладання грамадазнаўства. Яна была прысвечана методыцы вывучэння твораў класікаў марксізму-лені-нізму ў курсе грамадазнаўства, а у канцы 80-х гг. В.М. Гірына абара-ніла дысертацыю, прысвечаную арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання грамадазнаўству. Так пачалося ста-наўленнё айчыннай методыкі выкладання гісторыі і грамадазнаўства.

Значную ролю ў станаўленні айчыннай методыкі выкладання гісторыі ў 60- 80-я гг. адыгрываў вядомы ў Беларусі навукова-ме-тадычны часопіс «Народная асвета», які рэгулярна на сваіх старон-ках змяшчаў навукова-метадычныя артыкулы па разнастайных пы-таннях выкладання гісторыі Беларусі, метадычныя распрацоўкі ўрокаў і парады па арганізацыі пазакласнай працы па айчыннай гісторыі.

Каб палепшыць стан выкладання гісторыі Беларусі, у пачатку 80-х гт. былі выдадзены 2 падручнікі па гісторыі Беларусі. Першы — для вучняў 7-8 класаў прафесара Э.М. Загарульскага [19], другі — для вучняў 9-10 класаў М.П. Баранавай і Н.Г. Паўлавай пад рэдак-цыяй члена-карэспандэнта АН БССР П.Т. Петрыкава [20]. Аднак аўтары падручнікаў засталіся на старых канцэптуальных пазіцыях, вызначаных Л.С. Абэцэдарскім, а прапанаваныя імі падручнікі мала чым адрозніваліся ад папярэдняга. Яны вызначаліся большай інфар-матыўнасцю і лепшым метадычным апаратам.

Нягледзячы на рэкамендацыі Міністэрства асветы, намаганні навукоўцаў і часткі настаўнікаў гісторыі, якія рабілі многае для па-вышэння эфектыўнасці выкладання гісторыі Беларусі, рэальная практыка яе вывучэння была нездавальняючай. У 1988/89 навучаль-ным годзе па ініцыятыве ЦК КПБ была створана камісія па выву-чэнні стану выкладання айчыннай гісторыі ў школах. Яна канстата-вала, што толькі ў 1/3 школ рэсггублікі гісторыя Беларусі выклада-ецца ў адпаведнасці з праграмамі і рэкамендацыямі Міністэрства асветы, яшчэ ў 1/3 школ - урокі па гісторыі Беларусі не праводзяцца, а толькі запісваюцца ў класным журнале, у астатніх - нават ц. I пісы ў класных журналах аб правядзенні ўрокаў па айчыннай гісто-1 рыі не робяцца.

Такім чынам, у 60-80-я гг. вывучэнне айчыннай гісторыі ў шко- ] лах рзспублікі вялося фармальна, большасць вучняў фактычна к не вывучала, а многія настаўнікі разглядалі айчынную гісторыю як неабавязковы дадатак да курса гісторыі СССР. Разам з тым у 60-80-я гг. адбываецца станаўленне айчыннай методыкі выкладан-ня гісторыі, назапашваецда айчынны вопыт стварэння школьных падручнікаў па гісторыі і метадычнага забеспячэння навучання гісторыі.

Перабудова, што пачалася ў другой палове 80-х гт., і выкліканы Г"ій крызіс гістарычнай адукацыі абумовілі пошук шляхоў яго пераадолення. Спачатку ў Маскве, а затым і ў саюзньгх рэспубліках па- | чалася праца па стварэнні новай канцэпцыі гістарычнай адукацыі. Вс-? сенню 1990 г. пры НДІ педагогікі па ініцыятыве Міністэрства асветы БССР быў створаны часовы творчы навуковы калектыў у складзе МВ. Біча (кіраўнік), П. Багдановіча, Г.А. Космача, А.М. Лютага і УК. Пляшэвіча. Яму было даручана стварыць праект канцэпцыі нацыя-нальнай гістарычнай адукацыі. Вясной 1991 г. праект «Канцэпцыі гіста-рычнай адукадыі ў школах Беларусі» быў аггублікаваны і прадстаўлены на абмеркаванне навуковай і настаўніцкай грамадскасці рэспублікі.

У ім вызначаліся асноўныя напрамкі стварэння нацыянальнай ' сістэмы школьнай гістарычнай адукацыі, акрэсліваліся мэты наву-чання гісторыі, прынцыпы, якія былі пакладзены ў аснову вызна-чэння зместу і структуры школьнага курса гісторыі, формы, метады і сродкі навучання, шляхі стварэння навукова-метадычнага забеспя-чэння гістарычнай адукацыі, сістэма падрыхтоўкі і перападрых-тоўкі кадраў.

Аналізуючы стан гістарычнай адукацыі ў краіне, аўтары пад-крэсліяі, што існаваўшая сістэма адукацыі практычна ігнаравала вывучэннегісторыіБеларусі, якое ажыцдяўлялася фармальна. Для пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі гісторыя сваёй Бацькаўшчыны заставалася невядомай. Менавіта таму вывучэнню айчыннай псторыі ў школе аўтары прапанавалі адвесці не менш за 1/3 часу, прызначанага для вывучэння гісторыі ў школе.

У якасці галоўнай мэты навучання гісторыі прадугледжвалася фарміраванне сацыяльна актыўнай, гарманічнай і творчай асобы з гу-маністычным светапоглядам, якая павінна: садзейнічаць захаванню і развіццю культуры, звычаяў, норм маралі і права свайго і іншых на-родаў свету; можа крытычна анал ізаваць мінулае і сучаснасць, свядо-ма арыентавацца ў грамадскім жыцці, ясна ўсведамляць асаблівасці нацыянальнай гісторыі, ролю і месца Беларусі ў славянскай, еўрапей-скай і сусветнай гісторыі; з разуменнем і добразычлівасцю ставіцца да іншьгх народаў, іх культуры, традыцьш і звычаяў.

У аснову вызначэння зместу школьнай гістарычнай адукацыі было прапанавана пакласці прынцыпы дэпартызацыі і дэідэалгіза-цыі, якія павінны рэалізавацца праз адмову ад ідэалагічных штам-паў і догмаў марксісцка-ленінскай метадалогіі, адмову ад выкарыс-тання гісторыі як інструменту насаджэння ідэалогіі якой-небудзь партыі. Вызначальным прынцыпам адбору зместу гістарычнай аду-кацыі абвяшчалася гуманізацыя ўсіх школьных курсаў, плюра-лістычная тэорыя і метадалогія, заснаваная натворчым асэнсаванні і засваенні розных канцэпцый сусветна-гістарычнага працэсу, ап-рабіраваных часам і вопытам чалавецтва.

ІКанцэпцыя вызначыла асноўныя метадалагічныя прынцыпы ад-бору зместу школьных курсаў гісторыі. Найбольш аптымальным ва-рыянтам было прызнанае спалучэнне цывілізацыйнага, фармацыйна-га, а таксама часткова культуралагічнага і каштоўнаснага метадала-гічньгх падьгходаў.

Пры вызначэнні структуры школьнага выкладання гісторыі пра-паноўвалася кіравацца прынцыпамі адзінства вывучэння айчыннай і сусветнай гісторыі, канцэнтрызму, шматварыянтнасці праграм на-вучання і падручнікаў. Новая структура праду гледжвала вывучэнне гісторыі ў двух канцэнтрах:

першы - 5-9 класы—эмпірычны ўзровень, заснаваны на вывучэнні і засваенні канкрэтньгх фактаў і першапачатковым іх абагульненні;

другі - 10-11 класы - праблемна-тэарэтычны ўзровень, на якім павінны былі закладвацца асновы тэарэтычнага асэнсавання вучнямі заканамернасцей і асаблівасцей сусветна-гістарычнага працэсу.

У праекце канцэлцыі даваўся аб'ектыўны аналіз прычын кп зіснага стану развіцця школьнай гістарычнай адукацыі. Адзначш? што айчынная гісгорыя павінна стаць ядром школьнай гістарычні I адукацыі, гісторыю Расіі і СССР прапаноўвалася вывучаць у Курс| сусветнай гісторыі, увесці дыферынцыяцыю навучання гісторыі, вы. I лучыўшы ў змесце гістарычнай адукацыі базавы, профільны і па.| глыблены кампаненты.

Разгарнулася дыскусія, скіраваная не столькі на паляпшэннсі канцэпцыі, колькі на рэзкую крытыку аўтараў за спробу вызвалііц,гістарычную адукацыю ад празмернай ідэалагізацыі і палітызацыіі I спробу адмовіцца ад выкарыстання класавага і партыйнага падыхдаў пры аналізе і абагульненні гістарычных фактаў. Нягледзячы на гэта, аўтарскі калектыў працягваў працу па ўдасканаленні канцэпцыі з улікам канструктыўных прапаноў, якія таксама выказваліся у ходае дыскусіі. Напярэдадні распаду СССР 30 лістапада 1991?.. канцэпцыя была прынята калегіяй Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь і апублікавана ў «Настаўніцкай газеце» [21, с. 2-3].

3 новага 1992/93 навучальнага года пачалося яе ажыццяўленне. У сціслыя тэрміны былі падрыхтаваны першыя варыянты школь-ных праграм, змест курсаў друкаваўся ў перыядычным друку напярэдадні правядзення адпаведных урокаў, бо новых падручнікаў не| было, а старыя поўнасцю не адпавядалі новаму зместу гістарычнай I адукацыі і не маглі быць выкарыстаны, Гэта дрэнна адбівалася на | арганізацыі вучэбнага працэсу па гісторыі і на якасці ведаў школьнікаў.Урокі па гісторыі ператварыліся ў канспектаванне вуч-нямі пад кіраўніцтвам настаўніка зместу школьных курсаў гісторыі, які друкаваўся ў «Настаўніцкай газеце», Адначасова ішла інтэнсіўная працд па падрыктоўцы новых вучэбных дапаможнікаў, У1993-1995 гг. у аўтарскай рэдакцыі былі выданы першыя ай-чынныя вучэбныя даптожнікі, пазбаўленыя апарату засваення і арганізацыі самастойнай працы. Яны былі недасканалымі і склада-нымі дпя разумення школьнікаў, уяўлялі сабой канспекты лекцый аўтараў, якія чыталіся для студэнтаў у ВНУ. Тым не менш з'яўленне першага патення вучэбных дапаможнікаў палепшыла стан выкла-дання гісторыі і дазволіла працягваць працу па распрацоўцы новых больш дасканалых дапаможнікаў.

Выданне другога пакалення вучэбных дапаможнікаў ажыццяў-лялася ў 1997-2000 гг. Яны ў большай ступені былі адаптаваныя да ўзроставыхасаблівасцей і пазнавальных здольнасцей школьні-каў і мелі значна больш дасканалы метадычны апарат, які дазваляў настаўнікам выкарыстоўваць іх для арганізацыі самастойнай па-знавальнай дзейнасці вучняў на ўроках і дома. У стварэнні другога пакалення дапаможнікаў разам з вучонымі-гісторыкамі прымалі ўдзел метадысты і настаўнікі, што станоўча паўплывала на іх якасць.

Паралельна з выданнем гэтага пакалення вучэбных дапамож-нікаў пачалася праца па стварэнні і апрабацыі наступнага пакален-ня дапаможнікаў. Іх пачалі ствараць у сувязі з пераходам сярэдняй школы на 12-гадовы тэрмін навучання. Пакаленне дапаможнікаў якасна адрознівалася ад папярэдніх навукова-метадычным узроў-нем распрацоўкі іх зместу і метадычнага апарату, ступенню рэцэн-завання і апрабацыі. Падача вучэбнага матэрыялу, іх метадычны апарат і паліграфічнае афармленне па сваёй якасці і ўзроўню рас-працаванасці істотна пераўзыходзяць якасць папярэдніх і набліжа-[ ны да набыціде статусу падручнікаў.

Аднак праца па стварэнні вучэбных дапаможнікаў па гісторыі [ ддя 12-гадовай школы не была завершана ў сувязі з выданнем 17 ліпеня 2008 г. Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15. У адпаведнасці з ім пераход сярэдняй школы на дванаццацігадовы тэрмін навучання быў прызнаны памылковым, у ёй аднаўляўся адзінацдацігадовы тэрмін навучання. У сувязі з гэтым былі ўнесены істотныя змены ў парадак вывучэння гісторыі — адбылося вяртанне да лінейнага прынцыпу пабудовы гістарычнай адукацыі.

У 2008 г. выдаюцца часовыя пераходныя праграмы па гісторыі [22] і пачынаецца распрацоўка новай канцэпцыі і стандарту гістарычнай адукацыі. Яны былі распрацаваны і ў маі 2009 г. эацверджа-ныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўводзінах да канцэпцыі вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі» адзначаеццд, што «Гістарычная адукацыя з'яўляецца ад-ным з найважнейшых фактараў фарміравання грамадзянскасці, пат-рыятызму і нацыянальнай самасвядомасці моладзі, умацавання ма-цыянальнай бяспекі і забеспячэння ўстойлівага развіцця су верэнмй беларускай дзяржавы» [23, с. 3]. У ёй таксама вызначаны мэты і за­дачы гістарычнай адукацыі, асноўныя функцыі і зыходныя прынцы- пы абнаўлення зместу гістарычнай адукацыі, яе структура і змест атаксама склад і структура вучэбна-метадьгчнага комплексу.

Адначасова быў зацверджаны адукацыйны стандарт вучэбнага I прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі» [24, с. 7-12]. -дакумент, які ўстанаўлівае патрабаванні да аб'ёму вучэбнай на-грузкі, узроўню падрыхтоўкі вучняў па сусветнай гісторыі і гісто-рыі Беларусі, крытэрыі ацэнак, яе паказчыкі і сістэму кантролю за патрабаваннямі стандарту. Прыняцце гэтага дакумента забяспечвае аднолькавы ўзровень патрабаванняў да выпускнікоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдней адукацыі, незалежна ад яе тыпу і месцазнаходжання.

Прыняцце вышэйадзначаных дакументаў абумоўлівае пачатак стварэння новага вучэбна-метадычнага комплексу, які ўключае ў | сябе наступныя кампаненты: адукацыйны стандарт, вучэбную праг-раму, падручнік (вучэбны дапаможнік, хрэстаматыю, кнігу для чы-тання, дапаможнікі для арганізацыі самастойнай працы вучняў, слоўнік, даведнік, дыдактычныя матэрыялы, вучэбна-метадычны да-паможнік для настаўніка, дыягнастычныя матэрыялы, картаграфічныя матэрыялы, электронныя і аўдыявізуальныя сродкі навучання).

Стварэнне вучэбна-метадычнага комплексу выкладання сусвет-най гісторыі і гісторыі Беларусі на сучасным этапе з'яўляецца рэ-альна вырашальнай задачай дзякуючы таму, што за гістарычна кароткі перыяд у Рэспубліцы Беларусь не толькі склалася нацыя-нальная сістэма гістарычнай адукацыі, але і нацыянальная навукова-метадычная школа падрыхтоўкі падручнікаў і вучэбных дапамож-нікаў, вучэбна-метадычнай літаратуры і сродкаў навучання гісторыі.

Гэта стала магчымым дзяку ючы значнаму навуковаму і навукова-метадычнаму патэнцыялу, які назапашаны ў нашай краіне, самаад-данай працы вялікай групы беларускіх вучоных. Асабліва значны ўклад у справу стварэння школьных праграм, падручнікаў, вучэб-ных дапаможнікаў і метадычнага забеспячэння выкладання гісто-рыі ў школе ўнеслі І.В. Аржэхоўскі, М.В. Біч, Н.М. Гануш-чанка, А.А. Каваленя, У.С. Кошалеў, Г.А. Космач, П.А. Лойка, М Мініцкі, Я. К .НОВІК, У .Н. Сідарцоў, М.С. Сташкевіч, В А Фя-досік, В.М. Фамін, У.В. Тугай, Г.В. Штыхаў і інш., а таксама вучо­ ныя метадысты і настаўнікі І.А. Аўдаееў, Н.В. Байдакова, В.В. Гінчук, М.А. Краснова, Н.В. Лойка, У.К. Пляшэвіч, С.В. Паноў, В.У. Ракуць і інш.

Абвяшчэнне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь дало штуршок развіццю гісторыка-метадычнай думкі ў Беларусі. Пьгганні ме-тадалогіі, тэорыі і методыкі выкладання гісторыі актыўна распра-цоўваюцца беларускімі вучонымі-гісторыкамі [25], метадыстамі і творча працуючымі настаўнікамі. Усяго за дзесяцігоддзе былі створа-ны дзесяткі вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, рабочьгх сшыткаў, карт, атласаў для вучняў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.

У станаўленне і развіццё метадычнай навукі Беларусі істотны ўклад унеслі заснаваныя ў 90-я гг. Міністэрствам асветы і Нацыя-нальным інстытутам адукацыі навуковыя часопісы. У 1993 г. пачаў выходзіць «Беларускі гістарычны часопіс» (галоўны рэдактар В.Ф. Кушнер), складовай часткай якога стаў метадычны раздзел, дзе друкаваліся канкрэтныя метадычныя парады настаўнікам гісторыі.

3 1997 г. пачаў выходзіць навукова-метадычны часопіс «Гісто-рыя: праблемы выкладання», галоўным рэдактарам якогастаў вядо-мы беларускі вучоны, спецыяліст па метадалогіі гістарычнай наву кі М.І. Мініцкі. Яму належыць шэраг гру нтоўных публікацый па праб-леме пабудовы і прадстаўлення навуковых і адукацыйных ведаў. Стварэнне часопіса паспрыяла развіццю тэорыі і практыкі выкла-дання гісторыі, абагульненню і распаўсюджанню перадавога вопы-ту яе выкладання, азнаямленню настаўнікаў з дасягненнямі гіста-рычнай і метадычнай навукі і інавацыйнымі тэхналогіямі выкладан-ня гісторыі.

У пачатку 90-х гг. у МДПІ імя М. Горкага была створана кафед-ра дапаможных гістарычных дысцыгшін і методыкі выкладання гісторыі, якая занялася даследаваннем праблемы рэалізацыі дзей-наснага падыходу ў навучанні гісторыі. Пры кафедры ствараецца аспірантура, у якой пачалася падрыхтоўка навуковых кадраў па спе-цыяльнасці тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя).

У канцы XX - пачатку XXI ст. у спецыял ізаван ы м Савеце па аба-роне дысертацый, створаным пры Беларускім дзяржаўным педага-гічным універсітэце імя Максіма Танка, былі абаронены першыя ў суверэннай Беларусі кандьшацкія дысертацыі па тэорыі і мето выкладання гісторыі С.В. Пановым, В.В. Гінчук, М.А. Красно! ВЛ. Лазіцкім, А.А. Карзюком, А.В. Лізуновай. Яны прысвечан' і даследаванню актуальных для сучаснай тэорыі і методыкі выкдадання гісторыі праблем: арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучвд I пры вывучэнні гісторыі Беларусі (С.В. Паноў); рэалізацыі ў наву. I чанні гісторыі дзейнаснага кампаненту школьнай гістарычнай аду. ' кацыі (В.В. Пнчук); фарміраванне тэарэтычнага тыпу гістарычнага мыслення ў старшакласнікаў (М А. Краснова), развіццё ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу да вывучэння гісторыі Беларусі ў 7-8 класах (А.А. Карзюк), фарміраванне спосабаў вучэбна-пазнавальннай дзей-насці школьнікаў пры вывучэнні гісторыі старажытнага свету ў 5 класе (А.В. Лізунова), навукова-метадычныя аспекты выкарыс-тання электронных сродкаў навучання гісторыі Беларусі (ВЛ. Лазіцкі).

Такім чынам, у развіцці нацыянальнай гістарычнай адукацыі ў канцы ХГХ- пачатку XXI ст. можна вылучыць некалькі перыядаў.

Першы перыяд - стварэнне перадумоў узнікнення нацыяналь-най гістарычнай адукацыі, што праявілася ў фарміраванні беларус-кай гістарыяграфіі, росце колькасці і якасці гістарычных даследа-ванняў, што прывяло да першых, зробленых у пачатку XX ег. В. Ластоўскім і У.М. Ігнатоўскім, спроб стварыць вучэбныя дапа-можнікі па гісторыі Беларусі.

Другі перыяд, які пачынаецца ў пачатку і завяршаецца ў канцы 20-х гг. XX ст., характарызуецца ростам інтарэсу да вывучэння ай-чыннай гісторыі, развіццём гістарычнага краязнаўства і спробамі стварыць абагульняльныя, грунтоўныя працы і вучэбныя дапа-можнікі па гісторыі Беларусі.

Трэці перыяд ахоплівае пачатак 30 - сярэдзіну 50-х гг., калі ўмо-вы для развіцця нацыянальнай гістарычнай адукацыі былі выключ-на неспрыяльнымі, а спробы арганізацыі вывучэння нацыянальнай гісторыі былі небяспечнымі і разглядаліся ўладамі як праявы на-цыяналізму.

Чацвёрты перыяд ахоплівае канец 50 - 80-я гг. XX ст. Характа-рызуецца ўвядзеннем у школах вывучэння гісторыі БССР, стварэн-нем першых падручнікаў па айчыннай гісторыі. Нягледзячы на істотныя хібы ў арганізацыі вывучэння гісторыі Беларусі, у школах рэспублікі пачынаецца станаўленне айчыннай методыкі выкладан-ня гісторыі, назапашваецца вопыт стварэння падручнікаў і мета-дычных дапаможнікаў.

Пяты - сучасны этап развіцця нацыянальнай сістэмы гістарыч-най адукацыі пачаўся ў пачатку 90-х гг. XX ст., калі была створана і пачала паспяхова рэалізоўвацца канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў суверэннай Беларусі. На гэтьш этапе намаганнямі гісторыкаў, мета-дыстаў, творча працуючых настаўнікаў створана нацыянальная сістэма гістарычнай адукацыі, падрьтхтаваны вучэбныя дапаможнікі і метадычнае забеспячэнне навучання айчыннай і сусветнай гісторыі.

Нягледзячы на гістарычна кароткі шлях, які прайшла гістарыч-ная адукацыі і методыка выкладання гісторыі ў Беларусі, можна канстатаваць, што ў нашай краіне склалася арыгінальная нацыя-нальная сістэма школьнай гістарычнай адукацыі, створана ўласная метадычная школа падрыхтоўкі і выдання падручнікаў, якія па сваім узроўні і якасці не ўступаюць замежным, фарміруецца нацыя-нальная навуковая школа даследаванняў у галіне тэорыі і методыкі навучання гісторыі. Усё гэта стала магчымым таму, што ў савецкі перыяд нашай гісторыі быў назапашаны значны навуковы патэнцы-ял, які дазволіў паспяхова справіцца з няпростымі задачамі падрых-тоўкі нацыянальных падручнікаў і метадычнага забеспячэння наву-чання гісторыі ў школе.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1142 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.014 с)...