Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст



1. Развіццё прамысловасці Беларусі ў к. ХІХ - п. XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала паступовы пераход ад ручной да машыннай працы, фарміраванне і колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыр-віны. У пач. XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць.

Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамысловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка.

Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.

У пач. XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман».

Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

Развіцце прамысловасці і транспарту з’яўлялася асновайросту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якія спецыялізаваліся на пераапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найбольш буйныя прадпрыемствы знаходзіліся ў гарадах. Працэс урбанізацыі меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухразовы рост жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму што сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. Да пачатку 20 ст. захоўвалася перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйсім жыхарствам, што было звязана з існаваннем “мяжы яўрэйскай аселасці”.

2. Развіццё сельскай гаспадаркі ў пач. XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра Pacii Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сел. буржуазіі — апоры самадзяржаўя ў вёсцы.

Падворнае землеўладанне ў зах. раёнах Беларусі паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магіл. і Віц. губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся.

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864 гг.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 623 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...