Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Беларуская народнасць фарміруецца ў ХІІІ–ХУІ стст



У другой палове XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных зямель пачынаецца працэс фарміравання беларускай народнасці - гістарычна складзенай устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і этнічнай самасвядомасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы.

Прыкметы народнасці:

· Агульнасць тэрыторыі;

· Пэўныя гаспадарчыя сувязі;

· Адносная агульнасць мовы і культуры;

· Этнічная самасвядомасць и саманазва.

Фактары фарміравання бел. народнасці:

· геаграфічныя (тэрытарыяльна-геаграфічны),

складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Этнічная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў

· Палітычныя,

Аб'яднанне на працягу ХШ-Х1У стст. раздробленых зямель у складзе адзинай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе

· эканамічныя,

развіцце сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, складванне ўнутранага рынку і таварна-грошавых адносін садзейнічала ўсталяванню ўнутраных гаспадарчых сувязей і знешняга гандлю.

· сацыяльныя

складванне сацыяльных груп і саслоўяў у выніку развіцця феадалізму: залежныя сяляне (прыгонныя), шляхта (землеўладальнікі, феадалы), мяшчане, духавенства.

· царкоўна-рэлігійныя,

Да канца XIV ст. праваслаўе–адзіная хрысц. канфесія на бел. землях, да пач. XV ст. яе панаванне, з’яўленне каталіцтва ў XIV ст., пракаталіцкая дзяржаўная палітыка

· культурныя, існаванне адзіных абрадаў, мовы, самасвядомасці і саманазвы.

Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў.

3 ХІІІ-ХУ1 стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі сфарміравалася самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая адрозніваецца ад старажытнарускай, рускай і украінскай моў. Беларуская мова адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям’і, якая распалася прыкладна 3-2,5 тысячы гадоў да н.э. Паасобныя яе фанетычныя рысы адлюстраваны ў дагаворах ХІІІ-ХІУ стст. Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам (Смаленская праўда 1229 г.)

У часы ВКЛ гаворкі дрыгавічоў, полацка-смаленскіх крывічоў і радзімічаў, якія ўтваралі адну групу, канчаткова кансалідаваліся ў беларускую мову. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне" (дзед, дзеці замест старажытных усходнеславянскіх дед, дети), "цеканне" (цётка, день, маці замест тетка, тень, мать), "аканне" (мароз, варона), "якан-не ” (вясна, зямля, сястра), цвёрды гук "р ” (крыўда, пісар, тры), "фрыкатыўнае вымаўленне "г", прыстаўныя зычныя і галосныя гукі ў пачатку слова (возера замест старажытнага озеро, ільняны замест льняны, іржа, вока і г. д.) і інш., у сінтаксісе – выкарыстанне слоў "каб", "калі", часціц "ці" і інш.

Развіццю старажытна-беларускай мовы спрыяла тое, што ў канцы ХІУ-ХУІІ стст. яна з’яўлялася дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага.

Паступова складваліся агульныя абрады (Каляды, Масленіца, Купалле, Дзяды і інш.) і звычаі (сябрына - сумеснае карыстанне сенажаццю, пашай, пчоламі і г. д.; дружба і ўзаемадапамога саўладальнікаў гэтай маёмасці - сяброў; талака - калектыўная суседская дапамога ў гаспадарчых работах).

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім.

У ХІІІ-ХУІ стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, Латгаліі з'яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Назва “Белая Русь ”набывае даволі ўстойлівы этнічны і геаграфічны змест. Так звычайна называліся землі ўсходней, паўночнай і часткова цэнтральнай Беларусі. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася у часы, калі Беларусь з’яўлялася часткай беларуска-літоўскай дзяржавы. Беларускія "русіны" ўжо ў ХУ-ХУ1 стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, іх мову называлі "маскоўскай", а сваю - "рускай. Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "літвінамі", гэта ж паняцце было саманазвай і беларускага насельніцтва. У XIV- XV стст. "літвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI–XVII стст. назва распаўсюджваецца на ўвесь беларускі этнас.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 475 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...