Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Партрэт персанажа



Пад партрэтам персанажа падразумяваецца апісанне яго знеш­на­сці (рыс тва­ру, фігуры, позы, мімікі, асаблівасцей жэстыкуляцыі, адзен­ня і г. д.).

«Месца і роля партрэта ў творы, як і прыёмы яго стварэння, роз­няц­ца ў залежнасці ад роду, жанру літаратуры. Аўтар драмы, як пра­віла, аб­мя­жоўваецца ўказаннем на ўзрост персанажаў і агуль­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­камі ўласцівасцей паводзін, што даюцца ў рэ­мар­ках; усё астатняе ён вы­мушаны прадставіць клопатам акцёраў і рэ­жы­сёра. <...> У вершаванай лі­рыцы важным з’яўляецца не столькі ўзнаў­ленне парт­рэтуемага твару ў кан­к­рэтнасці яго рыс, колькі паэ­тыч­на абагуленае ўражанне аўтара. <...> Лі­рыка максімальна вы­ка­рыс­тоўвае прыём за­мены апісання знешнасці ўра­жаннем ад яе» [104]. У эпіч­ным родзе таксама ёсць свае нюансы парт­рэт­най характа­рыс­ты­кі. Самае ж галоўнае, што партрэт персанажа ў творах гэ­тага роду мож­на абмаляваць надзвычай шматпланава і ўсебакова.

Для «высокіх» жанраў, і ў першую чаргу для твораў народна-ге­­ра­іч­на­га эпасу, з’яўляюцца характэрнымі ідэалізуючыя парт­рэты, у якіх аб­ма­­лёўка знешнасці персанажаў надзвычай моцна працуе на вы­яўленне іх ду­хоўнай сутнасці. У такіх творах, як правіла, вельмі мно­га метафар, па­раў­нанняў, эпітэтаў, узятых з арсенала фальк­лор­най паэтыкі.

У гратэскавых партрэтах, уласцівых творам камедыйна-фар­са­вага ха­рактару, асноўная ўвага скіроўваецца на перадачу не ду­хоў­нага, а ма­тэ­рыяльна-цялеснага пачатку ў чалавеку.

Як зазначае В. Халізеў, «пры ўсёй іх супрацьлегласці ідэа­лі­зу­ю­чыя і гра­тэскавыя партрэты валодаюць агульнай уласцівасцю: у іх гі­пер­ба­ліч­на адлюстравана адна чалавечая якасць: у першым вы­пад­ку — цялесна-ду­хоўная дасканаласць, у другім — ма­тэрыяльна-ця­лесны пачатак у яго ма­гутнасці, кажучы сучаснай мо­вай — ві­таль­ная энергія» [105].

Хоць гратэскавыя партрэты знаходзяць выкарыстанне і ў но­вай лі­та­ра­туры, у тым ліку і ў сучаснай, вытокі і асноўнае месца іх пры­мя­нення (як, дарэчы, і ідэалізуючых партрэтаў) — творы ранніх эта­паў і стадый у раз­віцці сусветнага прыгожага пісьменства. З ця­гам часу «ў літаратуры ста­лі пераважаць партрэты, што рас­кры­ва­юць склада­насць і шмат­пла­на­васць аблічча персанажаў. Тут жы­ва­пі­санне знеш­насці нярэдка спа­лу­ча­ец­ца з пранікненнем пісьменніка ў ду­шу героя і псіхалагічным ана­лі­зам» [106]. У такіх партрэтных ха­рак­та­рыстыках увага аўтара больш скан­цэн­троўваецца на тым, «што вы­ражаюць фігуры ці твары, якое ўра­жан­не яны пакідаюць, якія па­чуцці і думкі выклікаюць, чым на іх саміх як жы­вапісуемай да­на­сці» [107].

Партрэт персанажа падаецца, як правіла, у адным месцы ў тво­ры. Час­цей за ўсё ён малюецца тады, калі герой з’яўляецца ў першы раз. Та­кая падача партрэта называецца экспазіцыйнай. Выка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў лі­та­ратуры і лейтматыўны прыём партрэтнай харак­та­рыс­ты­кі, пры якім на адну з рыс знешнасці персанажа, што пера­дае важ­ную ўнутраную якасць яго характару, неаднаразова звяртаецца ўва­га ў творы.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 695 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...