Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст



1. Стан навуковых ведаў у пач. XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Карскага «Беларусы» было дадзена ўсебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».

2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Беларусі ў пач. XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёс яе народа.

На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.

3. Стваральнікам новай бел. літ-ры і літ-най мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала, аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купалаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову.

Якуб Колас пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пач. XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй.

Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Багдановіча.

У пач. XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэтэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейнасцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам Бурбіса. Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паўлінка».

5. Выдатных поспехаў дасягнула бел. выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую падрыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. Марк Шагал.

Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Бялыніцкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх выкарыстана слова «вясна».

6. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным).

У пач. XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паўночнай вайне над шведамі, помнікі каля Віцебска і ў Кобрыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдат рускай арміі.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 561 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...