Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Суадносіны войск Фінляндыі і СССР



    Фінская армія   Чырвоная Армія   Суадносіны  
Дывізіі       1:1,7  
Асабовы склад   265 000   425 640   1:1,6  
Гарматы і мінамёты       1:5,4  
Танкі       1:88  
Самалёты       1:9,1  

Пачатак савецка-фінскай вайны прыкаваў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. У сродках масавай інфармацыі была разгорнута буйнамаштабная антысавецкая кампанія, у якой актыўна эксплутавалася ідэя небяспекі "сусветнай камуністычнай рэвалюцыі". Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі "маральнае эмбарга" на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў нават 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў.

Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі па-спяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая "лінія Манер-гейма", а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 209 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...