Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асноўныя напрамкi развіцця iдэй СЭГ у XX ст



У XX ст. прадоўжылася дыферэнцыяцыя СЭГ. У перыяд паміж дзвюма сусветнымi войнамі з’явілася геапалітыка, але вытокі яе былі значна раней. У шэраг навук праніклі ідэі СЭГ. Так з’явiлася геаграфiчная школа ў сацыялогii, адбылася геаграфiзацыя эканомікi. У сваю чаргу ў геаграфiі праявiлiся працэсы гуманiзацыi, экалагiзацыi i сацыялагiзацыi. Гэтыя працэсы спрыялi інтэграцыйным тэндэнцыям у развiцці навукі. Штучны падзел СЭГ на заходнюю буржу­азную і ўсходнюю савецкую негатыўна адбіўся на агульным стане геаграфічных ведаў. Залішняя сацыялагiзацыя заходняй СЭГ завяла апошнюю ў тэарэтычны тупiк, а самаiзаляцыя савецкай СЭГ замару-дзiла яе развiццё.

Сучасная геаграфiчная навука як сiстэма запазычыла супярэчнасці і складанасці "класічнай" геаграфіі. Выявiлася тэндэнцыя да атаясамлення геаграфіі з экалогіяй чалавека. У сучаснай геаграфіi iснуюць крызісныя з¢явы і супярэчнасці, у тым ліку ў адносінах да рэгiянальнай геаграфіі. Распаўсюджана думка аб тым, што рэгiяналізм у геаграфіі вызначае яе цэласнасць i ўяўляе сабою найбольш яскравы прыклад выкарыстання геаграфічнага метаду. У той жа час абвастраюцца супярэчнасці паміж агульнай і рэгіянальнай геаграфіяй, усё больш аддаляюцца фізічная геаграфія і СЭГ. Тым не менш расце колькасць прыхiльнікаў адзінай геаграфiі. У заходняй геаграфіі афор-міўся падзел на традыцыйную, тэарэтычную i радыкальную геаграфiю. Апошнiм часам узнiк iнтарэс да метадалогіі навукі.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 352 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...