Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Прадмова



Курс фізічнай геаграфіі Рэспублікі Беларусі. арыентаваны на вывучэнне асаблівасцей прыроды роднага краю. У ім прадугледжана вывучэнне асобных прыродных кампанентаў: нетраў і карысных выкапняў, рэльефу, клімату і надвор'я, рэк, азёр, каналаў і вадасховішчаў, глебаў, расліннага покрыва іжывёльнага свету і ўзаемасувязей паміж імі. Разглядаюцца пытанні гісторыі вывучэння прыроды рэспублікі і характарыстыка асобных фізіка-геаграфічных правінцый і раёнаў, а таксама асаблівасці ландшафтнай структуры прыродных рэгіёнаў. Шмат увагі ўдзяляецца пытанням рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы прыроды. Разглядаюцца сучасныя экалагічныя праблемы, вынікі ўплыву антрапагенавых фактараў на прыроднае асяроддзе, прыводзіцца прагноз развіцця прыродных працэсаў. У той жа час ён з'яўляецца базавым для вывучэння курса эканамічнай геаграфіі Беларусі.

Уводзіны. Прадмет і задачы курса. Агульны агляд прыроды Беларусі. Геаграфічнае становішча і яго ўплыў на фарміраванне прыродных ўмоў рэспублікі.

Даследаванасць прыродных умоў. Асноўныя этапы вывучэння прыроды Беларусі: дарэвалюцыйны (да 1919 г.), даваенны (да 1941 г.), сучасны. Геаграфічныя звесткі ў летапісах, беларускіх іпольскіх хроніках і працах вучоных XV—XIX ст. Картаграфічнае адлюстраванне тэрыторыі Беларусі. Карты М.К. Радзівіла, Р.Заноні, ваенных тапографаў і інш. Назапашванне ведаў аб прыродзе Беларусі. Пачатак сістэматычных назіранняў: метэаралагічныя і гідралагічныя станцыі і пасты. Экспедыцыйнае вывучэнне тэрыторыі Беларусі. Акадэмічныя экспедыцыі I.I. Ляпёхіна і В.М. Севяргіна, экспедыцыя ваенных тапографаў, комплексная Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам I.І. Жылінскага. Даследаванні прыродных умоў і рэсурсаў Э.I. Эйхвальда, Р.П. Гельмерсена, П.А.Туткоўскага, А.Н. Карнажыцкага, П.Я. Армашэўскага, Г.Б.Місуны, К. С. Весялоўскага, А. Г. Кіркора і інш.

Даследаванні прыродных умоў і рэсурсаў у даваенны перыяд (1919—1941 гг.). Уклад у геаграфічныя даследаванні А. А. Смоліча. Працы А. Н. Жырмунскага, М. Ф. Бліадухі, Г. Ф. Мірчынкі, М. М. Цапенкі, Я. Н. Афанасьева, А. I. Кайгародава, I. Д. Юркевіча і інш. Стварэнне навуковых школ і навуковых устаноў.

Важнейшыя накірункі геаграфічных даследаванняў на сучасным этапе. Навуковыя школы. Сучасныя метады даследаванняў. Працы Г.I. Гарэцкага, М.М. Цапенкі, Э. А. Ляўкова, В.А. Дзяменцьева, С. Лупіновіча, П.П. Рагавога, А.Р. Мядзведзева, Н.П.Булгакава, А. X. Шкляра, В. П. Якушка, Л. М. Вазнячука, І.Д.Юркевіча, К. I. Лукашова, Б. М. Гурскага, А.В. Мацвеева, І.М. Сяржаніна, М.С. Долбіка і інш. Роля геаграфіі ў вырашэнш сучасных народнагаспадарчых задач.

Характарыстыка кампанентаў прыроды. Геалагічная будова. Фарміраванне крышталічнага фундаменту ў археі — раннім пратэразоі. Асаблівасці тэктонікі. Лінейныя складкаватыя структуры і гранітагнейсавыя купалы. Стратыграфія фундаменту. Буйнейшыя тэктанічныя структуры і этапы іх фарміравання. Неатэкташчныя рухі на тэрыторыі Беларусі і іх фіксацыя. Асаблівасці фарміравання платформавага чахла. Тыпы платформавага чахла. Стратыграфія. Адклады верхняга пратэразою, палеазою, мезазою, кайназою, іх распаўсюджванне і асаблівасці палеагеаграфічнага развіцця ў розных геалагічных перыядах.

Асаблівасці развіцця тэрыторыі Беларусі ў антрапагенавы перыяд. Палеагеаграфія антрапагену. Мацерыковыя зледзяненні і іх межы. Міжледнікоўі. Галоўныя схемы стратыграфіі антрапагенавых адкладаў. Асноўныя генетычныя тыпы антрапагенавых адкладаў, іх склад і распаўсюджванне. Асаблівасці развіцця прыродных кампанентаў у галацэне. Рассяленне чалавека па тэрыторыі Беларусі. Тэхнагенныя ўтварэнні.

Карысныя выкапні. Састаў, умовы залягання, утварэння і магчымасці выкарыстання. Гаручыя карысныя выкапняў: нафта і спадарожны газ, буры вугаль, гаручыя сланцы і торф. Металічныя карысныя выкапні: жалезныя руды, даўсаніт, баксіты; праяўленні каляровых металаў, рэдкіх і рэдказямельных элементаў, золата. Неметалічныя карысныя выкапні: горнахімічная сыравіна і 6удаўнічыя матэрыялы. Каменныя ікалійныя солі, гіпс і ангідрыт, фасфарыты, даламіты, сапрапелі, глаўканіт, торфавівіяніты. Цэментная і гліністая сыравіна: крэйда, мергель, лёгкаплаўкія, вогнеўпорныя і тугаплаўкія гліны, каалін, гліністая вохра. Шкляныя фармовачныя пяскі. Будаўнічы камень: граніты, дыярыты, дэвонскія даламіты, ледавіковыя валуны. Цагляначарапічныя гліны, будаўнічыя пяскі, пясчанажвіравыя матэрыялы. Бурштын, алмазы, графіт, мароны дуб. Вадкія карысныя выкапні: прэсныя мінеральныя падземныя воды, металаносныя расолы.

Экалагічныя праблемы ўзнікаючыя пры здабычы карысных выкапняў.

Рэльеф. Агульныя рысы будовы паверхні Беларусі. Асноўныя ўзвышшы, раўніны і нізіны, платападобныя ўчасткі, рачныя даліны, лагчыны сцёку. Марфаметрыя і марфалогія рэльефу. Абсалютныя і адносныя вышыні. Гушчыня і глыбіня расчлянення рэльефу. Галоўныя фактары і ўмовы ўтварэння рэльефу Беларусі. Сувязь араграфіі з геалагічнай будовай і тэктонікай. Будова даантрапагенавай паверхні. Суадносіны морфаструктуры і морфаскульптуры. Краявыя ледавіковыя ўтварэнні. Будова рачных далін. Сучасныя рэльефаўтваральныя працэсы. Таксанамічныя адзінкі класіфікацыі рэльефу Беларусі: клас, група, тып, падтып, форма. Асноўныя генетычныя тыпы рэльефу: ледавіковы, водна-ледавіковы, азёрна-ледавіковы, алювіальны, азерна-алювіяльны, флювіяльны, суфазійна-карставы, эолавы, азёрна-балотны, схілавы, гравітацыйны, тэхнагенны. Занальныя рысы рэльефу. Геамарфалагінае раянаванне па В.А. Дзяменцьеву, Л.М. Вазнячуку, А.В. Мацвееву і інш. Вобласці Беларускага Паазер'я, Цэнтральнабеларускіх краявых ледавіковых узвышшаў і град (Заходне- Усходне-Беларуская падвобласці), раўнін і нізін Перадпалесся, нізін Палесся. Рэльеф абласцей і геамарфалагічных раёнаў. Гаспадарчае значэнне рэльефу.

Клімат. Агульныя рысы клімату Беларусі. Кліматаўтваральныя фактары і працэсы. Дынаміка сонечнай радыяцыі на працягу года. Прамая і рассеяная радыяцыя і яе засяленні на працягу года Сумарная радыяцыя і яе размеркаванне па тэрыторыі Беларусі. Радыяцыйны і цеплавы баланс. Ціск паветра. Цыркуляцыя паветраных мас. Асноўныя барычныя цэнтры, якія аказваюць уплыў на клімат. Тыпы паветранных масаў, іх паўтаральнасць. Цыкланічная і антыцыкланічная дзейнасць. Пераважаючыя напрамкі вятроў. Тэрмічны рэжым Беларусі. Тэмпература паветра і яе тэрытарыальнае размеркаванне па сезонах года. Тэмпература глебы. Водны рэжым Беларусі. Абсалютная і адносная вільготнасць паветра. Волачнасць. Атмасферныя ападкі, іх размеркаванне па тэрыторыі і сезонах года. Снегавое покрыва, яго размеркаванне, магутнасць і ўстойлівасць. Небяспечныя метэаралапчныя з'явы: навальніцы, туманы, град, замаразкі, мяцеліцы, засухі і інш.

Характарыстыка сезонаў года. Вегетацыйны і безмарозны перыяды. Сумы актыўных тэмператур. Кліматычныя рэсурсы. Сельскагаспадарчая ацэнка клімату. Агракліматычнае раянаванне. Характырыстыка агракліматычных абласцей. Мікраклімат. Феналогія. Служба надвор'я Беларусі. Камфортнасць надвор'я.

Унутраныя воды. Гідраграфічная сетка і водныя рэсурсы Беларусі. Асаблівасці гідраграфіі прыродных раёнаў Беларусі. Рачная сетка і водны сцёк. Водападзелы і галоўныя басейны. Працягласць рэк і гушчыня рачной сеткі. Паверхневы і падземны сцёк. Схілы і хуткасць цячэння. Гідрахімічны склад рачных вод. Рэжым рэк па сезонах года. Тыпы жыўлення, лядовы рэжым. Гідралагічнае раянаванне. Гідраграфічная характарыстыка сістэм Дняпра, Заходняй Дзвіны, Немана, Заходняга Буга, Ловаці, Прыпяці, Віліі, Бярэзіны. Гаспадарчае значэнне рэк. Уплыў антрапагеннага ўздзеяння на сцёк. Праблема малых рэк.

Каналы і іх выкарыстанне. Тыпы каналаў. Перспектывы будаўніцтва новых каналаў.

Азёры, іх колькасць і размяшчэнне. Марфаметрыя азёр. Тыпы азёрных катлавін. Азёрнасць тэрыторыі. Гідралагічны рэжым азёр: жыўленне, ваганне ўзроўню, тэмпературны і лядовы рэжым. Гідрахімічны рэжым. Донныя адклады. Жыццё у азёрах. Генетычная класіфікацыя азёр. Характарыстыка асноўных азёрных груп. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў азёр.

Вадасховішчы і сажалкі, іх гаспадарчае значэнне і ўплыў на навакольнае асяроддзе. Падземныя воды. Артэзіянскія басейны на тэрыторыі Беларусі. Антрапагеннае забруджванне. Экалагічныя праблемы выкарыстання водных рэсурсаў.

Глебавае покрыва. Фактары і працэсы глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі. Грануламетрычны склад глеб. Класіфікацыя глеб. Асноўныя тыпы і падтыпы глеб, іх распаўсюджванне. Аўтаморфныя глебы: дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя, дзярнова-палева-падзолістыя, падзолістыя і бурыя лясныя. Паўгідраморфныя (забалочаныя) глебы: дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя дзярнова-глеяватыя і дзярнова-глеявыя. Гідраморфныя (тарфяна-балотныя) глебы: тарфяна-балотныя нізіннага і вярхавога тыпаў, тарфяна-балотныя поймавыя, карбанатна-саланчаковыя. Структура глебавага покрыва. Баніціроўка глеб. Эрозія глеб і барацьба з ей. Комплексная меліярацыя. Глебава-геаграфічнае раянаванне. Характарыстыка глебавых правінцый. Зямельныя рэсурсы.

Расліннасцъ. Гісторыя фарміравання расліннага покрыва. Развіццё расліннага покрыва ў антрапагене. Сучасны склад флоры. Элементы флоры: занальныя, інтразанальныя і экстразанальныя віды. Культурныя расліны. Рэлікты. Лекавыя расліны. Прыроднае расліннае покрыва Беларусі. Тыпы расліннасці. Лясістасць тэрыторыі Беларусі.

Лясны тып расліннасці. Класіфікацыя экалагічных тыпаў лесу. Асноўныя фармацыі лясоў. Хваёвыя, яловыя, дубовыя, бярозавыя, альховыя лясы. Асаблівасці яруснай будовы і сезоннага развіцця. Раянаванне лясной расліннасці: падзоны дубова-цемнахвойных, грабава-дубова-цемнахвойных і шыракаліста-хваёвых лясоў. Гаспадарчае выкарыстанне, аднаўленне і ахова лясоў Беларусі. Экалагічныя праблемы лясоў.

Лугавая расліннасць. Тыпы лугоў: поймавыя (высокага, сярэдняга і нізкага ўзроўняў), пазапоймавыя (сухадольныя, нізінныя). Фларыстычны склад і сезонная дынаміка. Гаспадарчая ацэнка асноўных лугавых фармацый. Асаблівасці выкарыстання лугавой раслінннасці ў Беларусі.

Балотная раслінасць. Асноўныя тыпы балот: вярхавыя, пераходныя, нізінныя. Фларыстычны склад і асаблівасці будовы фітацэнозаў асноўных тыпаў балот Беларусі. Раянаванне. Гаспадарчае выкарыстанне і ахова балотнай раслінннасці.

Жывёльны свет. Агульная характарыстыка. Развіццё фаўны ў антрапагене. Роля чалавека ў змяненні відавога складу фаўны. Сучасны склад. Фаўністычныя элементы. Рэлікты. Акліматызаваныя віды. Прамысловыя жывёлы. Жывёлы-шкоднікі. Заацэнозы. Фаўністычныя комплексы. Жывёльны свет лясоў, вадаёмаў і ўзбярэжжаў, балот і заліўных лугоў, палёў і лугоў, пасяленняў чалавека. Гаспадарчае значэнне. Заагеаграфічнае раянаванне Беларусі. Праблемы выкарыстання і аховы жывёльнага свету Беларусі.

Ахова прыроды. Ахова нетраў, паветра, водаў, глеб, раслін і жывёл. Ахова ландшафтаў. Тыпы прыродаахоўных тэрыторый Беларусі. Прыродныя нацыянальныя паркі і запаведнікі: Белавежская пушча, Браслаўскі, Нарачанскі, Прыпяцкі, Бярэзінскі, Палескі. Заказнікі і помнікі прыроды. Перспектывы развіцця сеткі прыродаахоўных аб'ектаў. Чырвоная кніга Беларусі. Прыродаахоўнае заканадаўства.

Прыроднае раянаванне. Фізіка-геаграфічнае раянаванне па В. А. Дзяменцьеву, А.В. Мацвееву. Прыродныя комплексы ў межах Беларусі. Фізіка-геаграфічныя падзоны, правінцыі, акругі і раёны. Ландшафты. Занальныя і правінцыяльныя асаблівасці ландшафтаў. Ландшафтнае раянаванне. Антрапагенныя ландшафты.

Беларуска-Валдайская правінцыя. Межы. Агульная характарыстыка прыродных умоў. Ландшафтная структура. Акругі. Асаблівасці прыроды фізіка-геаграфічных раёнаў акругі Беларускага Паазер'я: Полацкай нізіны, Няшчэрдаўскага ўзвышша, Свянцянскай грады, Ушачска-Лепельскага ўзвышша, Чашніцкай раўніны, Гарадокскага ўзвышша, Віцебскага ўзвышша, Суражскай, Лучоскай, Верхнебярэзінскай і Нарачана-Вілейскай нізін. Фізіка-геаграфічныя раёны акругі Беларускай грады: Ашмянскае, Мінскае і Аршанскае ўзвышшы. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды.

Правінцыя ўсходняй Прыбалтыкі. Межы. Прыродныя ўмовы. Ландшафтная структура. Фізіка-геаграфічныя раёны: Латгальскае і Браслаўскае ўзвышшы. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды.

Заходне-Беларуская правінцыя. Межы. Прыродныя ўмовы. Ландшафтная структура правінцыі. Фізіка-геаграфічныя раёны: Лідская раўніна, Сярэдненёманская і Верхненёманская нізіны, Паўднёва-заходняе адгалінаванне Беларускай грады, Капыльская града са Стаўбцоўскай раўнінай, Баранавіцкая і Прыбугская раўніны. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды.

Усходне-Беларуская правінцыя. Межы. Прыродныя ўмовы. Ландшафтная структура правінцыі. Фізіка-геаграфічныя раёны: Аршана-Магілёўская і Горацка-Мсціслаўская раўніны. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды.

Правінцыя Перадпалесся. Межы. Прыродныя ўмовы. Ландшафтная структура правінцыі Фізіка-геаграфічныя раёны: Цэнтральна-Бярэзінская і Чачэрская раўніны. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды.

Палеская правінцыя. Межы. Прыродныя ўмовы. Ландшафтная структура правінцыі. Фізіка-геаграфічныя раёны акругі Беларускага Палесся: Прыпяцкае, Гомельскае, Мазырскае і Брэсцкае Палессе, Загароддзе. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова прыроды. Экалагічныя праблемы Палесся.





Дата публикования: 2015-04-10; Прочитано: 910 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...