Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Ад аўтараў



Вялікая Айчынная вайна савецкага народа

(у кантэксце Другой сусветнай вайны)

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

Пад рэдакцыяй прафесара А.А. Кавалені і прафесара М.С. Сташкевіча

Мінск 2004

ЗМЕСТ

Ад аўтараў Уводзіны

Раздзел I. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны

Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі

Тэма 3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

Тэма 4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Раздзел II. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі

Тэма 5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Тэма 6. Акупацыйны рэжым

Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на акупіраванай тэрьп'орыі Беларусі

Раздзел Ш. Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

Тэма 8. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта

Тэма 9. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

Тэма 10. Савецкі тыл у гады вайны

Тэма 11. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

Памяць аб вайне.

Ад аўтараў

У шматвяковай гісторыі Беларусі яе землі неаднойчы станавілася арэнай узброенага процістаяння. Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную нашу Бацькаўшчыну, прынеслі безліч людскіх страт, разбурэнне і гора. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, найбольш кровапралітных за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі.

Патрыятычныя пачуцці сталі маральна-псіхалагічным фундаментам паводзін беларускага народа ва ўмовах ваенных выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю. Народы Беларусі ўнеслі значны ўклад у разгром германскіх агрэсараў. Звыш 1,3 млн байцоў змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, 374 тыс. чалавек удзельнічала ў партызанскім руху, 70 тыс. чалавек вялі барацьбу ў падполлі, амаль 400 тыс. жыхароў Беларусі складалі партызанскія рэзервы, некалькі тысяч ураджэнцаў Беларусі змагаліся ў радах ерапейскага руху Супраціўлення. У першых радах мужных патрыётаў ішла моладзь. Амаль 60% беларускіх партызан былі да 30-годовага ўзросту, звыш 20 тыс. юнакоў і дзяўчат удзельнічалі ў патрыятычным падполлі. Гэта быў велізарны, навядомы раней у гісторыі патрятычны ўздым народа супраць захопнікаў. Шматнацыянальнае насельніцтва Беларусі праявіла бясконцую мужнасць, самаадданасць, вернасць сацыялістычным ідэалам і нават самаахвярнасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны.

У вучэбным дапаможніку асэнсоўваюцца супярэчлівыя міждзяржаўныя адносіны напярэдадні і ў пачатку вайны, паказваецца іх уплыў на фарміраванне тэрытарыяльна-дзяржаўнай цэласнасці Беларусі, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні, што адбыліся ў заходніх абласцях рэспублікі ў перадваенныя гады. Вучэбная інфармацыя ў дапаможніку асвятляе гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, жыццё насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, уклад прадстаўнікоў шматнацыянальнага беларускага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уплыў ваенных падзей на лёсы народаў Еўропы і Савецкага Саюза. Шмат увагі ўдзелена раскрыццю сутнасці партызанскага руху, узаемадзеяння партызан і войск Чырвонай Арміі, іх сувязі з мясцовым насельніцтвам. Значная частка матэрыялаў дапможніка прысвечана паказу ролі моладзі ў ваенна-палітычным жыцці акупіраванай Беларусі, дзейнасці камсамольска-маладзёжнага падполля, барацьбе юнакоў і дзяўчат у радах партызан, а таксама заснаванню прагерманскіх саюзаў моладзі. На старонках дапаможніка асвятляецца сутнасць акупацыйнай палітыкі, дзейнасць беларускіх калабарацыянісцкіх сіл, Арміі Краёвай, прыводзяцца цікавыя малавядомыя факты, якія даюць больш поўнае ўяўленне аб злачынным характары паводзін германскіх агрэсараў, велізарных людскіх і матэрыяльных стратах, якія панесла наша краіна.

Сёння намаганні, накіраваныя на захаванне міру і бяспекі павінны ўлічваць урокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Нягледзячы на тое, што ў апошні час адбываецца збліжэнне краін і народаў, сітуацыя ў свеце застаецца складанай, чалавецтва не пазбаўлена ад выпадковасці пачатку новай сусветнай вайны. Сучасная сістэма падтрымання міждзяржаўных адносін не дае гарантыі бяспечнага прагрэсіўнага развіцця. Зварот да мінулага вопыту, яго трагічных старонак уяўляецца справай неабходнай для таго, каб забяспечыць мірнае суіснаванне чалавечай цывілізацыі ва ўмовах сучасных шматлікіх сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных супярэчнасцей.

Змест вучэбнага дапаможніка ўлічвае навейшыя дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з улікам выяўленых невядомых раней архіўных дакументаў і матэрыялаў. Айчынная гісторыя прадстаўляецца ў кантэксце сусветнай з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, звязаных з асвятленнем вайны як з'явы ў жыцці чалавецтва і накіраваных на рэалізацыю прыміраючай функцыі гісторыі. Разгляд ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі ажыццяўляецца на фоне развіцця падзей на савецка-германскім фронце, а таксама ў краінах Еўропы.

Кожны з раздзелаў пачынаецца агульнай характарыстыкай вывучаемага перыяду, у якой прадстаўлены заканамернасці і асаблівасці развіцця грамадства, у т.л. беларускага этнасу ў складаных геапалітычных умовах 1939-1945 гг. Кожная з тэм на пачатку мае шэраг рознаўзроўневых па складанасці вучэбных задач, якія трэба выканаць у выніку азнаямлення з вучэбнай інфармацыяй і яе аналізу. Вывучэнне кожнай з тэм заканчваецца працай з гістарычнай інфармацыяй. Пры пошуку адказаў на пытанні дадзенай рубрыкі рэкамендуецца выкарыстаць ключавыя словы, якія абазначаны ў тэксце тэмы курсівам. Напрыканцы кожнай з тэм таксама размяшчаюцца гістарычныя дакументы, да якіх сфармуляваны разныя па сваёй складанасці пытанні.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 366 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...