Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 3: Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси



Да сярэдзiны 9 ст. на тэр., заселенай старажытнымi славянскiмi супольнасцямi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княства. Па летапiсам ý пач. 9 ст. iснавала два ýсходнеславянскiх саюза: паýночны з цэнтрам ý Ноýгарадзе i паýдневы ― з цэнтрам ý Кiеве. Потым гэтыя саюзы аб’ядналiся i ýтварылi адзiную дзяржаву ― Кiеýскую Русь ― гэта раннефеадальная дзяржава-манархiя. На чале стаяý князь.Пры iм мелася дума, куды уваходзiлi найбольш знатныя людзi i старэйшыя дружыннiкi (баяры). Князю падпарадкоýваýся шматлiкi кiраýнiчы аппарат, якi распараджаýся зборам данiны, падаткаý i iнш.. Вялiкi князь меý моцнае войска, якое складалася з дружыны i войск васальных князеý. На тэр. Б. самымi значнымi былi Полацкае i Тураýскае княствы. Полацкае княства ýтварылася ý сярэднiм цячэннi Дзвiны ý 9 ― 10 ст. (па летапiсах) i займала ýсю Паýночную Б.. У Полацкую зямлю ýваходзiла Вiцебская вобласць, Паýночная частка Мiнскай i Паýночна-Заходняя частка Магiлеýскай. Полацкае княстава было адным з буйнейшых феадальных утварэнняý. Вялiкi гандлевы шлях у Заходнюю Еýропу, якi праходзiý праз яго тэрыторыю, спрыяý узбагаченню баярства i росту тэндэнцыi да незалежнасьцi, гэтаму спрыяла геаграфiчнае становiшча на шляху “з варагаý у грэкi”. Другiм буйным ранне-феадальным княствам на Б. было Тураýскае. У часы Рагвалода Тураýская воласць належала Полацку. Уладзiмiр Кiеýскi, перамогшы Рагвалода, прылучыý Тураý з яго землямi да Кiева. Упершыню Тураý у летапiсах успамiнаýся ý 980 г. названы па iменi першага князя Тура. Тураý меý шырокiя гандлевыя сувязi з Кiевам, Паýночным Прычарнамор’ем, Блiзкiм Усходам, Сярэдней Азiяй, Прыбалтыкай i Валынню, быý адным з важнейшых культурна-рамеснiцкiх цэнтраý. У часы Уладзiмiра намеснiкам у Тураве быý яго сын Святяполк. Ен павiнен быý, па задумцы бацькi, праводзiць у жыцце ý Туравы паýдневавiзантыйскi ýплыý. Але ен ажанiýся з дачкой польскага караля Баляслава (яна была каталiчкай) i сам стаý падпадаць пад Заходнi ýплыý. Абапiраючыся на тураýцаý, якiя памяталi незалежнасць Турава ад Кiева, Святяполк задумаý аддзялiцца ад Кiеýшчыны. Уладзiмiр даведаýся пра варожыя намеры сына, напаý на яго, схапiý яго i жонку i кiнуý у цямнiцу. У 1015 г. пасля смерцi Уладзiмiра, Святаполк, як старэйшы сын, атрымаý права заняць кiеýскi пасад. Братам гэта не спадабалася, пачалася вайна. Браты начале з Яраславам перамаглi Святаполка. У час праýлення Яраслава Тураýскае княства было ýключана ý склад Кiеýскай Русi. У канцы 12 ― пач. 13 ст. на тэрыторыi Тупаýскага княства ýтварылася шмат дробных феадальных княстыаý ― Тураýскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубравецкае. Пiнск быý адным з буйнейшых гарадоý Тураýскай зямлi. Развiццю горада спрыяла i выгаднае геаграфiчнае палаженне на воднай магiстралi ― Прыпяцi.

Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу.

Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства, якое прыпала на сярэдзіну ХІІІ ст., і быў звязаны з імем князя Міндоўга. Заслуга апошняга заключаецца ў тым, што пры ім з разрозненых літоўскіх плямён і беларускіх княстваў пачалося станаўленне дзяржавы на новай аснове – Вялікага княства Літоўскага, бо менавіта Міндоўг аб’яднаў Новагародскае княства з часткай балцкіх зямель, назва якіх дала імя новай дзяржаве. Першай жа сталіцай княства стаў Новагародак. Але Міндоўг сустрэў супраціўленне старой знаці, якая забіла вялікага князя і яго двух сыноў у 1263 г.

Далейшы тэрытарыяльны рост дзяржавы расцягнуўся больш, чым на стагоддзе. Полацкае княства трапіла пад уплыў Літвы ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі ў Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У канцы ХІІІ ст. пры вялікім князю Віцені (каля 1295 – 1316) быў пакладзены пачатак далучэнню Жамойці і канчаткова далучана Полацкае княства. Жамойць жа была канчаткова далучана толькі у першай палове XV ст. Пры вялікім князю Гедыміне (1316 – 1341) у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля (1320 г.), Берасцейская, Турава-Пінская землі і Мінскае княства. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Пры вялікім князю Альгердзе (1345 – 1377) было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. Альгерд разбіў татар у бітве на р. Сінія Воды і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі. Пры вялікім князю Вітаўце (1392 – 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю.

Дзяржаўны і палітычны лад краіны прайшоў эвалюцыю ад вярхоўнай улады князя з яго шырокімі паўнамоцтвамі, да «залатых шляхецкіх вольнасцей», дзе яго ўлада была вельмі абмежаванаю.

На чале Княства стаяў вялікі князь (гаспадар). Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскі суд быў вышэйшай інстанцыяй.

Вялікі князь прадстаўляў выканаўчую ўладу ў краіне. Яго заканадаўчая функцыя была абмежаваная cоймам — з'ездам дэлегатаў ад рэгіянальных збораў феадалаў (сходаў) і вялікакняжацкай Радай (з 16 ст. яе звалі Паны-Рада). Калі ж вялікі князь абіраўся таксама і польскім каралём і з'яжджаў у Кракаў, сталіцу Польшчы, то функцыі вышэйшай выканаўчай улады пераходзілі да Паноў-Рады.

Найболей уплывовымі постацямі вышэйшага кіраўніцтва ВКЛ былі біскуп віленскі (кіраўнік каталіцкай царквы ў Літве), ваявода віленскі, маршалак літоўскі (старшыня Сойма і Паноў-Рады), вялікі гетман літоўскі (галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі) і вялікі канцлер (кіраўнік урада).

Вялікае Княства Літоўскае было феадальнай дзяржавай. Пад час хуткага пашырэння яго тэрыторыі ў ХIII-XIV ст., мясцовыя князі і жыхары буйных гарадоў заключалі з вялікім князем дамовы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання, згодна са старым звычаям «старыны не рухаем, навіны не ўводзім». Усталёўвалася васальная залежнасць мясцовых князёў ад вялікага князя.

У ХIII-XIV ст., князь пачаў вырашаць некаторыя дзяржаўныя пытанні разам з Панамі-Радай, якая ў XVI ст. пераўтварылася ў прадстаўнічы орган магнатаў. Паводле прывілея 1506 г., вялікі князь абавязваўся не прымаць ніякіх пастаноў без згоды Паноў-рады.[5][6] Такія абмежаванні былі замацаваныя ў Статутах 1529, 1566, 1588 г.

У XV ст. пачалі збірацца агульнадзяржаўныя з'езды — соймы, у якіх удзельнічала і шляхта.





Дата публикования: 2015-01-13; Прочитано: 352 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...