Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кантрольныя пытанні. 1. Значэнне вільгаці ў жыцці раслін



1. Значэнне вільгаці ў жыцці раслін.

2. Пералічыце крыніцы вільгаці для раслін.

3. Які станоўчы і адмоўны ўплыў робяць ападкі на дрэвавыя пароды?

4. Віды вільгаці ў глебе. Якія з іх з’яўляюцца даступнымі для раслін?

5. З якіх частак складаецца водны баланс у лесе?

6. Дайце азначэнне паняццям «патрабаванне» і «патрабавальнасць» дрэвавых парод да вільгаці. Шкалы адносін раслін да вільгаці М. К. Турскага і П. С. Паграбняка.

7. Як уплывае лес: а) на колькасць ападкаў; б) на паверхневы і ўнутрыглебавы сцёк; в) на фізічнае і фізіялагічнае выпарэнне вільгаці; г) на вільготнасць глебы і ўзровень грунтавых вод?

8. Якія дрэвастоі, хвойныя ці лісцевыя, чыстыя ці змешаныя, маладнякі ці спелыя, густыя ці рэдкія, у большай ступені пакутуюць ад снегалому?

9. Дзе будзе большай магутнасць снегавога покрыва: у полі, пад полагам дрэвастою або на лясной паляне?

10. Якому кірунку лесасек аддаць перавагу пры недахопе вільгаці ў глебе?

11. Дзе будзе большая вільготнасць глебы: на глыбіні 75 см пад полагам 60-гадовага сасновага дрэвастою з паўнатой 0,8 на супясчанай глебе ці на суцэльнай лесасецы пры аднолькавых глебава-тапаграфічных умовах?

12. Растлумачце: 1) Чаму ў раўнінных лясах сума ападкаў большая, чым у полі, прыблізна на 5–8%, а ў горных лясах – на 200–300%? 2) Чаму выпарэнне з паверхні глебы ў лесе меншае, чым у полі (прыблізна на 50%)? 3) Чаму паверхневы сцёк у лесе значна менш, чым у полі? 4) Чаму веснавы запас вільгаці ў лесе большы, чым у полі? 5) Чаму глыбінны сцёк у лесе большы, чым у полі? 6) Як уплывае лес на ўзровень грунтовых вод, забалочванне і разбалочванне мясцовасці?

13. У чым заключаецца ахоўная роля лесу?

14. Класіфікацыі водаахоўна-абаронных лясоў.

15. Як змяняецца водаахоўна-абаронная роля лесу пры: а) перамяшчэнні з поўначы на поўдзень; б) змяненні стромкасці схілу; в) павелічэнні колькасці фізічнай гліны ў глебе; г) павышэнні прадукцыйнасці насаджэння; д) павышэнні працэнта лясістасці?

Заданне 2.2.1. Запоўніце табл. 14.

Табліца 14





Дата публикования: 2014-12-08; Прочитано: 286 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...