![]() |
Главная Случайная страница Контакты | Мы поможем в написании вашей работы! | |
|
Асноўныя рысы тэкстаў гэтага стылю:
1 Дакладнасць (канкрэтнасць) і доказнасць выкладу - дасягаюцца выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі, устойлівых выразаў, адсутнасцю вобразнасці, абмежаванай спалучальнасцю слоў, увядзеннем удакладненняў, дапаўненняў у выглядзе пабочных слоў і выразаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.
2 Лаканічнасць - гэта эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, выключэнне маўленчай збыткоўнасці. Разам з тым лаканічнасць не павінна абмяжоўваць поўнае раскрыццё пытання ці праблемы. Лаканічнасць павінна быць звязана з канкрэтнасцю, а канкрэтнасць - своеасаблівая канцэнтраванасць інфармацыі.
3 Даступнасць (яснасць) - вызначаецца найперш правільнасцю кампазіцыйнай структуры, адсутнасцю лагічных памылак, прадуманасцю і трапнасцю фармулёвак.
4 Стандартызаванасць - адна з самых прыкметных рыс афіцыйна-справавога стылю, якая адлюстроўваецца ў шырокім выкарыстанні гатовых, ужо замацаваных моўных стандартаў, ці клішэ (прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне і інш.), трафарэтаў (напрыклад, стандартных сінтаксічных мадэлей з адыменнымі прыназоўнікамі ў мэтах, у сувязі, у адпаведнасці); частым паўтарэнні адных і тых жа слоў, формаў, выразаў. Пашырана і так званая этыкетная лексіка - кампліментарныя і ветлівыя звароты: напр., засведчыць пашану, з павагай, Паважаныя калегі! Займеннік вы заўсёды ўжываецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Спадзяюся, што Вы будзеце актыўна садзеййічаць вырашэнню гэтага пытання; мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі.
5 Аб'ектыўнасць і нейтральнасцъ выкладу фактаў - суб'ектывізм у тэкстах дакументаў зведзены да мінімуму. Таму з мовы дакументаў выключаюцца словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, з суфіксамі перабольшвання і змяншэння, выклічнікі.
Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 6300 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!