Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі



У сучаснай навуцы існуюць розныя падыходы да разгляду і вывучэння гістарычнага працэсу:

· Культуралагічны.

· фармацыйны

· цывілізацыйны.

Фармацыйны падыход займаў пануючае месца ў савецкай гістарыяграфіі. К. Маркс распрацаваў перыядызацыю гісторыі чалавецтва на аснове змены спосабаў вытворчасці і грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчынны лад, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны). Вызначальнай прыкметай пры характырыстыцы грамадска-эканамічнай фармацыі з'яўляецца матэрыяльны спосаб вытворчасці, які разглядаецца ў дыялектычным адзінстве прадукцыйных сіл і вытворчых адносін.

У сучаснай гістарычнай навуцы пануючым з’яўляецца цывілізацыйны падыход. Цывілізацыя лічыцца галоўнай умоўнай адзінкай гісторыі. Сутнасць цывілізацыйнага падыхода заключаецца ў тым, што чалавек уяўляе галоўную каштоўнасць у грамадскія навукі, дазваляе ўлічваць ўсе формы жыццядзейнасці грамадства (матэрыяльныя, духоўныя, культурныя, рэлігійныя і інш.).

Цывілізацыя разглядаецца як гістарычная ступень развіцця чалавецтва

Такім чынам, пры характарыстыцы цывілізацыі за аснову бярэцца цэласнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры ў пэўных культурна-гістарычных супольнасцях, кожная якіх развіваецца па ўласцівых ёй законах і робіць свой уклад у сацыяльны прагрэс. У ходзе гісторыі адбывалася прагрэсіўнае, паступальнае развіццё грамадства ад ніжэйшых ступеней развіцця да вышэйшых. Важнейшай прыкметай гэтага працэсу з’яўляецца рост прадукцыйнасці працы, які быў вынікам паступовага паляпшэння і ўдасканалення апылад працы, ведаў і навыкаў чалавецтва.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 2197 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...