Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі



Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР. Фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова I. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які уваходзілі б на роўных пра­вах усе савецкія рэспублікі. Пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін дзвюх роўных і незалежных рэспублік паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР. Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой бьиі сфармуляваны асноўныя прынцы-пы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраў-лення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦБК). Старшынямі ЦБК былі выбраны старшыні ЦБК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Пер­шая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦБК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два наветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму раз-віццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі тэрытарыяльнага самакіравання.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1789 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...