Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вучэбныя задачы. Вызначыць, якім чынам Германія пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне пераўтварылася ў ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і свеце



Вызначыць, якім чынам Германія пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне пераўтварылася ў ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і свеце.

Высвятліць, па якіх прычынах не ўдалося стварыць сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

Даць ацэнку знешнепалітычнай пазіцыі Вялікабрытаніі, Францыі, СССР напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гадах XX ст. У 30-я гады міжнародныя адносіны прайшлі складаны перыяд у сваім развіцці. У іх выдзяляецца некалькі этапаў ў цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.

Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася ў сувязі з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у гэты важнейшы прамысловы раён Германіі з мэтай прымусіць яе выплочваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне. Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўнІцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы "Рэйнскі гарантыйны пакт". Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым, ніяк не гарантавалася граніца Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай. Францыя і Бельгія абавязваліся паважаць устаноўленную ў Версале заходнюю мяжу Германіі і дэмілітарызаваны (неваенны) характар Рэйнскай зоны.

Ужо на наступны год пасля падпісання пагадненняў у Лакарна Германія была прынята ў Лігу Нацый і атрымала, як і іншыя вялікія дзяржавы, пастаяннае месца ў яе Савеце. Такім чынам, лакарнскія пагадненні сталі важным дыпламатычным поспехам Германіі. Адначасова ў 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.

У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш, Германіі ўдалася атрымаць прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў, кіраўнік нацыянал-сацыялістычнай партыі А. Гітлер паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўленны ў Версале, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні суправаджаліся адмовай Германіі ўдзельнічаць у стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі. Прадпрынятыя Германіяй крокі сведчылі аб адкрытай падрыхтоўцы гітлераўскага ўрада да новых тэрытарыяльных перадзелаў. Тым самым Германія ператваралася ў небяспечны ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і ў свеце.

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. Цэнтральная задача германскай эканамічнай палітыкі, на думку германскага фюрэра састаяла ў тым, каб уключыць усіх немцаў у вытворчы працэс і забяспечыць іх усім неабходным. Зразумела, што ўнутраныя рэсурсы Германіі не ў стане былі рэалізаваць такую праграму. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перенаселение и не может себя прокормить, опираясь лишь на свою территорню... Окончательное решение проблемы состоит в расширении жизненного пространства, а также в расширении сырьевой и продовольственной базы нашего народа. Задача политического руководства состоит в том, чтобы однажды добиться решения этой проблемы».





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 422 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...