Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Персанаж і аўтар



Адносіны аўтара да свайго героя могуць быць ці адчужанымі (у пе­ра­важнай большасці выпадкаў), ці мець прыкметы пэўнай унут­ранай род­наснасці. Аўтар (хоча ён таго ці не) заўсёды выражае праз мастацкую тка­ніну твора свае адносіны да персанажа: да яго па­зіцыі, светапогляду, каш­тоўнасных арыентацый і г. д. Нейтраль­ным аўтар, нават у сітуацыях, калі падкрэсліваецца непрадузятасць і аб’ек­тыўнасць абмалёўкі пер­са­на­жаў (асабліва гэта практыкавалі пісь­меннікі-натуралісты другой паловы ХІХ ст. — Э. Заля, Г. Фла­бэр, Г. дэ Мапасан і інш.), быць не можа.

Паміж пісьменнікам і яго персанажамі заўсёды існуе пэўная ды­стан­цыя, нават у творах аўтабіяграфічнага жанру, таму што пісь­мен­­нік асэн­соў­вае ўласны жыццёвы вопыт, як правіла, з пэўнай ча­са­вай адлегласці.

Персанажы знаходзяцца і дзейнічаюць у мастацкіх творах «па за­ко­нах жыцця» пад непасрэдным «наглядам» аўтара. Яны — аў­тар­скія ства­рэн­ні. Разам з тым некаторыя героі пры ўсёй цеснай су­вя­зі з творамі, дзе яны «нарадзіліся» (і адпаведна з аўтарам, што «вы­веў» іх на свет), здоль­ныя пакідаць гэтыя творы і пачынаць «жыць» самастойным жыццём, не­па­дуладным аўтарскай волі. Яны на­бы­ваюць статус свайго роду сім­ва­лаў пэўнага светасузірання, за­ста­ю­­чыся пры гэтым непаўторнымі як ін­ды­відуальнасці. Такімі ге­ро­ямі з’яўляюцца, напрыклад, Гамлет, Дон Кі­хот, Тарцюф, Фауст і не­кат. інш. для культуры сусветнай; Чацкі, Тац­ця­на Ларына, На­тал­ля Растова, Абломаў і інш. для культуры рускай; Паў­лін­ка, Пі­са­рэ­віч («Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага), Саўка («Збян­тэ­жа­ны Саў­­ка» Л. Родзевіча) і некат. інш. для беларускай культуры.

Папулярнасць і высокі сацыяльны статус такога роду перса­на­жаў ча­сам падштурхоўваюць некаторых пісьменнікаў да ўнясення сва­ёй ўлас­най лепты ў грамадска-культурнае «жыццё» чужых сла­ву­тых лі­та­ра­тур­ных герояў. Ёсць такія факты і беларускай лі­та­ра­ту­ры. Так, у пачатку 1920-х гг. вядомы беларускі драматург Ф. Алях­но­віч узяўся «дапра­ца­ваць» быццам бы сюжэтна незавершаную «Паў­лінку» Я. Купалы і на­пі­саў аднаактоўку «Заручыны Паўлінкі», у якой даволі хутка на­ме­ціў шлях да шлюбу галоўнай ге­раі­ні з яе ка­ха­ным — Якімам Сарокам. Сам жа пяс­няр на гэта не ад­ва­жыў­ся, бо пай­шоў бы супраць жыццёвай праўды.

Знакамітыя літаратурныя персанажы могуць жыць са­мас­той­ным жыц­цём, незалежна ад іх стваральнікаў, не толькі ў літа­ра­тур­ных тэкстах (ма­юцца на ўвазе творы-наследаванні, дапрацоўкі, рэ­мі­ніс­цэнцыі і г. д.) і пуб­ліцыстыцы, але і ў творах іншых відаў мас­тац­тва: у музыцы, жы­ва­пі­се, скульптуры і г. д. У свеце існуе нават прак­­тыка ўзвядзення помнікаў лі­таратурным героям (напрыклад, Дон Кіхоту і Санча Пансе ў Мад­ры­дзе, купалаўскім русалкам і Сы­мо­ну-му­зы­ку ў Мінску, дзеду Талашу ў Пет­­ры­каве).





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 524 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...