Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Формы паводзін персанажа



Як зазначае С. Марцьянава, «аўтар мастацкага твора звяртае чы­тац­кую ўвагу не толькі на сутнасць учынкаў, слоў, пе­ра­жы­ван­няў, думак пер­санажа, але і на манеру здзяйснення дзеянняў, г. зн. на формы па­во­дзін. Пад тэрмінам паводзіны персанажа разумеецца ўва­сабленне яго ўнут­ранага жыцця ў сукупнасці знешніх рыс: у жэс­тах, міміцы, манеры га­варыць, інтанацыі, у становішчах цела (по­зах), а таксама — у адзенні і пры­чосцы (у гэтым радзе і кас­ме­ты­ка). Форма паводзін — гэта не проста на­бор знешніх пад­ра­бяз­на­сцей здзяйснення ўчынка, а нейкае адзінства, су­купнасць, цэ­лас­насць. Формы паводзін надаюць унутранай сутнасці ча­лавека (уста­ноў­кам, светаадносінам, перажыванням) выразнасць, пэў­насць, за­кон­чанасць» [108].

Формы паводзін персанажаў узнаўляюцца пісьменнікамі да­во­лі ак­тыў­на, складаючы не менш важную частку мастацкага свету тво­ра, чым улас­на партрэты. Гэтыя два бакі мастацкай данасці пер­са­нажа ўвесь час па­між сабой узаемадзейнічаюць. Разам з тым яны зна­ходзяць у творах роз­нае ўвасабленне. Партрэтныя харак­та­рыс­ты­кі выступаюць, як пра­ві­ла, аднаразовымі і вычарпальнымі: пры з’яў­ленні персанажа на ста­рон­ках кнігі аўтар апісвае яго знешнасць, каб больш да яе не вяртацца. Ха­рак­тарыстыкі ж паводзін звычайна рас­кіданы па тэксце і валодаюць пэў­най разнастайнасцю з эле­мен­та­мі варыятыўнасці.

Мастацкая літаратура нязменна адлюстроўвае культурна-гіс­та­­рыч­ную спецыфіку форм паводзін.

Так, на ранніх этапах развіцця прыгожага пісьменства, а так­са­ма ў лі­таратуры сярэднявечча, узнаўляліся пераважна паводзіны, абу­моў­ле­ныя звычаямі і традыцыямі. Іх можна назваць ры­ту­аль­ны­мі. Такія фор­мы паводзін з’яўляюцца характэрнымі ў першую чаргу для гераічных па­эм, трагедый, рыцарскіх раманаў. Разам з тым у лі­та­ратуры ста­ра­жыт­на­сці і сярэднявечча бытавалі і іншыя формы па­во­дзін персанажаў, больш блізкія да паўсядзённай жыццёвай плыні. Яны адлюстраваліся ў «ніз­кіх» жанрах (камедыях, фарсах, навелах).

Літаратура Новага часу характарызуецца ўзбагачэннем форм па­во­дзін персанажаў. Наступіла эпоха інтэнсіўнага абнаўлення, сва­бод­нага вы­бару і самастойнага тварэння форм паводзін. Так, у эпоху Адраджэння быў выпрацаваны этыкет вольнага, ня­змушанага субяседавання («Дон Кі­хот» М. Сервантэса, «Во­пы­ты» М. Мантэня і інш.). Класіцызм вывеў на авансцэну паводзіны мараліста-рэзанё­ра — прыхільніка грамадзян­скіх дабрачыннасцей (трагедыі П. Кар­не­ля і Ж. Расіна, байкі Ж. Ла­фан­тэ­на, творы павучальнай прозы Ф. Ла­раш­фуко і інш.). Своеасаблівыя фор­­мы паводзін персанажаў выпрацаваліся ў рэ­чышчы сен­тымен­та­ліз­му: жыццё па законах уласнага сэрца і «ка­нон пачуццёвасці» спараджалі ме­ланхалічныя ўздыханні і шчодрыя слё­зы, часам перарастаўшыя ў эк­заль­тацыю і манернічанне. У літаратуры рамантызму палітра форм па­во­дзін персанажаў нао­гул пашырылася. Разам з тым пры імкненні ра­ман­тыз­му да сва­бод­ных форм выяўлення ва ўсім, у тым ліку і ў персанажнай сфе­ры, ён не да канца пазбавіўся пэўнай штучнасці, зададзенасці, «тэат­раль­­насці» сваіх герояў. Гэта канчаткова было выцеснена з пры­го­жа­га пісь­менства (але, заўважым, ненадоўга) толькі ў час ўма­ца­ван­ня ў ім рэа­ліс­тычнага метаду. Справа ў тым, што на мяжы ХІХ–ХХ стст. у твор­ча­сці сім­валістаў, неарамантыкаў, прадстаўнікоў шэ­ра­гу мадэрнісцкіх плы­ней ад­былося пэўнае адраджэнне паводзін пер­санажаў, уласцівае ра­ман­тыз­му, а менавіта погляд героя на свет як бы звысоку, зверху, з позы пра­ро­ка-месіі і выратавальніка ча­ла­вец­тва. Некаторая зададзенасць і штуч­насць форм па­во­дзін пер­са­на­жаў, асабліва ярка выяўленая ў поўным іг­на­раванні героямі аса­­біс­та­га жыцця дзеля агульнага грамадскага даб­ра­бы­ту, характарызуе так­сама даволі вялікую колькасць твораў савецкай лі­таратуры.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 607 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...