Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух



Гаспадарчая разруха ўсё болыш паглыблялася. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола. Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў.Так склалася двоеўладдзе.

3 усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы.Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная грамада.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыў най рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння мінімуму заработнай платы.

У гэты час панізіўся уплыў партый эсэраў і меншавікоў і ўзрос уплыў партыі бальшавікоў, павялічылася іх колькасць у Саветах. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў Петраградзе і Маскве. БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла III з'езд і зацвердзіла новую праграму. Яна была менш радыкальнай у сацыяльна-эканамічных пытаннях. Па ініцыятыве правага крыла БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.

Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з крызісу. Бальшавікі пачалі падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 694 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...